Белсат
15.2K subscribers
76.1K photos
23.8K videos
38 files
62.4K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Напад на консульства Ізраілю ў Стамбуле: страляніна і адзін загінулы

Нападнікі былі ў камуфляжы, з доўгай зброяй і заплечнікамі – яны спрабавалі прарвацца ўнутр, але іх спынілі.

Тэрарыстаў нейтралізавалі. Падчас інцыдэнту пацярпелі паліцыянты, а паводле мясцовых СМІ, адзін чалавек загінуў.

Цяпер на месцы працуюць следчыя і пракуратура, высвятляюць усе дэталі здарэння.
🤬10😱4😡3😢2
💱 Курсы валютаў 7 красавіка

Долар працягвае паволі таннець. Сёння – на паўкапейкі. Еўра таксама саслабеў, згубіўшы трохі менш за капейку. Расейскі рубель нязначна ўмацаваўся.

#курсывалютаў
😁4🌚3😡21🎉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤸‍♂️ Гэтыя практыкаванні дапамагаць не толькі ўзмацніць цела, але і пазбавіцца ад трывогі

Акрамя таго, яны не патрабуюць аніякіх спецыяльных прыстасаванняў, і выканаць іх можна амаль у любым месцы.

У сусветны дзень здароўя, якія праходзіць 7 красавіка, паказваем разам з Надзеяй Дамкоўскай, як пры дапамозе трох практыкаванняў можна паклапаціцца і пра фізічнае, і пра ментальнае здароўе.

🩺 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Без рэцэпту» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
13
🍔 Кожны пяты з атлусценнем: што адбываецца з вагой беларусаў

Беларусы за апошнія 20 гадоў прыкметна «набралі вагу» — і гэта ўжо не жарт пра любоў да дранікаў. Паводле афіцыйных дадзеных, цяпер кожны пяты мае атлусценне, а лішнія кілаграмы — у больш як траціны насельніцтва. Пры гэтым у падлеткаў іншая крайнасць: усё яшчэ шмат тых, хто, наадварот, недаядае або мае недастатковую вагу.

Лічбы паказваюць трывожны трэнд: праблема расце і закранае ўсё больш людзей, а разам з ёй — рызыкі для сэрца, псіхікі і агульнага здароўя.

📌 Хто ў зоне найбольшай рызыкі, і як краіна выглядае на фоне суседзяў — чытайце ў артыкуле

🔗Чытаць з Беларусі
9👀4
💔У Віцебску міліцыя шукае жанчыну, якая пакінула сабаку ў камеры захоўвання крамы

Кароткае відэа з жывёлай разышлося па TikTok і сабрала больш за 100 тысяч праглядаў, пасля чаго ролік выдалілі.

Як кажуць у міліцыі, цяпер шукаюць гаспадыню і папярэджваюць: «Яе дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка». Пры гэтым адзначаецца, што сабака, на шчасце, не пацярпеў.

📌 Як адрэагавалі сацсеткі і што пагражае жанчыне – чытайце ў матэрыяле

🔗 Чытаць з Беларусі
🤯16😐42🤬2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ Футбалісты ў Літве перад матчам пабіліся яйкамі

Падчас чарговага туру Чэмпіянату Літвы па футболе сустракаліся «Жальгірыс» – з Вільні і Каўнаса.

Чыё яйка засталося цэлым, той і атрымліваў права выбару 🙃
18😁8😈2👀2😐1😡1
🍺 П’яны канфлікт скончыўся 15,5 гадамі калоніі

Канфлікт адбыўся летась 31 жніўня – мужчына быў п’яны, біў жанчыну, душыў і пагражаў забойствам.

Калі яна спрабавала ўцячы, ён нажом зрэзаў ёй валасы, абліваў вадой, ударыў кубкам, а потым выкінуў з гаўбца другога паверху. Пасля гэтага выбег на двор, схапіў яе за валасы і зацягнуў назад у кватэру, дзе працягнуў збіваць. У выніку ў жанчыны выявілі не менш за 18 траўмаў.

Прычынай канфлікту стала тое, што жанчына хацела разарваць адносіны з мужчынам, які злоўжываў алкаголем. Сам ён віны не прызнаў, але суд прызнаў яго вінаватым у замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю

📍 Падрабязнасці – па спасылцы

🔗
Чытаць з Беларусі
😱104🤬2😢2🎉2🤯1
Трамп: «Сёння ўвечары загіне цывілізацыя»

Дональ Трамп апублікаваў у сацсетках эмацыйны допіс пра Іран. У ім ён заявіў, што «сёння ўвечары загіне цэлая цывілізацыя, і яна ўжо ніколі не вернецца», намякаючы на радыкальныя змены ў краіне.

Пакуль няма афіцыйных тлумачэнняў, што менавіта меў на ўвазе Трамп.

