Белсат
19K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️ Беларускія «Кибер Партизаны» намякнулі, што ўзламаюць Міністэрства па падатках і зборах.

«Если 13.09.2020 года задержат хотя бы одного протестующего, то Беларусь забудет что такое налоги до того момента, пока аресты не прекратятся и Лукашенко не покинет свой пост», - паведамілі яны.

Акрамя гэтага, яны патрабуюць, каб Лукашэнка заўтра выйшаў з Палаца Незалежнасці і публічна выбачыўся перад беларускім народам.
❗️Аляксандр Лукашэнка скардзіцца, што размяшчэнне дадатковых вайсковых падраздзяленняў на заходняй мяжы дорага каштуе бюджэту краіны.

«Калі натаўскія войскі ў Польшчы, Літве ў прынцыпе завяршылі так званыя вучэнні і не варушацца там больш, нам варта адэкватна на гэта рэагаваць. Мы не можам там доўгі час без неабходнасці трымаць Узброеныя Сілы ў такой колькасці. Тым больш што гэта нятанна абыходзіцца», – сказаў ён на нарадзе з сілавым блокам Савету Бяспекі.

Крыніца: БелТА
Жаночы марш у Менску.
Паглядзіце, як гэта было.

Здымкі: @belsat
❗️Сёння падчас Маршу ў журналіста «Свабоды» Алеся Пілецкага аператар RT спрабаваў забраць тэлефон.

Фота: @Belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да нас трапіла сакрэтная відэа, як рыхтуюць песню для мітынгаў «Ябацек»! «Хай так TV» паказвае ўсе таямніцы гэтага творчага працэсу.
❗️Ангела Мэркель выказалася ў падтрымку беларускіх пратэстаў

Яна абвінаваціла ўлады Беларусі ў «зневажанні дэмакратыі».

«Мы ўсім сэрцам – разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», – заявіла канцлер Нямеччыны ў сваім відэападкасце, паведамляе DW.
❗️Тэлефон РУУС Кастрычніцкага раёну, дзе цяпер знаходзяцца журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі, не адказвае.

Нагадаем, яны былі затрыманыя ў жывым эфіры падчас жаночага маршу. Кацярына Андрэева паспела паведаміць, што ў іх канфіскуюць камеру і тэлефон, і збіраюць складаць адміністратыўны пратакол нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.
⚡️Паводле праваабаронцаў, у Менску падчас жаночага маршу сілавікі затрымалі мінімум 46 чалавек. Спіс абнаўляецца
Ленінскае РУУС Менску.
Прама цяпер там сабраліся сябры і сваякі затрыманых.

Да іх выйшла міліцыянтка са спісам затрыманых і ветліва з усімі размаўляла. Людзі пыталіся прозвішчы сваіх блізкіх і тая адказвала, ці гэтыя людзі тут.

Нашая карэспандэнтка пачула такую размову:

- Усіх павязуць на суткі?
- Не, не ўсіх.
- А Ваўкагонаву і Шандрак?
- Гэтых – так, павязуць.

Крыніца: @belsat