Белсат
Ціханоўская распавяла пра тыя самыя «грошы ад Лукашэнкі» Учора прапагандысты паказалі новы фільм, дзе сцвярджаюць, што беларуская лідарка ў жніўні 2020-га нібыта «прасіла грошы» і сама хацела з’ехаць у Літву. На кадрах са схаванай камеры яшчэ ў Менску ёй…
☝️Павел Латушка пракаментаваў абвінавачванні прапагандыстаў у намеры «падпаліць штаб Ціханоўскай»
Ва ўчорашнім фільме «Правда против лжи», які паказалі ў эфіры АНТ, сцвярджалася, што Лукашэнка ў жніўні 2020-га нібыта выратаваў Святлану Ціханоўскую ад атакі з боку Паўла Латушкі, які меў намер зладзіць пажар у офісе аб'яднанага штабу апазіцыі. Латушка быццам бы планаваў гэта ўсё з той мэтаю, каб пратэсты атрымалі «сакральных ахвяраў», а ён стаў «адзіным лідарам апазіцыі». У фільме паказваюць кадры і аўдыёзапісы сумнеўнай якасці, дзе Латушка нібыта праводзіць размовы з былым сілавіком, які на той момант працаваў з Ціханоўскай, Калеснікавай ды Веранікай Цапкала ў якасці ахоўніка.
✍️ Прыводзім каментар Паўла Латушкі:
«Лукашэнка ж гэтую бздуру сам выдумаў і паставіў задачу давесці што 1+1=3.
І ён жа ўзгадніў выхад гэтага сюжэту, бо рэальна думае, што гэта «бомбішча». Проста «геній» піяру.
Гэта тэлеспектакль для аднаго гледача. Як былы дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы стаўлю гэтай пастаноўцы «0». Зусім без аганьку.
[...]
Што да Гусака – мяне проста як чалавека хвалюе і засмучае сама пастаноўка пытання: ці мой голас, ці сустракаўся з ім? Не сустракаўся, не мой голас і, вядома, нічога падобнага не тое, што не мог рыхтаваць, але і абмяркоўваць.
Учора адразу пасля дэманстрацыі фільма і сёння а 5-й раніцы я атрымаў дзве пагрозы фізічным гвалтам і забойствам з тых жа крыніц і па той жа схеме, як перад нападам у Варшаўскім універсітэце.
У мяне няма сумневаў, што гэта спецаперацыя КДБ інфармацыйнага, прапагандысцкага і сілавога характару, распачатая публічна 1 ліпеня гэтага года і санкцыянаваная асабіста дыктатарам Лукашэнкам».

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯35❤5😁5🤡3🔥1
🔻Вучняў у Беларусі паменела на 20 тысяч. Колькі дзяцей ідзе ў школу 1 верасня?
🔻На будоўлі ў Менску рабочы ўпаў з вышыні і загінуў
🔻Новыя факты пра беспілотнік у Рэчыцы
🔻Трамп і Пуцін могуць правесці сустрэчу ўжо на наступным тыдні
🔻«Бітва за ўраджай» у Беларусі. На палях працуе МНС
🔻На Віцебшчыне падчас дарожны работаў выявілі бівень маманта амаль у ідэальным стане
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Трагедыя на будоўлі Менску. Армія Беларусі цяпер зможа абараняць Расею. Бівень маманта каля Віцебску
Новы закон, паводле якога армія Беларусі цяпер зможа абараняць Расею, а Генштаб будзе душыць пратэсты. Трагедыя на будоўлі Менску і новыя факты пра беспілотнік у Рэчыцы. Каля Віцебску выпадкова знайшлі бівень маманта і сітуацыя на мяжы. Навіны дня
Глядзіце…
Глядзіце…
❤7⚡1
Белсат
💬 «Нічога не ведаю і не адказваю на такія пытанні»
У Рэчыцкім райвыканкаме, куды карэспандэнт «Белсату» звярнуўся як прыватная асоба, досыць нервова адрэагавалі на пытанне пра беспілотнік.
Нагадаем: паводле інфармацыі выдання @flagshtok, БПЛА ўпаў у прыватным сектары Рэчыцы 4 жніўня.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы

belsat.eu
«У нас у выканкаме такой інфармацыі няма». Улады хаваюць акалічнасці падзення дрона ў Рэчыцы
Паводле неафіцыйных звестак, беспілотнік упаў у Рэчыцы ў ноч на панядзелак, 4 жніўня. «Белсат» паспрабаваў спраўдзіць гэтую інфармацыю, аднак у райвыканкаме заявілі, што нічога не...
😁7🤣4❤2🤬1😐1
💱 Курсы валютаў 7 жніўня
Долар зноў адкаціўся ніжэй за адзнаку ў тры рублі. Расейскі рубель дадаў амаль 2 капейкі, еўра падрос нязначна.
#курсывалютаў

