Белсат
19.3K subscribers
64K photos
20.2K videos
38 files
49.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
БТРы ля Палацу Незалежнасці. Фота: Аляксандр Васюковіч @vottaktv
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось і відэа таго, як 10 БМП едуць з Уручча
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Светлагорск. Людзі выйшлі на марш міру і незалежнасці.
⚡️У Менску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрыманыя 125 чалавек, заявілі ў МУС Беларусі.

Крыніца: @rian_ru
За мітынгоўцамі ў Магілёве ездзіць шэры бус і выцягвае людзей з натоўпу. Пакуль не масава, а кропкава. Толькі што забралі маладога хлопца з БЧБ-сцягам. Людзі яго адбіць не змаглі.

Крыніца: Наш кор
Белсат
Лукашэнка прызнаў, што ненастаяшчы. На жаль, не той. Крыніца: @nexta_life
У Горадні АМАП затрымаў каля 30 хвілінаў таму мужчыну, загрыміраванага пад Лукашэнку, з плакатам "Прэзідэнт ненастаяшчы".

Крыніца: Наш кор
Больш за 20 тысяч чалавек выйшлі ў Берасці, яны гуляюць па горадзе і ўвесь час мяняюць маршрут.

Крыніца: Наш кор
Горадня. Калона прыйшла да псіхдэспансэра і скандуе "забярыце Сашу".
Сябры, ці грузяцца ў вас фота і відэа ў ТГ?
Менск. Мітынгоўцаў каля Палаца Незалежнасці просяць адысці далей ад агароджы. «Паважаныя журналісты і спадарыня Калеснікава, калі ласка, адыдзіце далей, інакш да вас будзе ўжытая сіла і спецсродкі», - кажа адзін з сілавікоў у мегафон.

Сябры Прэзідыуму Каардынацыйнай рады Калеснікава, Уласава і Знак стаяць за два метры ад плоту.

Сілавік папярэджвае, што прысутныя парушаюць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Людзі скандуюць «Кожны дзень».

Крыніца: @tutby_official
❗️У Магілёве затрымалі нашую журналістку Аліну Скрабунову
БелТА трошкі пераблыталі сцягі і выкарысталі сцяг Мадагаскару😏
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Лукашэнку - у аўтазак". Так віншуюць яго ў Баранавічах.
✌️Гомель проста рве! Велізарная калона людзей са сцягамі пачынаецца на вакзале і ідзе па ўсім праспекце Перамогі (вуліца ў 1000 метраў) і ўжо выходзіць на Cавецкую вуліцу ў бок пл. Леніна. І не сканчаецца! Тут некалькі тысяч неабыякавых людзей.
Віцебск. Колькасць віншавальных плакатаў для Аляксандра Лукашэнкі не змяншаецца!
Да ачаплення ў Менску падышлі людзі з плакатам «Спартсмены з народам». Сярод іх алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя і баскетбалістка Алена Леўчанка. Яны крычаць: «Мы гуляем сумленна», «Народ перамог», паведамляе "Анлайнер".

Марыя Калеснікава раз спытала ў сілавікоў, ці плануе іх кіраўніцтва выйсці на перамовы, але ёй нічога не адказалі.

Пасля гэтага яна прайшлася ўздоўж агароджы. Адзін з сілавікоў з ланцуга, убачыўшы яе, сказаў: «Ого, якія людзі. А я не зразумеў адразу, што там адбываецца, што там за заварушка. Аказваецца, такія людзі прыйшлі».

Пасля гэтага Марыя Калеснікава, Максім Знак і Лілія Уласава пайшлі ў натоўп.

Крыніца: @nashaniva
Нам пішуць, што ў Менску эвакуявалі гандлёвы цэнтр "Замак", які знаходзіцца каля Палацу незалежнасці.
Перакрыты праспект Пушкіна ў бок Палаца незалежнасці.

Крыніца: @the_village_me
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзей вельмі-вельмі шмат!

Відэа: @rian_ru