Менск. Мітынгоўцаў каля Палаца Незалежнасці просяць адысці далей ад агароджы. «Паважаныя журналісты і спадарыня Калеснікава, калі ласка, адыдзіце далей, інакш да вас будзе ўжытая сіла і спецсродкі», - кажа адзін з сілавікоў у мегафон.
Сябры Прэзідыуму Каардынацыйнай рады Калеснікава, Уласава і Знак стаяць за два метры ад плоту.
Сілавік папярэджвае, што прысутныя парушаюць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Людзі скандуюць «Кожны дзень».
Крыніца: @tutby_official

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Лукашэнку - у аўтазак". Так віншуюць яго ў Баранавічах.
✌️Гомель проста рве! Велізарная калона людзей са сцягамі пачынаецца на вакзале і ідзе па ўсім праспекце Перамогі (вуліца ў 1000 метраў) і ўжо выходзіць на Cавецкую вуліцу ў бок пл. Леніна. І не сканчаецца! Тут некалькі тысяч неабыякавых людзей.
Да ачаплення ў Менску падышлі людзі з плакатам «Спартсмены з народам». Сярод іх алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя і баскетбалістка Алена Леўчанка. Яны крычаць: «Мы гуляем сумленна», «Народ перамог», паведамляе "Анлайнер".
Марыя Калеснікава раз спытала ў сілавікоў, ці плануе іх кіраўніцтва выйсці на перамовы, але ёй нічога не адказалі.
Пасля гэтага яна прайшлася ўздоўж агароджы. Адзін з сілавікоў з ланцуга, убачыўшы яе, сказаў: «Ого, якія людзі. А я не зразумеў адразу, што там адбываецца, што там за заварушка. Аказваецца, такія людзі прыйшлі».
Пасля гэтага Марыя Калеснікава, Максім Знак і Лілія Уласава пайшлі ў натоўп.
Крыніца: @nashaniva

Нам пішуць, што ў Менску эвакуявалі гандлёвы цэнтр "Замак", які знаходзіцца каля Палацу незалежнасці.
Белсат
⚡️У Менску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрыманыя 125 чалавек, заявілі ў МУС Беларусі. Крыніца: @rian_ru
Спісы затрыманых у Менску і рэгіёнах "Вясна" публікуе тут.
Вясна
3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс Дапоўнена
30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
Белсат
❗️У Магілёве затрымалі нашую журналістку Аліну Скрабунову
Аліна Скрабунова на волі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось колькі людзей сёння ля Палацу Незалежнасці. Відавочцы кажуць, што раней было меней. Крыніца: @tutby_official
Вільня. Акцыя каля амбасады Беларусі, людзі таксама прынеслі падарункі для Аляксандра Рыгоравіча.