Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❗️Лукашэнка зноў сустрэўся ў Палацы незалежнасці з амерыканскай дэлегацыяй Паводле прэс-службы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, перамовы працягваліся 5 гадзінаў. Галоўнай фігураю на іх з амерыканскага боку быў прадстаўнік Трампа Джон Коўл. Мінулая сустрэча…
☝️Тэма палітвязняў стала галоўнай падчас перамоваў Лукашэнкі з Джонам Коўлам

Вось выказванні самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, якія публікуюць дзяржаўныя медыі:

💬 «Калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе гэтых усіх вызваленых, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку»

💬 «Мы абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях. Тым больш яны не за палітыку асуджаныя. У нас такіх артыкулаў няма ў Крымінальным кодэксе. Калі Дональду цікава (напэўна, не вельмі), мы яму можам па кожным чалавеку паказаць сутнасць яго правапарушэнняў і злачынстваў»
🤡454
❗️Злучаныя Штаты здымаюць санкцыі, уведзеныя супраць «Белавіі»
🤡61😡34🤔83👏3
❗️З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што сярод вызваленых ёсць у тым ліку грамадзяне Літвы і заходніх краін.

Усе вызваленыя вязні ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.

Прозвішчы гэтых людзей пакуль не называліся. Сярод іх ёсць «дзеячы апазіцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў».
❤‍🔥567🙏7🤡3🎉1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📝 Трамп перадаў Лукашэнку ліст, у якім павіншаваў таго з днём народзінаў і перамогаю Сабаленкі на US Open

Джон Коўл засяродзіў увагу на тым, што ліст быў падпісаны імем Donald, а не проста ініцыяламі. Гэты жэст прадстаўнік Трампа назваў «знакам асабістага сяброўства».

📹 Відэа: Пул первого
🤡653😁3🙉3
Белсат
❗️З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што сярод вызваленых ёсць у тым ліку грамадзяне Літвы і заходніх краін. Усе вызваленыя вязні ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы. Прозвішчы гэтых…
❗️Сярод вызваленых вязняў – 14 замежнікаў

Гэта 6 літоўцаў, па двое грамадзянаў Латвіі, Польшчы і Нямеччыны, адзін француз і адзін брытанец.

З імёнаў пакуль называецца толькі Алена Рамаўскене. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы санаторыя «Беларусь» у Друскеніках. Алену судзілі за шпіянаж.
40🙏9🤡2👀1
❗️Праваабаронцы: сярод вызваленых – Мікалай Статкевіч

Пра Мікалая не было ніякай інфармацыі больш як 2,5 года. Рэжым Лукашэнкі асудзіў яго на 14 гадоў асаблівага рэжыму.

✍️ Чытайце на старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1163👏13🔥10❤‍🔥8😭3🙏2🙈2
❗️На волі таксама філосаф Уладзімір Мацкевіч

Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года. Свой тэрмін Мацкевіч адбыў амаль цалкам.
1144🙏4🤡4❤‍🔥2💔1
❗️«Вясна»: вызвалены анархіст і блогер Мікола Дзядок

Дзядка асудзілі на 5 гадоў калоніі ў лістападзе 2021-га. Ён, як і Уладзімір Мацкевіч, адбыў свой тэрмін практычна цалкам.
141❤‍🔥7🔥5🍌3🤣2👏1
❗️На волі таксама блогер Ігар Лосік

Рэжым Лукашэнкі пакараў яго 15-ці гадамі няволі. У калоніі Лосік больш за месяц трымаў галадоўку.
156🙏6🤡6👌3
❗️З-за кратаў выпусцілі прафсаюзнага лідара Генадзя Фядыніча

На пачатку 2023 года лукашэнкаўцы пастанавілі пакараць яго 9 гадамі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі да санкцыяў», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «распальванне варожасці».
123🙏13🔥5🍌2
❗️На волі – журналістка Ірына Слаўнікава

