Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскі спецназ паразіў карабель пад Наварасейскам

Пад удар трапіла судна Чарнаморскага флоту праекта MPSV07, якое стаіць на ўзбраенні з 2015 года. Ягоны кошт – каля 60 мільёнаў долараў.

Падчас атакі спецназаўцаў ГУР гэты карабель ажыццяўляў радыёэлектронную выведку і патруляваў падыходы да бухты Новарасейску. Удар быў нанесены дронам па мосціку кіравання, адкуль вядзецца навігацыя.
🔥43🎉73❤‍🔥1🤔1
Ілан Маск цяпер не самы багаты чалавек у свеце

На першым месцы апынуўся сузаснавальнік Oracle Лары Элісан. Толькі ўчора ягоны даход павялічыўся на 101 мільярд долараў.

Усяго бізнесовец валодае капіталам у 385 мільярдаў долараў.

Амаль год Ілан Маск быў самым багатым чалавекам свету. Ягоны капітал дасягаў рэкордных 486 мільярдаў долараў, але скараціўся праз праблемы з Tesla.

Тым часам акцыі Oracle падаражэлі на 40% пасля фінансавай справаздачы. Кампанія таксама плануе падпісаць яшчэ некалькі кантрактаў на мільярды долараў.
🥱127😁2👀21🆒1
🔹Кітай пазычыць Беларусі больш за $65 млн на закупку медабсталявання

Адзначаецца, што гэта «льготны пакупніцкі крэдыт», аднак адсоткавая стаўка не называецца. Вядома толькі, што крэдыт выдаецца на 20 гадоў.

👀 Глядзіце больш па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈13😁4🍌42🌚1
🇵🇱 Польшча не стане адкрываць мяжу з Беларуссю пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2025»

Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў Польшчы Марцін Кервіньскі ў размове з Radio TOK FM.

«Хачу падкрэсліць, што гэта не закрыццё толькі на час вучэнняў "Захад-2025". Мяжа будзе закрытая бестэрмінова, а адкрыем яе толькі тады, калі сітуацыя дазволіць запэўніць поўную бяспеку».
🔥59🤡106😱6😢5😡5❤‍🔥2🎉2🤔1🤬1
📍Праваабаронцы: са студэнтаў бяруць распіску ў тым, што яны правераць свае Telegram-падпіскі на «экстрэмізм»

Пры гэтым правяраць трэба не ўручную, а праз спецыяльны бот, за якім, найхутчэй, стаяць сілавікі.

👀 Вось што вядома пра гэтую дзіўную сітуацыю
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡18🤬13
📺 Навіны за 8 хвілін

🔻У Польшчы працягваюць знаходзіць парэшткі расейскіх дронаў

🔻Беларусы штурмуюць апошнія аўтобусы ў Польшчу перад закрыццём мяжы

🔻Хто такі Уладзіслаў Надзейка з «Паспалітага рушэння», якога абвінавачваюць у шпіянажы?

🔻У ЗША проста падчас публічнага выступу застрэлілі вядомага прыхільніка Трампа

🔻Студэнт-фізкультурнік выпаў з акна інтэрнату ў Менску

🔻ДАІшнікі могуць перагледзець ПДР, каб аблегчыць жыццё раварыстам і самакатчыкам

🔻На Гарадзеншчыне п'янага кіроўцу-бяспраўніка затрымлівалі са стралянінаю

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10🤷‍♂11😁1
☝️Дзве краіны NATO абмяжоўваюць паветраны рух на сваіх усходніх межах

🇵🇱 У Польшчы пастанавілі ўвесці падобнае абмежаванне на тры месяцы: яно будзе датычыць мяжы не толькі з Беларуссю, але і з Украінаю.

🇱🇻 Латвія забараняе паветраны рух у 50-кіламетровай зоне на мяжы з Беларуссю і Расеяй. Пакуль забарона будзе дзейнічаць толькі на час вучэнняў «Захад», аднак не выключана, што яе падоўжаць.
17👌104😁1
🍰 Святлана Ціханоўская ўпершыню за 5 гадоў адзначае дзень народзінаў разам з мужам

Нягледзячы на асабістае свята, Ціханоўская сёння ўдзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычных нестабільнасцяў». Тым не менш «Белсат» змог задаць ёй некалькі пытанняў.

📍Чытайце размову на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥5421🤡8🥱4🆒2
❗️Лукашэнка зноў сустрэўся ў Палацы незалежнасці з амерыканскай дэлегацыяй

Паводле прэс-службы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, перамовы працягваліся 5 гадзінаў. Галоўнай фігураю на іх з амерыканскага боку быў прадстаўнік Трампа Джон Коўл.

