«Бландзінка біла мужчын у асноўным паміж ног – ёй гэта вельмі падабалася». Сябра штабу Ціханоўскай пра катаванні на Акрэсціна
Гэтае інтэрв’ю наш карэспандэнт запісаў яшчэ 2 верасня. А 6 верасня Вольгу Паўлаву зноў затрымалі па невядомых прычынах.
Вольга Паўлава падчас выбарчай кампаніі была сябрам перадвыбарчага штабу Святланы Ціханоўскай. Увечары 9 жніўня яна ў якасці медыка-валанцёра пайшла да Стэлы на плошчы Пераможцаў. Там Вольга была затрыманая, прайшла праз здзекі і катаванні. Яна правяла за кратамі пяць дзён без адміністратыўнага пратакола і без адпаведнага судовага рашэння. Вольга распавяла нам гісторыю свайго затрымання, якое было больш падобна на выкраданне.
Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Blandzіnka-bіla-muzhchyn-u-asnoўnym-pamіzh-nog--yoj-gehta-velmі-padabalasya-Syabra-shtabu-Cіhanoўskaj-pra-katavannі-na-Akrehscіn-09-08

Telegraph
«Бландзінка біла мужчын у асноўным паміж ног – ёй гэта вельмі падабалася». Сябра штабу Ціханоўскай пра катаванні на Акрэсціна
Вольга Паўлава падчас выбарчай кампаніі была сябрам перадвыбарчага штабу Святланы Ціханоўскай. Увечары 9 жніўня яна ў якасці медыка-валанцёра пайшла да Стэлы на плошчы Пераможцаў. Там Вольга была затрыманая, прайшла праз здзекі і катаванні. Яна правяла за…
❗️Святлана Ціханоўская пра затрыманне Марыі Калеснікавай:
«Марыя Калеснікава павінна быць вызвалена неадкладна, як і ўсе раней затрыманыя члены Каардынацыйнай Рады і палітвязні. Задача Каардынацыйнай Рады – быць платформай для перамоваў. Іншага рашэння няма, і Лукашэнка павінен гэта ўсвядоміць. Нельга трымаць народ у закладніках. Выкрадаючы людзей сярод дня, Лукашэнка дэманструе сваю слабасць і страх».
Крыніца: @pulpervoi

Белсат
❗️Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі даў падрабязны каментар пра затрыманне Калеснікавай: "Пункт пропуску "Аляксандраўка" знаходзіцца на ўкраінскай мяжы. Ад яго да дзяржаўнай мяжы — дзе яна рэальна праходзіць і абазначаная —…
⚡️Сябраў КР вывезлі ва Украіну прымусова – МУС Украіны
Намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка пракаментаваў у Facebook выезд з Беларусі сябраў Каардынацыйнай Рады:
«Гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі, праз тое, што гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па перадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Усю адказнасць за яе жыццё і здароўе нясе персанальна Аляксандр Лукашэнка».

❗️Паслязаўтра ў Беларусь прыбудуць расейскія і сербскія войскі
На палігоне «Берасцейскі» 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады пройдзе штогадовае шматнацыянальнае беларуска-расейска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2020» пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
У вучэнні прымуць удзел падраздзяленні ўзброеных сілаў Беларусі, Расеі і Сербіі, якія складуць шматнацыянальную тактычную групу.
На вучэннях вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў падраздзяленняў пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам.
Прыбыццё ўдзельнікаў вучэнняў у Беларусь запланавана з 10 па 15 верасня.
Крыніца: @modmilby

🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.
«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт, і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Украіны», – сказаў суразмоўца агенцтва «Інтерфакс-Україна».

❗️Сілавікі спрабуюць патрапіць у кватэру, дзе жывуць журналісткі TUT.BY Галіна Уласік і яе дачка Валерыя Уласік. Паведамляецца, што ёсць санкцыя пракурора на ператрус. Пра гэта паведамілі самі журналісткі. Крыніца: @bajby
Адваката да рэдактаркі TUT.BY Галіны Уласік не пусцілі.
Між тым да ейнага дому падцягваюцца людзі, каб падтрымаць яе.
Крыніца: @tutby_official
Між тым да ейнага дому падцягваюцца людзі, каб падтрымаць яе.
Крыніца: @tutby_official
Белсат
❗️Сілавікі спрабуюць патрапіць у кватэру, дзе жывуць журналісткі TUT.BY Галіна Уласік і яе дачка Валерыя Уласік. Паведамляецца, што ёсць санкцыя пракурора на ператрус. Пра гэта паведамілі самі журналісткі. Крыніца: @bajby
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адвакат спрабуе патрапіць у кватэру рэдактара TUT.BY
Белсат
Адвакат спрабуе патрапіць у кватэру рэдактара TUT.BY
Новая інфармацыя пра ператрус у доме рэдактаркі TUT.BY Галіны Уласік:
Да журналісткі пытанняў у сілавікоў няма. Справа датычыць толькі яе дачкі Валерыі, якая была затрыманая раніцай.
Сама Валерыя паспела паведаміць, што яна затрыманая па адміністрацыйным працэсе па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і па падазрэнні па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Святлана Ціханоўская мае зараз выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).
Таксама ў дыскусіі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.
Крыніца: @radiosvaboda

