Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.6K videos
38 files
48.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Святлана Ціханоўская пра затрыманне Марыі Калеснікавай:

«Марыя Калеснікава павінна быць вызвалена неадкладна, як і ўсе раней затрыманыя члены Каардынацыйнай Рады і палітвязні. Задача Каардынацыйнай Рады – быць платформай для перамоваў. Іншага рашэння няма, і Лукашэнка павінен гэта ўсвядоміць. Нельга трымаць народ у закладніках. Выкрадаючы людзей сярод дня, Лукашэнка дэманструе сваю слабасць і страх».

Крыніца: @pulpervoi
Белсат
❗️Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі даў падрабязны каментар пра затрыманне Калеснікавай: "Пункт пропуску "Аляксандраўка" знаходзіцца на ўкраінскай мяжы. Ад яго да дзяржаўнай мяжы — дзе яна рэальна праходзіць і абазначаная —…
⚡️Сябраў КР вывезлі ва Украіну прымусова – МУС Украіны

Намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка пракаментаваў у Facebook выезд з Беларусі сябраў Каардынацыйнай Рады:

«Гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі, праз тое, што гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па перадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Усю адказнасць за яе жыццё і здароўе нясе персанальна Аляксандр Лукашэнка».
❗️Паслязаўтра ў Беларусь прыбудуць расейскія і сербскія войскі

На палігоне «Берасцейскі» 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады пройдзе штогадовае шматнацыянальнае беларуска-расейска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2020» пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

У вучэнні прымуць удзел падраздзяленні ўзброеных сілаў Беларусі, Расеі і Сербіі, якія складуць шматнацыянальную тактычную групу.

На вучэннях вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў падраздзяленняў пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам.

Прыбыццё ўдзельнікаў вучэнняў у Беларусь запланавана з 10 па 15 верасня.

Крыніца: @modmilby
⚡️ Да маладафронтаўца Віталя Трыгубава сёння зранку прыходзілі следчыя па справе за 14 ліпеня (актывіста тады затрымалі і канфіскавалі ягоны мабільны). Віталя не было дома.

Хочуць «паразмаўляць» па арт. КК 339 ч.1 («хуліганства»).

Крыніца: @mf_mensk
🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт, і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Украіны», – сказаў суразмоўца агенцтва «Інтерфакс-Україна».
Белсат
Адвакат спрабуе патрапіць у кватэру рэдактара TUT.BY
Новая інфармацыя пра ператрус у доме рэдактаркі TUT.BY Галіны Уласік:

Да журналісткі пытанняў у сілавікоў няма. Справа датычыць толькі яе дачкі Валерыі, якая была затрыманая раніцай.

Сама Валерыя паспела паведаміць, што яна затрыманая па адміністрацыйным працэсе па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і па падазрэнні па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Крыніца: @tutby_official
Святлана Ціханоўская мае зараз выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Таксама ў дыскусіі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

Крыніца: @radiosvaboda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невядомыя ў цывільным выйшлі з дому журналісткі TUT.by Галіны Уласік. На пытанні журналістаў яны адказваць адмовіліся. Нагадаем, у журналісткі сёння раніцай прайшоў дома ператрус, а ейную дачку затрымалі.

Відэа: @belsat
⚡️Гарадзенскаму карыкатурысту і музыку Андрэю Янковічу, што выйшаў на мітынг 30 жніўня ў вобразе Лукашэнкі, далі яшчэ 10 содняў арышту за ўдзел у папярэднім мітынгу.

Хлопец ужо адбыў 7 содняў арышту. Раней была інфармацыя, што на яго заведзена крымінальная справа, аднак, сястра Андрэя кажа, што ўжо няма такой пагрозы.