Ірыну затрымалі ў кастрычніку 2021 года пасля вяртання ў Беларусь з адпачынку. У жніўні 2022-га ёй прысудзілі 5 гадоў агульнага рэжыму.
103❤‍🔥10🙏7🤡2
Белсат
❗️Праваабаронцы: сярод вызваленых – Мікалай Статкевіч Пра Мікалая не было ніякай інфармацыі больш як 2,5 года. Рэжым Лукашэнкі асудзіў яго на 14 гадоў асаблівага рэжыму. ✍️ Чытайце на старонцы
❗️«Наша ніва»: Мікола Статкевіч не хоча пакідаць Беларусь

Паведамляецца, што ён стаіць на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Літвой і адмаўляецца перасякаць мяжу.
😭96❤‍🔥659👏8🙏7🤡3😱21😐1😨1
Белсат
❗️«Наша ніва»: Мікола Статкевіч не хоча пакідаць Беларусь Паведамляецца, што ён стаіць на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Літвой і адмаўляецца перасякаць мяжу.
❗️Мікола Статкевіч не адзіны, хто адмаўляецца пакідаць Беларусь

Паводле нашых крыніцаў, Уладзімір Мацкевіч, Максім Вінярскі і Генадзь Фядыніч таксама знаходзяцца на памежнай паласе паміж Беларуссю і Літвой.
89👏23❤‍🔥11🙏9💔8🤯5🤡3😁2😐1
❗️Вызвалены з калоніі гарадзенскі журналіст Павел Мажэйка

У ліпені 2023 года яму прысудзілі 6 гадоў няволі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
1117🤗3👌1🍌1
❗️Паведамляецца таксама пра вызваленне Змітра Дашкевіча

Вядомага актывіста бесперапынна трымалі ў няволі з вясны 2022 года.
🔥9257❤‍🔥5🍌4👌1
💬 «Я не кажу пра нейкую атаку ў адказ з боку NATO. Я кажу пра такія дзеянні ў адносінах Расеі, якія не будуць вышэйшымі за парог вайны»

Рэдактар польскай версіі нашага сайту Belsat.pl Міхал Кацэвіч разважае, як Польшча можа адказаць на ўчорашні налёт беспілотнікаў. На думку Кацэвіча, гэта быў зусім не выпадковы збег абставінаў (кшталту збіцця беспілотнікаў з курсу ўкраінскімі сістэмамі РЭБ), а мэтанакіраваныя дзеянні Крамля.

👀 Чытайце яго меркаванне па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯2621
☝️Чалавек, падобны да Міколы Статкевіча, патрапіў у аб'ектыў онлайн-камеры на КПП «Каменны Лог»

Ён ужо доўгі час сядзіць на нейтральнай паласе. Раней побач з ім знаходзіўся мужчына ў пінжаку, які можа быць адным з замежных дыпламатаў.
😭5422🙏11💔3🤡2😁1
❗️На волі – гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова (на фота) і Яўген Меркіс

Абодвух судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Таксама памілаваныя журналісты Алена Цімашчук, Аляксандр Манцэвіч, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў і блогер Павел Вінаградаў.
187❤‍🔥2🙈2
☝️Наступныя імёны памілаваных палітвязняў публікуе супольнасць «Ружовыя касынкі»:

1. Стакевіч Мікалай Віктаравіч, 12.08.1956 г. н.
2. Мацкевіч Уладзімір Уладзіміравіч, 14.05.1956 г. н.
3. Фядыніч Генадзь Фёдаравіч, 31.07.1957 г. н.
4. Ярашук Аляксандр Іванавіч, 16.11.1951 г. н.
5. Дзядок Мікалай Аляксандравіч, 03.08.1988 г. н.
6. Кучук Дзмітрый Леанідавіч, 20.03.1974 г. н.
7. Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, 20.07.1981 г. н.
8. Афнагель Яўген Юр'евіч, 07.02.1979 г. н.
9. Вінаградаў Павел Юрʼевіч, 24.04.1988 г. н.
10. Вінярскі Максім Аляксандравіч, 28.07.1981 г. н.
11. Войніч Андрэй Сяргеевіч, 15.04.1981 г. н.
12. Спарыш Сяргей Сяргеевіч, 11.07.1986 г. н.
13. Дзербыш Галіна Іванаўна, 05.08.1961 г. н.

