💱 Курсы валютаў 7 верасня
На старце тыдня еўра страціў амаль дзве капейкі. Долар таксама саслабеў, але толькі на капейку. Расейскі рубель мінімальна ўмацаваўся.
#курсывалютаў

😁5🤔2❤1😡1
▪️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля
Яна шмат гадоў дбала пра захаванне памяці аб сваім бацьку і аб ягонай творчасці. Сам Алесь Адамовіч памёр у 1994-м.
Наталлі Адамовіч сёлета споўнілася 72 гады.

😢22💔1👾1
🇺🇦 Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік»
Адначасова з гэтым Алег Івашчанка падкрэсліў, што прыкметаў актыўнага ўцягвання Беларусі ў вайну на гэты момант не назіраецца, а ўзровень пагрозы для Украіны з тэрыторыі РБ ён ацэньвае як нізкі.
У той жа час праблема са «слыннымі» рэтранслятарамі, паводле генерала, дагэтуль да канца не вырашаная.
✅ Болей інфармацыі па тэме шукайце тут
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

🤬25😁2❤1
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што 32-гадовы мужчына меў намер заехаць на тэрыторыю РБ з Латвіі ў суботу праз пункт пропуску «Грыгароўшчына». У ягоным легкавіку выявілі коптэр, што супярэчыць цяперашнім беларускім законам. Для фізічных асобаў увоз у Беларусь беспілотных лятальных апаратаў якога-кольвек тыпу забаронены.
БПЛА быў сканфіскаваны, а грамадзяніну Літвы пагражае штраф памерам да 30 базавых велічыняў (1350 рублёў).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗿5😡2😢1👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💐 Рамантыка менскіх двароў
Сапраўднага сябра гэты маладзён ужо дакладна мае. А пасля такога незвычайнага пэрмофансу, падобна, атрымае і сапраўднае каханне ❣️
Паглядзіце!

❤22😍4😐3😁2
🔍 BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся
Бартавыя сістэмы кіравання і вылічальнікі, прыборныя панэлі, пульты кіравання, маніторы, дысплэі спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваныя працоўныя месцы – усё гэта вырабляе менскае прадпрыемства «Кантактмодуль».
З дакументаў, якія патрапілі ў рукі расследавальнікаў, вынікае, што яно «актыўна працуе ў інтарэсах вайскова-прамысловага комплексу Расеі», мае супрацу з заводамі «абаронкі» ў Пензе, Маскве, Омску і Уладзівастоку.
✅ Больш інфармацыі па тэме шукайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

belsat.eu
BELPOL знайшоў яшчэ аднаго беларускага партнёра расейскага войска
Арганізацыя BELPOL паведаміла, што знайшла прадпрыемства, якое «незаслужана мінулі санкцыі». Гаворка пра менскі «Кантактмодуль», якое вырабляе абсталяванне для ўводу і...
🔥10🤬6😭1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Беларусы масава з'язджаюцца ў Менск? Лічбы кажуць пра іншае!
Лукашэнка зноў прапануе стрымліваць наплыў беларусаў у сталіцу. Але калі паглядзець на дэмаграфію, праблема хаваецца зусім у іншым.
📊 Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з насельніцтвам сталіцы і рэгіёнаў, у нашай праграме «Атма$фера» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

👾4🥱3❤2
👜 Ад баулаў праз мяжу – да цэлых вагонаў кантрабанды
У 90-я людзі ператваралі аўтамабілі ў тайнікі, цягалі праз мяжу баулы і гадзінамі стаялі ў чэргах, каб проста зарабіць на жыццё. Праз тры дзесяцігоддзі кантрабанда нікуды не падзелася.
Толькі цяпер варта спытаць: хто насамрэч займаецца ёю ў найбольшым маштабе?
🎥 Разбіраем феномен памежнага «бізнесу» ў нашай праграме «Каса на камень». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

YouTube
Беларусь – рэспубліка-кантрабандыстка. Як мяжа карміла беларусаў у ліхія 1990-я
Развал СССР прывёў да ўсплёску безпрацоўя і росту кантрабанды ў Беларусі. Як мяжа карміла беларусаў у ліхія 1990-я, а кантрабандысты будавалі бізнес. Хто такія чалнакі і і што везлі за мяжу, а таксама як дзяржава змагалася з кантрабандай. Каса на камень
…
…
❤9😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Яна была адзінай жанчынаю ў першым складзе ўраду БНР
Роўна 141 год таму ў Навабеліцы пад Гомлем нарадзілася Палута Бадунова. Яна працавала настаўніцай і сталася адной з ключавых постацяў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя. За свае перакананні Бадунова прайшла праз арышты ды вымушаную эміграцыю, але і пасля вяртання з яе трагічныя падзеі ейнага жыцця не скончыліся.
☝️Узгадваем жыццёвы шлях нашай выбітнай зямлячкі. Паглядзіце!

