Белсат
19.1K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Колькасць хворых на COVID-19 ва ўсім свеце перавысіла 27 млн. Загінула 883 тысячы чалавек.

Лідарамі па колькасці выпадкаў застаюцца:

🔹ЗША (6 276 421 выпадак)
🔹Індыя (4 204 613 выпадкі)
🔹Бразілія (4 137 521 выпадак)

Крыніца: Універсітэт Джонса Гопкінза
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцебск, вуліца Праўды ўчора.

Відэа ад падпісчыкаў
Журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча, які супрацоўнічае з «Белсатам», выпусцілі на волю пасля ночы ў РАУСе.

«Людзі ў цывільным затрымалі мяне ў 500 метраў ад дому. Пратрымалі ў «стакане» Першамайкі 8 гадзін, у 2 гадзіны ночы павезлі на ІЧУ. У 4 гадзіны вызвалілі. У сістэмы абсалютна няма сістэмы і логікі. Але я на волі. І нарэшце паеў», — кажа Зміцер.

Змітра Казакевіча затрымалі ўчора 6 верасня, калі ён вяртаўся з акцыі ў Віцебску.

Крыніца: @belsat
Дзяніс Івашын: Улады могуць застрашваць і правакаваць да радыкальных дзеянняў

У сеціве разыходзяцца відэа, на якіх цэлыя групы невядомых людзей у спартовых касцюмах і балаклавах збіваюць мінакоў дручкамі ды б’юць шыбы ў кавярні.

Паводле Дзяніса Івашына, зʼяўленне байцоў у цывільным – гэта стаўка ўладаў на далейшую сілавую эскалацыю ў Беларусі.

Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Dzyanіs-Іvashyn-Ulady-moguc-zastrashvac-і-pravakavac-da-radykalnyh-dzeyannyaў-09-07
Золатававалютныя рэзервы Беларусі за жнівень зменшыліся на амаль $ 1,4 млрд. Зараз іхны памер — $ 7,4 млрд.

Нацбанк Беларусі прагназуе, што на пачатку 2021 года памер беларускіх ЗВР будзе не меней за $ 7,3 млрд.

Крыніца: Нацбанк РБ
Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Ф. Скарыны сёння!
Белсат
⚡️Затрыманыя на выходных журналісты па-ранейшаму за кратамі. - Журналістка «Зялёнага парталу» Наста Захарэвіч, затрыманая ў Менску ў суботу, па-ранейшаму за кратамі. У чым яе вінавацяць і калі суд – інфармацыі не даюць. У нядзелю ў міліцыі Цэнтральнага раёну…
❗️Стала вядома, што на журналістку Насту Захарэвіч склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (23.34 КаАП), сёння яе будуць судзіць хутчэй за ўсё ў судзе Цэнтральнага раёну Менску (Кірава, 21).

Крыніца: @bajby
⚡️Учора ў Менску затрымалі прадстаўніка стачкама «Беларуськалія» Сяргея Казельку. Хутчэй за ўсё ён знаходзіцца ў Жодзіне.

Крыніца: @stakchkom
Палітык Уладзімір Шанцаў прыйшоў у суд Ленінскага раёну Магілёва, дзе ў 10.40 распачнецца разгляд ягонай справы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Шанцаву не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы. На яго складзены адразу 4 пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.

Крыніца: @belsat
Кавярня ў Менску, дзе ўчора пабілі шкло. Чарга з адкрыцця.

Фота: @belsat
⚡️ МУС: агулам учора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у рэспубліцы затрыманыя 633 чалавекі.

Зараз на суд чакаюць 363 чалавекі.

Крыніца: @pressmvd
Курсы валют 7 верасня паводле Нацбанку РБ

Долар ЗША – Br 2,6342
Еўра – Br 3,1211
100 расейскіх рублёў – Br 3,5097
⚡️Польскі МЗС абвяргае інфармацыю аб удзеле Варшавы і Берліна ў атручванні Навальнага.

