Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У менскай Вяснянцы парашутыст выскачыў з самалёту з гіганцкім чырвона-зялёным сцягам. 🤔 Чым бы дзіця не цешылася – абы не за нашыя падаткі.
❗️Акцыі салідарнасці ў Менску сёння ўжо праходзяць каля ПВТ, ва Уруччы, Серабранцы і каля Чырвонага касцёлу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каля Чырвонага касцёлу жанчыны спяваюць «Купалінку».

Крыніца: @tutby_official
⚡️На плошчы Незалежнасці пачаліся затрыманні мужчынаў. Жанчын просяць разыйсціся. Фота: @nashaniva
У Малінаўцы і каля станцыі метро «Магілёўская» людзі таксама выйшлі ў ланцугі салідарнасці.

Крыніца: @mkbelarus і @nexta_life
👍🏻 Серабранка, Лошыца і ст.м. «Пушкінская» таксама салідарныя. Пратэст вярнуўся на раёны, але нікуды не знік.

Фота: @nexta_life і @bnkbel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АМАП атачыў людзей каля Чырвонага касцёла, але жанчыны працягваюць спяваць.

Крыніца: @tutby_official
Сілавікоў, у тым ліку ў цывільным, на плошчы Незалежнасці значна больш за пратэстоўцаў.

Крыніца: Наш кор
Белсат
АМАП атачыў людзей каля Чырвонага касцёла, але жанчыны працягваюць спяваць. Крыніца: @tutby_official
АМАП выпусціў жанчын з ачаплення. Яны пайшлі шэсцем у бок праспекта Незалежнасці.

Крыніца: @mbkhmedia
Пяць гадоў са смерці Алеся Чаркашына.

Берасцеец быў паранены 10 жніўня 2015 года падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў каля ўкраінскай Валнавахі. Памёр Алесь 28 жніўня. Чаркашын стаў першай беларускай ахвярай канфлікту ў Данбасе на ўкраінскім баку.

Алесь Чаркашын быў экс-старшынёй берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён быў парамедыкам, прайшоў адмысловае рыхтаванне і ехаў на фронт дапамагаць параненым, а пазней стаў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».

Алесь быў пахаваны пад Берасцем, на могілках недалёка тады вёскі Камяніца Журавецкая. У гадавіну смерці разам сабраліся сваякі і сябры Алеся, каб узгадаць загінулага. Да пяцігоддзя выйшла кніга прысвечаная Алесю Чаркашыну.

Крыніца: Наш кор
⚡️На плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі журналістаў. Сярод іх сябра БАЖ Ілля Кузняцоў.

Крыніца: @nashaniva
⚽️ Футбаліст Ілля Шкурын на беларускай мове даслаў ліст у АБФФ аб адмове не толькі выступаць за зборную, але і прыязджаць у краіну пры Лукашэнку.

Крыніца: Tribuna