This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐻 «Гэта мамка? З медзведзянятамі?»
На Барысаўшчыне ў мядзведзіцы нарадзілася адразу пяцёра медзведзянятаў.
Па словах спецыялістаў, калі чатыры медзведзяняці ў мядзведзіцы можна лічыць стандартнай колькасцю, то пяць – гэта ўжо рэдкасць.

❤22😱1
💱 Курсы валютаў 26 траўня
Долар працягвае ачомвацца пасля доўгага падзення, сёння ён дадаў прыкладна 1.5 капейкі. Еўра таксама трошкі ўмацаваўся. Расейскі рубель нязначна варухнуўся ўніз.
#курсывалютаў

❤🔥2❤2😁1😈1
🧐 Ці можа Кіеў стаць бліжэйшым саюзнікам беларускіх дэмсілаў?
Пакуль Лукашэнка застаецца саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны, дэмакратычныя сілы Беларусі спрабуюць будаваць іншыя адносіны з Кіевам. Навошта гэта Украіне і што гэта дасць беларусам, абмяркоўваем з калегамі ў нашай праграме «Тут і там».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»!

YouTube
Лукашэнку папярэдзілі: будзе кепска! Ціханоўская ў Кіеве: прэзідэнцкі прыём і сур'ёзны разварот!
@svetlana_tsikhanouskaya ў Кіеве: навошта Украіне збліжэнне з беларускімі дэмсіламі і што гэта дасць беларусам? Гістарычны візіт абмяркуем з журналісткай @delfi Анай Даўкшэвіч, журналістам Польскага радыё Эдуардам Жалудом і рэдактарам "Белсату" Сяргеем Пелясой.…
❤12😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😏 Зяленскі пакпіў з Лукашэнкі на сустрэчы з Ціханоўскай
Падчас сустрэчы ў Кіеве прэзідэнт Украіны пажартаваў пра словы Лукашэнкі, што «надыйшоў час сустрэцца прэзідэнтам Беларусі і Украіны».
«Прыехала Ціханоўская», – падсумаваў Зяленскі😁

❤44😁14👏4👌2🙈2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская сустрэліся
Зяленскі сказаў, што Украіна падтрымлівае імкненне беларусаў пазбавіцца расейскага ўплыву. І што Масква спрабуе яшчэ мацней уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.
Паводле яго, Украіна ніколі не была пагрозай для Беларусі і ўдзячная беларусам, якія цяпер побач з Украінай.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Чытаць з Беларусі

❤68👌2🥱2
Падчас уручэння Уладзіміру Зяленскаму «Крыжа добрасуседства» на фота заўважылі падарункі з беларускім каларытам.
Сярод іх — вышываная кашуля ад Святланы Шырвель. Яна мае розныя сімвалы — ромбы, крыжы і геаметрычныя ўзоры, якія ў беларускай традыцыі звязваюць з абаронай, родам і дабрабытам. Кашуля вышытая ўнікальнай тэхнікай «процяг», якая лічыцца адметнай для Беларусі.
Таксама прэзідэнту падаравалі набор для пляцення саламянага павука і завушніцы для першай лэдзі Украіны ад брэнду Kanva, кнігу Сашы Філіпенкі «Слон» і майку ад дзяцей са школы Цэнтру беларускай салідарнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44🔥7🙈6👏3
😶 Беларуская дзяржаўная прапаганда гучна маўчыць пра візіт Ціханоўскай у Кіеў
БелТА, СБ, БТ, АНТ і СТВ прынамсі першы дзень паездкі проста праігнаравалі.
Але цішыня ўсё ж сарвалася. Расейская прапаганда адрэагавала хутчэй за беларускую, а Азаронак ужо паспеў напалохаць «палаючым Менскам» і «знішчаным Гомлем» — нібыта праз апазіцыю.
🔗 Хто і як адрэагаваў на візіт Ціханоўскай у Кіеў, ад Захаравай да Пратасевіча — чытайце ў матэрыяле
✅ Чытаць з Беларусі

😁29🤣8❤3😈2🗿2🌭1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✊ Ціханоўская сустрэлася з беларускімі добраахвотнікамі
На сустрэчы прагучаў гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», пасля чаго ўдзельнікі ушанавалі загінулых хвілінай маўчання.
Ціханоўская нагадала, што ўжо 90 беларусаў загінулі за свабоду Украіны. Узнагароды атрымалі беларускія добраахвотнікі, журналісты і грамадскія актывісты.
Беларуская дэмакратычная лідарка падкрэсліла, што беларусы і ўкраінцы сёння змагаюцца супраць аднаго зла — за свабодную і еўрапейскую будучыню.