Новая інфармацыя пра ператрус у доме рэдактаркі TUT.BY Галіны Уласік: Да журналісткі пытанняў у сілавікоў няма. Справа датычыць толькі яе дачкі Валерыі, якая была затрыманая раніцай. Сама Валерыя паспела паведаміць, што яна затрыманая па адміністрацыйным…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Гарадзенскаму карыкатурысту і музыку Андрэю Янковічу, што выйшаў на мітынг 30 жніўня ў вобразе Лукашэнкі, далі яшчэ 10 содняў арышту за ўдзел у папярэднім мітынгу.
Хлопец ужо адбыў 7 содняў арышту. Раней была інфармацыя, што на яго заведзена крымінальная справа, аднак, сястра Андрэя кажа, што ўжо няма такой пагрозы.
Крыніца: @belsat

🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. «Пры спробе фактычнай…
Максім Знак, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, пракаментаваў «выезд» і затрыманне Калеснікавай:
«Усім усё зразумела. А мне цікава, што Маша вярнула іх у прававое поле, і цяпер трэба будзе абгрунтоўваць затрыманне. Скажыце, якое злачынства ці хаця б правапарушэнне здзяйсняе грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прайшоў мытны і пашпартны кантроль, і якога »выкідаюць« з машыны, калі кіроўца не падпарадкоўваецца патрабаванням патруля? Наагул што парушае гэты чалавек? Мяркуючы па ўсім, Машу павінны выпусціць у бліжэйшы час – бо ўчора яе атрымліваецца не затрымлівалі, а цяпер падстаў для затрымання няма. Брава, Маша, гэта лепшы перформанс і проста геніяльнае вяртанне ў юрыдычную плоскасць».

«Я не разумею, за якія дзеянні яе маглі забраць», – пракаментавала журналістка Галіна Уласік затрыманне сваёй дачкі і ператрус за нібыта яе ўдзел у «масавых беспарадках».
Яна звязвае затрыманне з тым, што дачка давала каментары пра сітуацыю ў Беларусі расейскім калегам.
У кватэры канфіскавалі некалькі тэлефонаў і ноўтбукаў, у тым ліку адзін, які быў у СК па «справе БелТА».

⚡️У Бабруйску сёння зноў затрымалі Віталя Красніцкага, актывіста забастоўкі з «Белшыны». Прыйшлі па яго раніцай дамоў, чацвера ў цывільным, павезлі ў УУС. За што – невядома, распавёў ягоны брат. У нядзелю Віталя адпусцілі з ІЧУ пасля 7 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП.
Крыніца: @belsat
Крыніца: @belsat
Ціханоўская ў ПАРЕ: Лукашэнка ня мае законных падставаў заставацца прэзідэнтам Беларусі
Пра гэта Святлана Ціханоўская сказала 8 верасня, выступаючы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Між тым дэпутат Андрэй Савіных сказаў, што пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку праз Тэлеграм-канал Nexta, які, дадаў ён, кіруецца польскай вайсковай выведкай.

6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірыну Сухій забралі з кватэры 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары…
⚡️На кватэры ў Сафіі Садоўскай, старэйшай дачкі экаактывісткі Ірыны Сухій, ператрус.
Саму Сухій затрымалі 6 верасня.
Крыніца: @belsat
Саму Сухій затрымалі 6 верасня.
Крыніца: @belsat
Памежны пераход «Аляксандраўка» славіцца сваімі прарывамі мяжы.
У 2017 годзе, падчас пратэстаў «недармаедаў», менавіта тут з украінскага боку нібыта прарываўся Jeep (на фота) са зброяй. Праўда, украінскія памежнікі тады заявілі, што ва Украіне ён не быў. Справу з Jeep улады забыліся праз некалькі месяцаў, калі пратэсты сціхлі, а распачатая адначасова справа «Белага легіёну» развалілася.
Зараз тут жа, паводле ДПК, машына прарывалася з сябрамі Каардынацыйнай рады ўжо ва ўкраінскі бок. Але ва Украіне кажуць, што іх вымусілі выехаць з Беларусі, а Марыя Калеснікава нават парвала пашпарт, каб застацца на Радзіме.