Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія дроны масава атакавалі заводы Расеі
У Стаўрапалі пашкоджаны завод ААТ «Манакрышталь» – адзін з асноўных вытворцаў сапфіру для оптаэлектроннай прамысловасці. Таксама пад атаку трапіў завод «Нептун», які вырабляе сістэмы кіравання для марскіх суднаў.
Беспілотнікі нанеслі ўдар па Арэнбургскім геліевым заводзе, які лічыцца найбуйнейшым у Еўропе. Гелій адтуль выкарыстоўваецца ў ракетабудаванні.
У Яраслаўлі ўспыхнуў буйны пажар у будынку лакафарбавай кампаніі, якая вырабляе матэрыялы для ваенна-прамысловага комплексу Расеі.
Інфармацыі пра загінулых няма.

🔥43⚡1🤷♂1👌1
🇺🇦 Украіна можа саступіць Расеі тэрыторыі ў абмен на ўмовы
Як піша The Telegraph, Кіеў можа пагадзіцца спыніць баявыя дзеянні і саступіць захопленыя рэгіёны ў абмен на пастаўкі зброі і заходнія гарантыі бяспекі (у тым ліку шлях у NATO).
Уступка тэрыторыяў можа закрануць толькі тыя раёны, якія ўжо фактычна кантралююцца войскам РФ.
Зяленскі заявіў еўрапейскім лідарам, што яны павінны адхіліць любыя прапановы Трампа, паводле якіх Украіна саступіць дадатковыя тэрыторыі. Расеі можа быць дазволена захаваць толькі частку тэрыторый, якую яна ўжо захапіла – піша выданне.
Еўрапейскія лідары таксама на гэтым тыдні прапануюць Трампу «свае довады».

🤡15😭8❤6🤔5🤬4🔥1😐1
Мікола Статкевіч адзначае шосты дзень нараджэння за кратамі
Сёння палітыку споўнілася 69 гадоў.
Нагадаем, у снежні 2021 года Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі. Паводле праваабаронцаў, да палітвязня неаднаразова прымянялі меры спагнання: абвяшчалі вымовы, змяшчалі ў ШЫЗА, пазбаўлялі перадачаў. 9 лютага 2023 года ягоная жонка атрымала апошні на сёння ліст ад мужа.
У 2024 годзе памёр бацька спадара Міколы – Віктар Статкевіч.

💔36❤10🤬3😢3
🚌 Пасля шэрагу загаранняў цікавасць расейцаў да аўтобусаў МАЗ істотна ўпала
Лічбы продажаў знізіліся як месяц да месяца, так і ў гадавых паказчыках.
Напрыклад, у сакавіку 2025-га МАЗ прадаў у Расею 24 свае новыя аўтобусы. Гэта ў 3,3 разы менш, чым у сакавіку 2024-га.
📍Болей лічбаў знойдзеце па спасылцы

😁18🎉5🤷♂1❤1🔥1🤔1😢1😐1
🤔 Чаму беларускія «правыя» так і не здолелі сфармаваць адзіную магутную арганізацыю?
Падчас «майдану» 2013-2014 гадоў ва Украіне істотную ролю адыграў «Правы сектар» – аб’яднанне правых і нацыянальна арыентаваных арганізацыяў і ініцыятываў.
У Беларусі такога аб'яднання не ўзнікла, хаця яшчэ з 90-х існавалі дробныя правыя групоўкі, сябры якіх займаліся вайскова-спартовым ды ідэалагічным выхаваннем.
👀 Чытайце наш вялікі матэрыял па гэтай тэме вось тут
Падчас «майдану» 2013-2014 гадоў ва Украіне істотную ролю адыграў «Правы сектар» – аб’яднанне правых і нацыянальна арыентаваных арганізацыяў і ініцыятываў.
У Беларусі такога аб'яднання не ўзнікла, хаця яшчэ з 90-х існавалі дробныя правыя групоўкі, сябры якіх займаліся вайскова-спартовым ды ідэалагічным выхаваннем.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔11❤5🗿1
🛑 Патрапіць у Вільню стала яшчэ складаней: перавознік Eurolines адмяніў шэраг рэйсаў на найбліжэйшыя даты
Кампанія спасылаецца на вучэнні «Захад», аднак у профільных тэлеграм-каналах пішуць, што насамрэч у перавозніка праблемы з дакументамі.
📍Чытайце падрабязней