❤56❤🔥10🫡6🙈5👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😳 Беларуска каталася на лодцы і проста ў вадзе сустрэла… ваўка
Выпадак адбыўся пад Рэчыцай на Дняпры.
Выпадак адбыўся пад Рэчыцай на Дняпры.
❤21🤷♂2😁2😱2
Белсат
🧵 Стваральніца распавяла пра беларускую вышыванку, якую падарылі Зяленскаму
Паводле майстрыцы Святланы Шырвель, крой кашулі сучасны, але ўзоры выбраныя невыпадкова: на манжэтах — традыцыйная ўкраінская каліна, а на манішцы — васьміканцовая зорка. Гэта агульны для беларускай і ўкраінскай традыцыі сімвал сонца, жыцця і роду. Таксама прысутнічае Віфлеемская зорка.
Вышыўка зробленая ў тэхніцы «процяг». Шырвель кажа, што гэта складаная і працаёмкая, але ўнікальная беларуская тэхніка, якую выкарыстоўваюць толькі ў нас.
Гэта ўжо трэцяя вышыванка, якую майстрыца зрабіла для прэзідэнтаў. Адну з іх раней падарылі Леху Валенсе.

❤39🔥5👌3🥱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Цуд, што да сваіх гадоў дажыў яшчэ». У Дукорскім маёнтку пракаментавалі скандал з хворымі жывёламі
Адна з наведвальніц зняла відэа з недагледжанымі жывёламі ў мясцовым заасадзе. Ролік хутка разляцеўся ў Instagram і выклікаў моцную рэакцыю.
🎤«Белсату» ўдалося дазваніцца ў «Дукорскі маёнтак» і атрымаць каментар. Што там адказалі — чытайце па спасылцы
📍 Чытаць з Беларусі

🤬17😢9❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Ціханоўская: «Няма пытання, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне – калі»
Святлана Ціханоўская выступіла на саміце гарадоў і рэгіёнаў ва Украіне.
Паводле Ціханоўскай, поспех Украіны важны і для Беларусі: ён можа адкрыць шлях да свабоды і гарантаваць, што беларуская тэрыторыя больш ніколі не стане пагрозаю:
📌 Што яшчэ сказала Ціханоўская падчас сваёй прамовы — чытаце па спасылцы
🔗 Чытаць з Беларусі

Самае важнае, што Беларусь можа і мусіць даць Украіне ў будучыні, гэта бяспека. Гарантыя таго, што больш як тысяча кіламетраў супольнай мяжы будуць бяспечнымі. Што Беларусь больш ніколі не стане плацдармам для агрэсіі. Што расейскія танкі больш ніколі не пойдуць праз Беларусь на Чарнігаў, Жытомір, Роўна або Кіеў
📌 Што яшчэ сказала Ціханоўская падчас сваёй прамовы — чытаце па спасылцы
🔗 Чытаць з Беларусі
❤48🙈8💯5🔥2😁1🌭1
☢️ Ядравыя гульні Лукашэнкі і Пуціна: што за імі можа стаяць?
Аксана Колб разбірае супольныя ядравыя вучэнні Беларусі і Расеі – без панікі, але з непрыемнымі пытаннямі.
Ці сапраўды ў Беларусь завезлі ядравыя боепрыпасы? І ці не хаваецца за ўсёй гэтай «ядравай завесай» падрыхтоўка Расеі да новага вялікага наступу ва Украіне?
🔗 Пра гэта чытайце па спасылцы

🥱4❤3✍2
🫠«Ісці ў адным шыхце – аснова нашай ідэнтычнасці»: беларускі дэпутат распавёў, як умацаваць стабільнасць
Сярод галоўных інструментаў — праца з рэлігійнымі супольнасцямі, кантроль над медыямі і беларусамі за мяжой.
Бузін назваў прыкладам адзінства супольную «Малітву за Беларусь» і заявіў, што 5 чэрвеня ў Горадні нацыянальнасці і рэлігіі пойдуць «у адзіным шыхце».
Паводле яго, гэта і ёсць «аснова ідэнтычнасці».
Пра медыі дэпутат выказаўся яшчэ больш жорстка: маўляў, там павінны працаваць толькі «адданыя краіне» людзі, а тым, у каго ёсць «адхіленні», там рабіць няма чаго.
Таксама ён абвінаваціў заходнія і ўкраінскія медыі ў фэйках і паўтарыў прапагандысцкую тезу, што Буча — «пастаноўка».