❤🔥6😡2❤1🤔1
Сёння былы палітвязень з'явіцца ў жывым эфіры нашай праграмы «Студыя Белсат», каб адказаць на пытанні вядоўцаў і гледачоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤28🤡9❤🔥7⚡3🤔1👌1
Белсат
☝️Павел Латушка пракаментаваў абвінавачванні прапагандыстаў у намеры «падпаліць штаб Ціханоўскай» Ва ўчорашнім фільме «Правда против лжи», які паказалі ў эфіры АНТ, сцвярджалася, што Лукашэнка ў жніўні 2020-га нібыта выратаваў Святлану Ціханоўскую ад атакі…
🔹Латушка кпіць з сілавікоў: «Лукашэнка, сарві ім пагоны за невыкананне сваіх прафесійных абавязкаў»
Палітык задаецца пытаннем: чаму, калі спецслужбы, як сцвярджаецца, ведалі пра рыхтаванне падпалу офісу аб'яднанай апазіцыі, дасюль не заведзеная крымінальная справа за арганізацыю масавага забойства?
📍Чытайце таксама на нашым сайце

😁32💯6🤡2❤1
Белсат
Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» Данілу Палянскага, журналіста-фрылансэра, затрымалі 19 верасня па вяртанню з Расеі. Паводле @bajmedia меркавалася, што яго арыштавалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але стала вядома…
☝️Берасцейскага журналіста, якому інкрымінавалі «здраду дзяржаве», пакаралі 10 гадамі калоніі
Даніл Палянскі быў затрыманы мінулай восенню пасля таго, як вярнуўся з Расеі, куды ездзіў да сваякоў. Сілавікі спынялі ягоны аўтамабіль для праверкі дакументаў яшчэ на тэрыторыі РФ, аднак у выніку адпусцілі. А пасля вяртання ў Берасце Палянскага затрымалі беларускія КДБшнікі.
@bajmedia паведамляе, што справу журналіста ў закрытым рэжыме разглядаў Берасцейскі абласны суд. 25 ліпеня быў агучаны вырак: 10 гадоў калоніі.
#рэпрэсіі

🤬33💔4😢3
📍За першыя паўгода 2025-га беларусы прадалі валюты амаль на мільярд долараў болей, чым купілі
Нацбанк раскрыў звесткі пра «кругазварот валюты» на ўнутраным рынку цягам студзеня-ліпеня.
📍Вось як выглядае гэтая статыстыка

Беларусы працягваюць пазбаўляцца валюты. Дзяржава забірае яе ў рэзервы
За студзень – люты беларусы прадалі валюты на $ 846 млн болей, чымся купілі. Фізічныя асобы застаюцца крыніцаю замежных грошай, якія краіна праядае на вонкавым гандлі.
❤4😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Чым натхняўся папулярны падляскі дуэт Sw@da x Niczos?
Пра гэта вядоўцы нашай праграмы «Падляшскія вакацыі» Ілля і Уля даведаліся ў Студзіводах, у студыі фальклору падляскіх беларусаў.
👆 Паслухайце, як гучыць арыгінальны народны варыянт песні «Trava-murava»!
🔍 Даведацца больш пра Студзіводы і Бельск-Падляскі можна ў новым выданні праграмы «Падляшскія вакацыі» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

❤11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Ноў-хаў ад мігрантаў на беларуска-польскай мяжы: яны ўзялі сабе ў «саюзнікі» пераносны біятуалет
З яго дапамогаю мужчыны пералезлі праз плот з калючым дротам. Пры гэтым, як сцвярджаюць польскія памежнікі, увесь працэс здымаў на камеру нейкі чалавек на беларускім баку.
На польскім жа баку мігрантаў неўзабаве затрымалі. Яны паспелі пранікнуць углыб Польшчы на некалькі сотняў метраў.