❤25💔6
Белсат
🤔 У часе менскага паўмарафону памёр чалавек? У сацсетцы Threads, а таксама ў каналах з навінамі Менску ў Telegram пішуць пра тое, што ўчора падчас забегу на 21 км вуліцамі беларускай сталіцы аднаму з удзельнікаў стала кепска. Прыкладна на 13-м кіламетры…
💬 «Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю»
Жонка мужчыны, які памёр учора падчас менскага паўмарафону, расказала ў сацсетках, як выглядалі ейныя спробы знайсці мужа:
У шмат якіх дзяржаўных медыях пра інцыдэнт так і не напісалі. У той жа час, сёння ў іх працягвалі выходзіць рэкламныя матэрыялы, звязаныя з менскім паўмарафонам.

«Сэрца, рэзкі спазм сасудаў. Я ўчора бегала 2 гадзіны яго шукала, распытвала дактароў хуткай, валанцёраў, арганізатараў – ніхто нічога не ведаў. Толькі напрыканцы адзін з арганізатараў пацвердзіў, што ён сышоў з дыстанцыі на 13-м кіламетры. Вось і ўсё, гэта ўся інфармацыя.
Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю. Заўтра пахаванне, сёння мы развітваемся з ім у царкве, я не ведаю як гэта вытрымаць».
У шмат якіх дзяржаўных медыях пра інцыдэнт так і не напісалі. У той жа час, сёння ў іх працягвалі выходзіць рэкламныя матэрыялы, звязаныя з менскім паўмарафонам.
😡18😨5🤬3🤷♂2🌭2👾1
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні абмяркуем:
🔸Сумнае адкрыццё: беларускае прадпрыемства працуе на ўзбраенне расейскага войска, а ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік»
🔸Падатак на аўты, які вырас у 5 разоў.
🔸Тым часам 22 беларусаў абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы
🔸А ў Купалаўскі тэатр узялі чарговую акторку з Расеі
🔸За мяжой таксама не самыя файныя навіны — гістарычная перамога ўльтраправых у Нямеччыне
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/7Gjs9sgsR5g

У Беларусі брыгада з РФ: "Арэшнік" на ўзбраенні. Стральба каля Маладзечна. Падатак на аўто: рост 5х!
У Беларусі брыгада з РФ: "Арэшнік" на ўзбраенні. Беларускае прадпрыемства працуе на ўзбраенне расейскага войска. У Маладзечанскім раёне п'янага кіроўцу давялося спыняць стрэламі па колах. Падатак на аўто вырас у 5 разоў.
Выданне навінаў:
— Беларускае прадпрыемства…
Выданне навінаў:
— Беларускае прадпрыемства…
❤3✍2😭2🔥1🥱1
Ён хавае змест тых старонак, якія ідуць насуперак ідэалогіі рэжыму Лукашэнкі, паказваючы замест іх паведамленне пра нібыта абмежаваны доступ.
Пад «забарону» трапілі артыкулы «Сэкс», «Бісексуальнасць», «Парнаграфія», ЛГБТ і «Вясёлкавы сцяг», а таксама тэмы «Аранжавая рэвалюцыя», «Пуцінізм», «Уварванне Расіі ва Украіну», «Пратэсты ў Беларусі». Апынуліся ў спісе і артыкулы пра зніклых чвэрць стагоддзя таму апанентаў Лукашэнкі.
✅ Больш па тэме чытайце тут
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬29❤1👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падобна, без мілітарна-савецкіх «нотак» у сучаснай Беларусі нельга правесці нават традыцыйнае свята беларускай літаратуры 💁🏻♂️
Глядзіце, што было на фэсце ў Касцюковічах 🔍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬31🥴3🗿3😡3❤1😈1
🔸 Алесь Бяляцкі выказаўся пра падтрымку Украіны беларусамі
«З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну беларусы выходзілі на вуліцы, каб пратэставаць. Арышты, прастрэленыя калені, жорсткія катаванні і збіццё, невыносныя ўмовы ўтрымання, працяглыя тэрміны – вось што перажылі сотні людзей у Беларусі за свой супраціў агрэсіі Расеі», – заявіў нобэлеўскі лаўрэат у амстэрдамскім культурніцкім цэнтры De Balie.
Праваабаронца нагадаў і рэпрэсаваных у справе «Гаюна». Паводле яго, агульны лік пацярпелых можа дасягаць 1500 чалавек:
Былы палітвязень таксама заклікаў «падтрымліваць Украіну, якая змагаецца за ўсіх нас, і падтрымліваць свабодную і суверэнную Беларусь».