Дарэчы, на фоне гэтых заяваў выдаткі ЗША на вайну з Іранам ужо дасягаюць сотняў мільёнаў долараў за дзень, а за першыя пяць тыдняў маглі скласці да $31 млрд.
🤬12🤯65🤪2😁1🥱1👾1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆Яна была сапраўднай іконаю для беларускіх дысідэнтаў

Паэтка, пісьменніца і дзяячка нацыянальнага руху Ларыса Геніюш прайшла праз ГУЛАГ і вярнулася на радзіму, але свабоды там не было. За ёй сачылі суседзі, аднак у той жа час з ёй раіліся маладыя патрыёты.

Ларысы Геніюш няма роўна 43 гады – яна пайшла з жыцця 7 красавіка 1983 года, ды нават пасля смерці нашай выбітнай зямлячкі ўлады ўсё яшчэ баяцца яе.

Што ж зрабіла гэтую жанчыну сімвалам супраціву, глядзіце ў нашай праграме «Каса на камень».

🎥Даведацца больш можна на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
32😢5❤‍🔥3
📱 Беларус выкупіў значную частку крамаў Samsung у Польшчы

Беларускі бізнэсовец з кіпрскім грамадзянствам Сяргей Касцевіч набыў 13 прэміум-крам Samsung у Польшчы. Здзелка каштавала каля $11,7 млн і была зацверджаная польскім ведамствам па абароне канкурэнцыі яшчэ ў сярэдзіне мінулага года.

Пад кантроль ягонай кампаніі перайшла значная частка фірмовых крам Samsung у Варшаве, Уроцлаве, Познані, Катавіцах, Лодзі і Шчэціне. Пакупка — частка стратэгіі развіцця ўласнай рознічнай сеткі тэхнікі.

Цяпер структуры Касцевіча кіруюць дзясяткамі крамаў-рэсэлераў Apple і Bang & Olufsen (прэміум-брэнд аўдыётэхнікі) ў розных краінах і плануюць далей пашыраць сваю прысутнасць на міжнародным рынку.
🔥113🤔2🏆1😐1🤪1
🚨 У Беларусі плюс 17 палітвязняў

Іх асудзілі або ўзялі пад варту паводле справаў пра «экстрэмісцкія фармаванні» і за выказванне меркаванняў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх гэтых людзей.

Такім чынам, агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер дасягнула 922 чалавек.

✍🏻Імёны палітвязняў – тут
🤬282😢2👾1
🌑 NASA апублікавала ўнікальны здымак адваротнага боку Месяца

NASA апублікавала здымак поўнага сонечнага зацьмення, зроблены 6 красавіка 2026 года з адваротнага боку Месяца. Фота атрымалі падчас касмічнай місіі Artemis II, якая аблятае Месяц па арбіце.
😍219🔥3👏2
📚 «Гэта як спальванне кнігаў»: рэжым працягвае змагацца з літаратурай

Суды ў Менску прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт і Instagram кнігарні knihi.by, а таксама некалькі кніг беларускіх аўтараў.

Пад забарону трапілі творы Камілы Цень, Макса Шчура, Аляксандра Цвікевіча і Макара Валынкіна. Раней улады таксама прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг выдавецтваў і затрымалі людзей, звязаных з кніжнай справай.

Праваабаронца Раман Кісляк параўнаў гэтую кампанію са спальваннем кнігаў.

📍 Падрабязнасці —
па спасылцы 🔗 Чытаць з Беларусі
💯12🤬85
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐘 Глядзіце, якая мілата
 
Нават сланяня павінна бавіць час з мамінымі сяброўкамі.
32🥰2👏1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Беларускія чыгуначнікі паведамляюць, што скараціўся экспарт беларускіх нафтапрадуктаў ва Усць-Лугу: якія наступствы для беларускай эканомікі ад украінскіх бамбёжак партовай інфраструктуры Расеі?

🔸 Як маштабныя збоі інтэрнэта ў Расеі адбіваюцца на Беларусі

🔸 Лукашэнка скрытыкаваў дзейнасць БНБК, які засноўваў яшчэ Курманбэк Бакіеў. Якія перспектывы ў беларускай біятэхналогіі?

🔸 Кучынскі ў Рыме сінхранізаваў пазіцыі па Беларусі з боку ЕЗ і ЗША. Атрымалася?

🔸 Белшына: вынесены прысуд па карупцыйнай справе. Кіраўнікі атрымалі да 14 гадоў зняволення

🔸 У Беларусі знойдзеная выява чалавека, датаваная раней за егіпецкія піраміды

🔸 Чарговы ўдар па кніжнай сферы Беларусі

🔸 Ультыматум Трампа па Іране

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
41
😂 🏙 Нехта сцебануў расейцаў у Threads – і тут панеслася

У сетцы разышліся жарты, дзе людзі падпісваюць фота еўрапейскіх гарадоў беларускімі назвамі.

Гэта іронія над тым, што ўсё часцей расейцы скупляюць жытло ў Беларусі і разглядаюць яе як «даступную Еўропу»
😁28🤣8🥴2😢1🤝1🤪1