🙊10🤬8❤2😁2🤯1🌭1😐1🗿1
⚔️ Амаль 2900 беларусаў ваявалі або ваююць за Расею супраць Украіны
Украінскі бок агучыў новыя лічбы падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Паводле дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, З іх 440 ужо загінулі. Пры гэтым частка гэтых людзей даўно жыла ў Расеі або трапіла на фронт з расейскіх турмаў.
Колькасць беларусаў, якія ваююць за Украіну, афіцыйна не раскрываюць. Вядома, што праз полк Каліноўскага прайшло больш за тысячу чалавек, але агульна іх менш, чым беларусаў на расейскім баку.
📍 Падрабязнасці — па спасылцы

🤬41❤5😡3🤯2😐1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім. Што абмяркоўвалі?
🔸 Чаму раней не адбывалася такіх кантактаў паміж Украінай і дэмсіламі? Якія праблемы беларусаў ва Украіне ёсць? І ці ёсць шанцы іх развязаць?
🔸 «Вясна» паведамляе пра хвалю вобшукаў у Смілавічах у дамах тых, хто з’ехаў за мяжу. Апошнімі днямі ператрусы адбываюцца па ўсёй краіне. Напярэдадні стала вядома пра вобшук у Паўла Севярынца і пра справу супраць яго
🔸 «Магчымыя гукі выбухаў і стрэлаў». У Магілёве міліцыянты праводзяць вучэнні, у тым ліку вучацца разганяць пратэсты. Месяц таму падобныя мерапрыемствы правялі ў Віцебску, тады Кубракоў застаўся моцна незадаволеным
🔸 Кіраўнік МЗС Літвы Будрыс: Санкцыі супраць беларускага калію будуць дзейнічаць да канца лютага 2027-га
🔸 Літоўскія памежныя службы выявілі новы тунэль. Па ім з Беларусі ў Літву перабіраліся мігранты
🔸 У Беларусі актываваліся расейскія рэкруты наймітаў на вайну супраць Украіны. Абяцаюць залатыя горы, а на самой справе – у лепшым выпадку палон, у горшым – смерць
🔸 Ажно на 9 тысяч чалавек скарацілася ў красавіку колькасць занятых у эканоміцы. На гэтым фоне Лукашэнка падпісвае Мемарандум аб супрацы з Пакістанам у пытаннях працоўных мігрантаў з гэтай краіны
🔸 Шанец для «Світанку» і «Мілавіцы»? Улады хочуць выкарыстоўваць расейскі маркетплэйс Wildberries для продажу айчынных тавараў лёгкай прамысловасці
🔸 Беларуску шакаваў стан жывёлак, якія жывуць у заасадзе «Дукорскага маёнтку»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Зяленскі троліць Лукашэнку і вітае Ціханоўскую! Гукі выбухаў і стрэлаў у Магілёве. Масавыя ператрусы
Сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага ў Кіеве: чаму такіх кантактаў раней не было і ці дапаможа гэта беларусам ва Украіне? Тым часам у Беларусі – новая хваля вобшукаў, вучэнні міліцыі па разгоне пратэстаў, актывізацыя расейскіх рэкрутэраў на вайну і чарговае…
❤1✍1🗿1
🪖 Вальфовіч: за тыдзень 116 украінскіх беспілотнікаў спрабавалі заляцець у Беларусь
Паводле Дзяржсакратара Савету бяспекі, беларускія сілы СПА 59 разоў ужывалі дзяжурныя сродкі.
Вальфовіч сцвярджае, што частка такіх выпадкаў можа быць не выпадковымі залётамі, а спробамі ўдарыць па памежнай інфраструктуры.
Пры гэтым незалежныя ўкраінскія маніторынгавыя каналы рэгулярна пішуць і пра расейскія дроны, якія залятаюць у Беларусь або ляцяць праз яе, каб атакаваць Украіну.
Украінскі вайсковы аналітык Дмытро Снегіроў кажа, што Украіна не запускае дроны для ўдараў па Беларусі.

😁13👾10❤4🤣4🤬1😡1