«Я быў у турме, калі пачалася поўнамаштабная вайна. Рэжым Лукашэнкі быў і застаецца часткай гэтай злачыннай агрэсіі з самага пачатку, і яго адказнасць відавочная. Лукашэнка і Пуцін не рызыкнулі адправіць беларускія войскі ва Украіну толькі таму, што беларускі народ катэгарычна супраць гэтай вайны. Я бачыў гэта нават у турме.
Гэтая барацьба – за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі – частка глабальнай барацьбы за чалавечую годнасць. Але беларусы плацяць за яе цяжкую цану – проста цяпер».
Былы палітвязень таксама заклікаў «падтрымліваць Украіну, якая змагаецца за ўсіх нас, і падтрымліваць свабодную і суверэнную Беларусь».
❤33👏4
💥 #галоўнае за 7 верасня
✔️З Літвы дэпартаваныя 22 беларусы, якіх прызналі «пагрозаю нацыянальнай бяспецы»
✔️BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся
✔️Проста на трасе менскага паўмарафону, што адбыўся ў нядзелю, памёр 50-гадовы мужчына. У сацсетках пра гэта пісалі яшчэ ўчора, а сёння інфармацыя пацвердзілася афіцыйна
✔️«Ты посещаешь Мюнхен и Давос, а я в тюрьме ем сечку и овёс». Сяргей Ціханоўскі прэзентаваў чарговы верш, напісаны ў зняволенні
✔️Беларускую «Вікіпедыю» цэнзуруе дзіўны акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі»
✔️На каго Пуцін можа напасці пасля Украіны? Некалькі магчымых сцэнароў
✔️Ультраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт
✔️Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік»
✔️«Паўзучая русіфікацыя» Дня беларускага пісьменства. На свята беларускай літаратуры ў Касцюковічы прыехаў дзіўны стэнд
✔️Літовец спрабаваў завезці ў Беларусь беспілотнік. Гэта скончылася для яго праблемамі
✔️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля
✔️Пад Віцебскам загінуў рыбак. Ён зачапіў вудою ЛЭП і атрымаў смяротны электрычны ўдар
#рэпрэсіі:
▫️За «распальванне варожасці» і «садзейнічанне экстрэмізму» асуджаны 73-гадовы пенсіянер з Ваўкавыску. Яму далі «хатнюю хімію»
▫️У Гомлі за «палітыку» асудзілі кіраўніка мясцовага руху, які займаўся пошукам ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсіяў. Суд адбыўся таксама над ягонай жонкаю

❤6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎵 «Мы зрабілі першы беларускі трылер пра буслянятак»
Беларускі тэхна-гурт Intelligency працягвае разаграваць сваіх прыхільнікаў перад выпускам першага чыста беларускамоўнага альбому.
Вось такі кліп музы́кі прэзентавалі ў сваіх сацсетках. Як вам? 🧐

❤18👏2😐2🔥1
☝️На каталіцкіх могілках Менску пачалі новае будаўніцтва
Гэта побач з касцёлам Святога Роха на вуліцы Залатая Горка ў цэнтры сталіцы. Навакольная тэрыторыя -- месца старадаўніх могілак, якія да нядаўняга часу заставаліся тэрыторыяй касцёлу.
Але ў 2025 годзе на гэтым месцы ўлады распачалі маштабную будоўлю. Афіцыйных звестак аб прызначэнні будынку няма. А паводле неафіцыйнай інфармацыі, узведзены шматпавярховік прызначаны для патрэбаў КДБ.
Падчас яго ўзвядзення з зямлі выкапалі могілкавыя пахаванні. Парафіяне прасілі іх аддаць для перапахавання, «каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».
Аднак гэтага зроблена не было і лёс парэшткаў невядомы. Цяпер на Залатагорскіх кладах пачалося новае будаўніцтва. ☝️

🤬26❤2😱1😈1😡1