Прадстаўнікі СМІ:
1. Лосік Ігар Аляксандравіч, 20.05.1992 г. н.
2. Мажэйка Павел Іванавіч, 25.05.1978 г. н.
3. Манцэвіч Аляксандр Барысавіч, 05.08.1958 г. н.
4. Цімашчук Алена Пятроўна, 26.06.1993 г. н.
5. Слаўнікава Ірына Аляксандраўна, 12.07.1970 г. н.
6. Шчыракова Ларыса Фёдараўна, 13.04.1973 г. н.
7. Падабед Павел Васільевіч, 13.05.1979 г. н.
8. Лазараў Вячаслаў Дзмітрыевіч, 29.08.1976 г. н.
9. Меркіс Яўген Аляксандравіч, 08.11.1986 г. н.

III.
1. Хіло Мікалай Мікалаевіч, 17.10.1983 г. н.
2. Дубскі Ілля Сяргеевіч, 23.03.1997 г. н.
3. Крылоў Андрэй Максімавіч, 15.10.1962 г. н.
4. Казлоў Дзмітрый Алегавіч, 26.04.1988 г. н.
5. Нікіценка Павел Міхайлавіч, 04.03.1987 г. н.
6. Бандарук Віталь Сяргеевіч, 18.02.1975 г. н.
7. Шафарэнка Якаў Аляксандравіч, 26.04.2000 г. н.
8. Сямёнаў Яўген Вітальевіч, 04.03.1986 г. н.
9. Гладкоўскі Глеб Уладзіміравіч, 06.05.1985 г. н.
10. Шубіч Святаслаў Юрʼевіч, 16.10.1991 г. н.
11. Сцепанькоў Андрэй Леанідавіч, 05.12.1980 г. н.
12. Хвяскоеў Андрэй Сяргеевіч, 27.12.1997 г. н.
13. Сіленка Аляксей Дзмітрыевіч, 22.07.1989 г. н.
14. Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, 29.07.1986 г. н.
15. Уласенка Віктар Валерʼевіч, 05.05.1987 г. н.
16. Рызапур Цімур Набі Аглы, 14.03.1983 г. н.

Замежныя грамадзяне:

Вялікабрытанія:
1. Феннер Юлія Міхайлаўна, 15.02.1973 г. н.

Літва:
2. Раманаўскене Алена, 31.12.1964 г. н.
3. Чарняцевас Эдуардас, 27.06.1987 г. н.
4. Кавальчук Дзмітрый, 12.03.1987 г. н.
5. Рымкус Томас, 03.10.1980 г. н.
6. Сакалаўская Данута, 10.03.1975 г. н.
7. Рыхтэр Генадзь, 29.04.1970 г. н.

Латвія:
8. Шумас Івас, 17.11.1989 г. н.
9. Асарс Эмілс, 18.09.2001 г. н.

Польшча:
10. Занявіч Кшыштаф, 06.08.1986 г. н.
11. Езутэк Томаш Яцэк, 12.09.1979 г. н.

Германія:
12. Фосс Карстэн, 21.03.1964 г. н.
13. Шміт Вальдэмар, 06.12.1982 г. н.

Францыя:
14. Расандэр Мануэль, 22.02.1979 г. н.
182👏3🎉2🤡1
🔸Святлана Ціханоўская выступае перад журналістамі з нагоды вызвалення палітвязняў

Брыфінг адбываецца каля амбасады ЗША ў Вільні. Туды павінны прывезці былых зняволеных.
272🤡9🍌1