Крыніца: @belsat
Белсат
🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. «Пры спробе фактычнай…
Максім Знак, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, пракаментаваў «выезд» і затрыманне Калеснікавай:

«Усім усё зразумела. А мне цікава, што Маша вярнула іх у прававое поле, і цяпер трэба будзе абгрунтоўваць затрыманне. Скажыце, якое злачынства ці хаця б правапарушэнне здзяйсняе грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прайшоў мытны і пашпартны кантроль, і якога »выкідаюць« з машыны, калі кіроўца не падпарадкоўваецца патрабаванням патруля? Наагул што парушае гэты чалавек? Мяркуючы па ўсім, Машу павінны выпусціць у бліжэйшы час – бо ўчора яе атрымліваецца не затрымлівалі, а цяпер падстаў для затрымання няма. Брава, Маша, гэта лепшы перформанс і проста геніяльнае вяртанне ў юрыдычную плоскасць».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я не разумею, за якія дзеянні яе маглі забраць», – пракаментавала журналістка Галіна Уласік затрыманне сваёй дачкі і ператрус за нібыта яе ўдзел у «масавых беспарадках».

Яна звязвае затрыманне з тым, што дачка давала каментары пра сітуацыю ў Беларусі расейскім калегам.

У кватэры канфіскавалі некалькі тэлефонаў і ноўтбукаў, у тым ліку адзін, які быў у СК па «справе БелТА».

Крыніца: @belsat
⚡️У Бабруйску сёння зноў затрымалі Віталя Красніцкага, актывіста забастоўкі з «Белшыны». Прыйшлі па яго раніцай дамоў, чацвера ў цывільным, павезлі ў УУС. За што – невядома, распавёў ягоны брат. У нядзелю Віталя адпусцілі з ІЧУ пасля 7 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП.

Крыніца: @belsat
Дзяржпрадпрыемствы пачалі плаціць заробкі прадукцыяй.

Крыніца: @belarus_economy
Ціханоўская ў ПАРЕ: Лукашэнка ня мае законных падставаў заставацца прэзідэнтам Беларусі

Пра гэта Святлана Ціханоўская сказала 8 верасня, выступаючы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Між тым дэпутат Андрэй Савіных сказаў, што пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку праз Тэлеграм-канал Nexta, які, дадаў ён, кіруецца польскай вайсковай выведкай.

Крыніца: @radiosvaboda
Памежны пераход «Аляксандраўка» славіцца сваімі прарывамі мяжы.

У 2017 годзе, падчас пратэстаў «недармаедаў», менавіта тут з украінскага боку нібыта прарываўся Jeep (на фота) са зброяй. Праўда, украінскія памежнікі тады заявілі, што ва Украіне ён не быў. Справу з Jeep улады забыліся праз некалькі месяцаў, калі пратэсты сціхлі, а распачатая адначасова справа «Белага легіёну» развалілася.

Зараз тут жа, паводле ДПК, машына прарывалася з сябрамі Каардынацыйнай рады ўжо ва ўкраінскі бок. Але ва Украіне кажуць, што іх вымусілі выехаць з Беларусі, а Марыя Калеснікава нават парвала пашпарт, каб застацца на Радзіме.
🇷🇺Крэмль чакае тлумачэнняў па сітуацыі з Калеснікавай

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў затрыманне чальца беларускай Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.

«Вядома, выкраданне людзей – гэта тое, што ніякім чынам нельга ўхваліць. У гэтым выпадку, вядома, гэта трэба дыферэнцаваць ад затрымання людзей у строгай адпаведнасці з законам. Мы ў той жа час пакуль не валодаем дэталёвай інфармацыяй пра тое, што ж з ёй адбылося, бо паступае самая супярэчлівая інфармацыя. Спадзяемся, што сітуацыя будзе растлумачаная і мы пачуем нейкія тлумачэнні, тлумачэнні або заявы, якія ўнясуць яснасць у тое, што адбылося», – сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, як у Крамлі ставяцца да таго, што «ў Беларусі, можна сказаць, выкрадаюцца людзі».

Крыніца: РИА Новости