😢18🤬4
🔻Лукашэнка ўвёў палёгкі для мабільных аператараў
🔻12 беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства ў Іспаніі
🔻Генпракуратура перадала ў суд справу махлярскіх кол-цэнтраў
🔻109 арыштаваных на канцэрце Макса Каржа ў Варшаве могуць дэпартаваць
🔻Eurolines адмяніў большую частку аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй
🔻Мікола Статкевіч сустракае шосты запар дзень народзінаў у няволі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Аўтобусы Менск-Вільня прыпыняюць. За канцэрт Макса Каржа дэпартуюць. Беларусаў вызвалілі з рабства
55 тэлефонных махляроў пад суд у Беларусі. Лукашэнка прыняў новы закон для мабільных аператараў. 109 удзельнікам канцэрту Макса Каржа пагражае дэпартацыя. 12 беларусаў вызвалілі з рабства ў Іспаніі. Eurolines адмяніла рэйсы Менск-Вільнюс. Навіны дня
Глядзіце…
Глядзіце…
⚡6❤2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜 Гэта адзін з самых старажытных рукапісаў, які, імаверна, быў створаны на тэрыторыі Беларусі
А знайшлі яго даследнікі проста ў скрыні з-пад вугалю. Апынулася, што гэта сапраўдны скарб! Рукапіс быў напісаны ў сярэдзіне XI стагоддзя. Цяпер ён вядомы пад назваю Тураўскае Евангелле.
Чаму гэты артэфакт такі важны для беларусаў, глядзіце ў нашым відэа!
👀 Яшчэ больш цікавых і важных фактаў пра Тураўскае Евангелле вы можаце даведацца ў нашай праграме «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «Белсат HISTORY».
А знайшлі яго даследнікі проста ў скрыні з-пад вугалю. Апынулася, што гэта сапраўдны скарб! Рукапіс быў напісаны ў сярэдзіне XI стагоддзя. Цяпер ён вядомы пад назваю Тураўскае Евангелле.
Чаму гэты артэфакт такі важны для беларусаў, глядзіце ў нашым відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥17❤12🆒1
💁🏻♂️ Беларускай Instagram-дзіве, што жыве ў Маскве, адмовіліся прадаваць рэчы ў парыжскай краме
«Я проста ў шоку. У першы раз са мной такое адбываецца», – кажа Ева Коктыш у відэа.
Прычынаю стаўся беларускі пашпарт дзяўчыны. Гэтак жа паступілі і з вандроўнікамі з расейскім пашпартам.
🔍 Глядзіце падрабязнасці на старонцы

👏39😁15🍌3😡2❤1🤷♂1🤔1🥱1
💱 Курсы валютаў 12 жніўня
На сённяшніх гандляваннях істотных ваганняў курсаў не адбылося. Еўра і расейскі рубель трохі падраслі, а долар мінімальна здаў пазіцыі.
#курсывалютаў

🤔6❤2😁1😡1
Белсат
🎤 У Варшаве затрымалі 109 наведнікаў канцэртаў Макса Каржа і 9 фанатаў з сустрэчы перад канцэртам Фанаты прарываліся з трыбунаў у фан-зону, палілі піратэхніку, а паліцыя затрымала 109 чалавек за правапарушэнні і наркотыкі. Перад канцэртам адбывалася несанкцыянаваная…
☝️Дональд Туск расказаў, колькі ўкраінцаў і беларусаў дэпартуюць з Польшчы пасля затрыманняў на канцэрце Каржа
Польскі прэм'ер паведаміў, што «добраахвотна альбо прымусова» краіну трэба будзе пакінуць 57 грамадзянам Украіны і 6 беларусам. Супраць усіх былі распачатыя разбіральніцтвы.
📍Чытайце таксама на сайце