Мінулая сустрэча Лукашэнкі з амерыканцамі, якая адбылася ў чэрвені, прывяла да вызвалення Сяргея Ціханоўскага і яшчэ шэрагу палітзняволеных.
🙈20🤔122😐1
Белсат
❗️Лукашэнка зноў сустрэўся ў Палацы незалежнасці з амерыканскай дэлегацыяй Паводле прэс-службы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, перамовы працягваліся 5 гадзінаў. Галоўнай фігураю на іх з амерыканскага боку быў прадстаўнік Трампа Джон Коўл. Мінулая сустрэча…
☝️Тэма палітвязняў стала галоўнай падчас перамоваў Лукашэнкі з Джонам Коўлам

Вось выказванні самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, якія публікуюць дзяржаўныя медыі:

💬 «Калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе гэтых усіх вызваленых, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку»

💬 «Мы абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях. Тым больш яны не за палітыку асуджаныя. У нас такіх артыкулаў няма ў Крымінальным кодэксе. Калі Дональду цікава (напэўна, не вельмі), мы яму можам па кожным чалавеку паказаць сутнасць яго правапарушэнняў і злачынстваў»
🤡454
❗️Злучаныя Штаты здымаюць санкцыі, уведзеныя супраць «Белавіі»
🤡61😡34🤔83👏3
❗️З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што сярод вызваленых ёсць у тым ліку грамадзяне Літвы і заходніх краін.

Усе вызваленыя вязні ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.

Прозвішчы гэтых людзей пакуль не называліся. Сярод іх ёсць «дзеячы апазіцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў».
❤‍🔥567🙏7🤡3🎉1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📝 Трамп перадаў Лукашэнку ліст, у якім павіншаваў таго з днём народзінаў і перамогаю Сабаленкі на US Open

Джон Коўл засяродзіў увагу на тым, што ліст быў падпісаны імем Donald, а не проста ініцыяламі. Гэты жэст прадстаўнік Трампа назваў «знакам асабістага сяброўства».

📹 Відэа: Пул первого
🤡653😁3🙉3
Белсат
❗️З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што сярод вызваленых ёсць у тым ліку грамадзяне Літвы і заходніх краін. Усе вызваленыя вязні ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы. Прозвішчы гэтых…
❗️Сярод вызваленых вязняў – 14 замежнікаў

Гэта 6 літоўцаў, па двое грамадзянаў Латвіі, Польшчы і Нямеччыны, адзін француз і адзін брытанец.

З імёнаў пакуль называецца толькі Алена Рамаўскене. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы санаторыя «Беларусь» у Друскеніках. Алену судзілі за шпіянаж.
40🙏9🤡2👀1
❗️Праваабаронцы: сярод вызваленых – Мікалай Статкевіч

Пра Мікалая не было ніякай інфармацыі больш як 2,5 года. Рэжым Лукашэнкі асудзіў яго на 14 гадоў асаблівага рэжыму.

✍️ Чытайце на старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1163👏13🔥10❤‍🔥8😭3🙏2🙈2
❗️На волі таксама філосаф Уладзімір Мацкевіч

Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года. Свой тэрмін Мацкевіч адбыў амаль цалкам.
1144🙏4🤡4❤‍🔥2💔1
❗️«Вясна»: вызвалены анархіст і блогер Мікола Дзядок

Дзядка асудзілі на 5 гадоў калоніі ў лістападзе 2021-га. Ён, як і Уладзімір Мацкевіч, адбыў свой тэрмін практычна цалкам.
141❤‍🔥7🔥5🍌3🤣2👏1
❗️На волі таксама блогер Ігар Лосік

Рэжым Лукашэнкі пакараў яго 15-ці гадамі няволі. У калоніі Лосік больш за месяц трымаў галадоўку.
156🙏6🤡6👌3
❗️З-за кратаў выпусцілі прафсаюзнага лідара Генадзя Фядыніча

На пачатку 2023 года лукашэнкаўцы пастанавілі пакараць яго 9 гадамі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі да санкцыяў», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «распальванне варожасці».
123🙏13🔥5🍌2
❗️На волі – журналістка Ірына Слаўнікава

Ірыну затрымалі ў кастрычніку 2021 года пасля вяртання ў Беларусь з адпачынку. У жніўні 2022-га ёй прысудзілі 5 гадоў агульнага рэжыму.
103❤‍🔥10🙏7🤡2