«Мы абвяргаем беларускія паведамленні аб тым, што мела месца тэлефоннай размове на лініі Варшава – Берлін, у якім улады дзвюх краін быццам бы прызналі, што Аляксей Навальны ня быў атручаны. Як і ўрад Германіі, мы асуджаем гэты ганебны ўчынак. Мы лічым, што вінаватыя ў замаху на забойства Аляксея Навальнага павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», – адказала ведамства на запыт ТАСС.

Нагадаем, што ў пятніцу беларускія тэлеканалы апублікавалі сенсацыйную размову, якія мела на мэце падкрэсліць удзел Польшчы і Нямеччыны ў атручванні расейскага апазіцыйнага палітыка.
⚡️ Яшчэ адна смерць на пратэстах?

У Telegram-чатах паведамляецца, што 5 верасня ў Менску быў знойдзены труп хлопца 1995-года нараджэння.

Родзічы здолелі пабачыць цела толькі ў моргу. Матуля загінулага кажа, што яно было ўсё ў сіняках, таксама была прабітая патыліца. Будзе праводзіцца судмедэкспертыза.
❗️❗️❗️Марыя Калеснікава затрыманая ў цэнтры Менску невядомымі людзьмі.

Крыніца: @tutby_official
Белсат
❗️❗️❗️Марыя Калеснікава затрыманая ў цэнтры Менску невядомымі людзьмі. Крыніца: @tutby_official
❗️Знікла сувязь з прэс-сакратаром КР Антонам Раднянковым і сябрам штабу Віктара Бабарыкі Глебам Германам.

Крыніца: @kyky_org
Белсат
❗️Знікла сувязь з прэс-сакратаром КР Антонам Раднянковым і сябрам штабу Віктара Бабарыкі Глебам Германам. Крыніца: @kyky_org
❗️❗️Таксама не адказваюць на званкі сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў і выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў.

Крыніца: @tutby_official
Белсат
❗️❗️❗️Марыя Калеснікава затрыманая ў цэнтры Менску невядомымі людзьмі. Крыніца: @tutby_official
❗️Марыю Калеснікаву затрымалі прыкладна а 10:05 каля Нацыянальнага мастацкага музею.

Побач з музеям знаходзіўся бус з надпісам «Сувязь», на борце і ззаду была марка «Собаль».

Чытачка @tutby_official паведамляе, што яна пачула гук падаючага тэлефона, абярнулася і пабачыла, як Марыю запіхваюць у гэты бус людзі ў цывільным. Яна пабаялася здымаць, тое, што адбывалася, на відэа, бо была занадта блізка.

Зараз з прэзідыума Каардынацыйнай рады на волі і ў Беларусі толькі два чалавека: Святлана Алексіевіч і Максім Знак.
Таксама сёння міліцыя ва ўласнай кватэры затрымала мастачку Надзю Саяпіну.

Як стала вядома @belsat, яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.

«Прыйшлі раніцаю з Маскоўскага РАУС, хоць яна прапісана і жыве ў іншым раёне. Але вобшуку не было, проста забралі Надзею. Вінавацяць ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах, але гэта няпраўда. Яна толькі перформанс рабіла ў ліпені. І ўдзельнічала ў фотасесіі як мастачка», – паведамілі @belsat знаёмыя мастачкі.

Раней яна ладзіла перформанс «Достояние» у галерэі «Арт-Беларусь» – мастакі з замацаванымі на спінах працах, якія раней захоўваліся ў «Арт-Беларусі».

Крыніца: @belsat
Белсат
❗️❗️Таксама не адказваюць на званкі сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў і выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў. Крыніца: @tutby_official
Максім Баграцоў выйшаў на сувязь, з ім усё добра, аднак як паведамляе @motolkohelp Івана Краўцова затрымалі невядомыя на праспекце Незалежнасці.