⚡13👏7🤷♂5❤5🔥3🙈3😢2😁1🤔1
🔍 Да сустрэчы Трампа з Пуціным засталіся лічаныя дні. Але дагэтуль толкам няясна, што там абмяркуюць альбо падпішуць
Амерыканскі прэзідэнт называе сустрэчу на Алясцы 15 жніўня (якую ён двойчы памылкова «перанёс» у Расею) «пробнай».
У цэлым Трамп мяркуе, што зможа вызначыць, ці магчыма заключэнне пагаднення, «верагодна, у першыя дзве хвіліны» сустрэчы з Пуціным. На яго думку, перамовы «будуць добрымі, але могуць і дрэннымі».
👀 Чытайце падрабязней на старонцы
Амерыканскі прэзідэнт называе сустрэчу на Алясцы 15 жніўня (якую ён двойчы памылкова «перанёс» у Расею) «пробнай».
У цэлым Трамп мяркуе, што зможа вызначыць, ці магчыма заключэнне пагаднення, «верагодна, у першыя дзве хвіліны» сустрэчы з Пуціным. На яго думку, перамовы «будуць добрымі, але могуць і дрэннымі».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
«Пуцін эфектыўна цягне час». Чаго чакаць ад перамоваў з Трампам на Алясцы?
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп правёў 11 жніўня прэс-канферэнцыю ў Белым Доме, на якой сярод іншага закрануў пытанні планаванай сустрэчы з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным. Чаго ж агулам варта...
🤡16❤5
🕯Нават не ўдзельнічаў у пратэстах, але ўсё роўна патрапіў у «мясарубку». Прыгадваем Аляксандра Віхора – адну з першых ахвяраў «беспредела» сілавікоў у 2020-м
«У яго ад стрэсу пачаўся нервовы зрыў, ён не зусім сябе адэкватна вёў, іх не слухаўся. Да яго падляцелі і пачалі яго біць так, што гэта было проста жэсць».
📍Чытайце на нашым сайце

🤬36💔10😭7
На Балканах метэаролагі таксама бʼюць трывогу: у Харватыі толькі што патушылі буйны пажар блізу Спліту. Лясныя пажары ў Албаніі і Чарнагорыі таксама вымусілі людзей пакінуць свае дамы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢11😭8❤3🆒1
Далёка не ўсе нашы суайчыннікі маюць магчымасць проста замяніць свае дзейныя беларускія правы кіроўцы на польскія (гэты працэс досыць просты).
Многім даводзіцца атрымліваць запаветны «пластык» «з нуля».
🔹Вось як гэта зрабіць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🤔1😢1
Прапагандыст сцвярджае, што некаторыя актывісты «крычаць пра сваю "прарасейскасць" на кожным куце», але пры гэтым "выконваюць заходні заказ"» – пасварыць Менск і Маскву.
📍Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Азаронак пагражае выкараніць прарасейскіх актывістаў. Усё дзеля саюзу з Расеяй
Дзяржаўны прапагандыст Грыгорый Азаронак на старонках «Мінскай праўды» заклікаў да рэпрэсіяў супраць прарасейскіх актывістаў у Беларусі. Паводле яго, яны на загад Захаду спрабуюць...
🤡34🤔1
☝️У берасцейскім ІЧУ загарэўся дах, зняволеных падчас пажару доўга не эвакуявалі
Пра падрабязнасці здарэння піша @euroradio. Пажар здарыўся ў пятніцу, 8 жніўня. Полымя разгарэлася раніцай, а патушылі дах толькі ў раёне абеду. Самога абеду вязні ў выніку былі пазбаўленыя.
Таксама людзям, якіх трымаюць у ІЧУ (а гэта ў тым ліку затрыманыя на мяжы за «лайкі» і «падпіскі») нічога не паведамлялі пра інцыдэнт, хоць самі вязні заўважылі перабоі са святлом і вадою ў будынку.
Як сцвярджаюць крыніцы @euroradio, пажарныя не змаглі падключыцца да гідрантаў на тэрыторыі ІЧУ і для тушэння полымя давялося шукаць ваду за межамі ізалятара.

🤬24😡5❤1
Белсат
☝️Дональд Туск расказаў, колькі ўкраінцаў і беларусаў дэпартуюць з Польшчы пасля затрыманняў на канцэрце Каржа Польскі прэм'ер паведаміў, што «добраахвотна альбо прымусова» краіну трэба будзе пакінуць 57 грамадзянам Украіны і 6 беларусам. Супраць усіх былі…
🤔 Ці сапраўды ў Польшчы могуць прыняць рашэнне аб дэпартацыі замежніка ўсяго за тры дні?
Паводзіны некаторых наведнікаў канцэрту Макса Каржа, сярод якіх абсалютную большасць складалі ўкраінцы і беларусы, сапраўды выклікалі пытанні. Але няўжо выгнаць іх з Польшчы можна вось так хутка?
Спыталі ў юрыста, ці няма тут парушэнняў з боку польскіх уладаў, а яшчэ як абвінавачаныя могуць аспрэчыць пастановы ў дачыненні сябе.
☝️Глядзіце па спасылцы, што ён адказаў

Ці не замала трох дзён ад канцэрту Каржа для рашэння аб дэпартацыі? Адказаў юрыст
З Польшчы за розныя парушэнні ў сувязі з канцэртам Макса Каржа могуць дэпартаваць больш як 60 грамадзянаў Украіны і Беларусі. Але ці не заўчаснае гэта рашэнне, бо канцэрт прайшоў толькі некалькі...
🤔11⚡3🙈3❤1🤡1
💁🏻♂️ Беларус паскардзіўся на разбітую дарогу. Чыноўнікі ў адказ прапанавалі яму ўзяцца за рамонт самастойна
«Калі ў неабыякавых застаюцца пытанні, развязанне праблемы можна ўзяць у свае рукі: арганізаваць сустрэчу са старшынёй і чальцамі гаражных кааператываў і паўдзельнічаць фінансава ў добраўпарадкаванні», – такі адказ далі прадстаўнікі райвыканкаму на старонках мясцовай газеты.
☝️Падрабязнасці шукайце па спасылцы

🤯13🤬11🤡3🎉2❤1
🔹Разбіраемся, як маркетплэйс «Wildberries» ужываецца з беларускімі ўладамі, хоць тыя пастаянна маюць да яго нейкія прэтэнзіі
У снежні 2022 года беларусы масава паскардзіліся на «Wildberries» праз уведзеную плату за вяртанне тавараў – ад 1,98 да 3,96 рубля ў залежнасці ад пазіцыі. МАРГ прызнаў патрабаванне незаконным і выдаў прадпісанне аб ліквідацыі парушэння, аднак кампанія яго не выканала.
Гэта толькі адзін з дзясяткаў міні-скандалаў, у якія патрапляла расейская кампанія. Тым не менш, улады РБ не праганяюць яе з рынку.
☝️Сабралі шмат інфармацыі па тэме ў нашым матэрыяле

🤡11❤2😁1
🔴 «Абʼектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Раптоўная адмена рэйсаў Eurolines і «Менсктрансу» па маршруце Менск-Вільня. Што вядома? Альтэрнатыўныя спосабы дабрацца да Вільні
🔸 Арэнда жытла даражэе значна хутчэй, чым набыццё жылплошчы ва ўласнаць у сталіцы. Кошт жа квадратнага метру набліжаецца да $2000 за «квадрат»
🔸 Сталі вядомыя даты правядзення вучэнняў «Захад-2025»
🔸 Што чакаюць ад перамоваў на Алясцы?
🔸 63 асобы, сярод якіх 57 украінцаў і шасцёра беларусаў, будуць высланы з Польшчы пасля беспарадкаў на канцэрце Макса Каржа. Тлумачым, шта там адбылося
🔸 У Акадэміі мастацтваў аб’ядналі факультэт экранных мастацтваў і тэатральны факультэт
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Макс Корж: штрафы, крымінал і дэпартацыі. Масавыя адмены рэйсаў у Вільню. Расейская армія ў Беларусі
Калі перавознікі ўзновяць рэйсы з Менску да Вільні? Чаму растуць кошты на арэнду ды продаж нерухомасці ў сталіцы? Ды што сказаў прэм'ер Польшчы Доналд Туск пра фанатаў Макса Каржа, якія нарабілі шуму падчас апошняга канцэрту артыста ў Варшаве?
00:00 Анонс…
00:00 Анонс…
⚡7❤2🤔2