🤬22😁5🙈3❤2😢2🍌1
Белсат
Ціханоўская распавяла пра тыя самыя «грошы ад Лукашэнкі» Учора прапагандысты паказалі новы фільм, дзе сцвярджаюць, што беларуская лідарка ў жніўні 2020-га нібыта «прасіла грошы» і сама хацела з’ехаць у Літву. На кадрах са схаванай камеры яшчэ ў Менску ёй…
💬 «Пакуль Лукашэнка будзе знаходзіцца пры ўладзе, то ўвесь час будзе звяртацца да тых падзеяў, колькі б часу ні прайшло»
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч падзяліўся сваім поглядам на новы «шэдэўр» лукашэнкаўскай прапаганды, які мусіў «жэстачайшэ» дыскрэдытаваць Паўла Латушку і Святлану Ціханоўскую.
💁🏻♂️ Спадар Валер, зрэшты, нічога новага ці сенсацыйнага там не пабачыў

💯28🤡9❤5
🔸У Варшаве распачаліся слуханні, на якіх АПК агучвае свае справаздачы за год перад Каардынацыйнай радаю
Яны працягнуцца два дні. Сёння, у першы дзень, выступілі прадстаўнікі ў нацыянальным адраджэнні, абароне і нацбяспецы, а таксама замежных справах і міжнароднай супрацы.
📍Чытайце наш рэпартаж

❤🔥18🤡11🤬2❤1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Разбіраем, што не так з прапагандысцкім фільмам пра перадачу грошай Ціханоўскай і дыверсію Латушкі
🔸Як сілавікі прыходзяць да сваякоў людзей праз іх удзел у акцыях за мяжою? Падрабязнасці ад праваабаронцаў
🔸Лукашэнка сабраў нараду са сваімі спецслужбамі
🔸Ці быць трохбаковым перамовам Трамп-Зяленскі-Пуцін, якія цяпер усе абмяркоўваюць, альбо гэта спроба адцягнуць дэдлайн ультыматуму?
🔹Госць «Студыі» – Сяргей Ціханоўскі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/9f2kOJsPS3o

ЦІХАНОЎСКІ пра фільм АНТ, Лукашэнку і грошы Святлане! Сілавікі прыходзяць да беларусаў! / Навіны
ЦІХАНОЎСКІ ў жывым эфіры на "БЕЛСАЦЕ"! Што не так з новым прапагандысцкім фільмам Тура? Сілавікі прыходзяць да родных беларусаў замежжа праз іх удзел у акцыях дэмакратычных сілаў. Латвія праз пагрозы атак на мяжы стварае спецпадраздзяленне.
"Аб'ектыў"
00:00…
"Аб'ектыў"
00:00…
⚡12🤡6❤3
Белсат
📍У Гомлі паставяць помнік маршалу Ракасоўскаму. У мясцовых жыхароў загадзя нічога не пыталі Ініцыятарам праекта выступае Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, якое ўзначальвае набліжаны да Пуціна палітолаг і гісторык Уладзімір Мядзінскі. 🔍 Падрабязней…
💬 «Усталяванне помніка – гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі. Усё ў рамках дзейнага заканадаўства»
Наш карэспандэнт патэлефанаваў пад відам звычайнага грамадзяніна ва ўпраўленне культуры Гомельскага гарвыканкаму, каб запытацца, чаму ў абласным цэнтры вырашылі паставіць помнік маршалу Ракасоўскаму без грамадскага абмеркавання.
📍Чытайце, што адказала чыноўніца

🤬30🤡9❤4🙈1
💬 «Я не ўсведамляла, што я тут на доўгі час. З 2020 года мы думалі, што вось-вось вернемся дадому»
Святлана Ціханоўская ў эфіры літоўскага радыё адказала на пытанне аб тым, чаму за 5 гадоў жыцця ў Літве так і не вывучыла мясцовую мову.
📍Чытайце па спасылцы

❤37🤡7🥴2🤔1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😊 Гэты спорт хочацца глядзець проста праз мілату
У Каліфорніі нават прайшоў чэмпіянат свету – і вам ён дакладна спадабаецца ☝🏻

❤18😁1
🔥 «Я хачу вярнуцца і ў твар яму гэтыя грошы кінуць»
Так Святлана Ціханоўская кажа пра грошы Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў Сяргей Ціханоўскі – нядаўні палітвязень і муж Святланы – падчас праграмы «Студыя Белсат». Нагадаем, што напярэдадні ў прапагандысцкіх медыях паказалі фільм, як чыноўнік Лукашэнкі перадае грошы Святлане Ціханоўскай у жніўні 2020 году.
Сяргей Ціханоўскі падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі аб зменах у беларускім грамадстве, аб жаданні сустрэцца з ваярамі палка Кастуся Каліноўскага, і дэдлайнах для апазіцыі. Больш чытайце і глядзіце па спасылках. ☝️

«Я так зразумеў, што для яе гэта сур’ёзная траўма ўсе, што адбылося ў той дзень. Яна са мной нават пра гэта не гаварыла. Але я спытаў у яе, Лукашэнка мне казаў пра грошы нейкія. Я ў першыя дні адразу задаў ёй гэтае пытанне: а чаму ты іх не выдаткоўваеш? Яна сказала: «Я хачу прыехаць, вярнуцца і ў твар яму гэтыя грошы кінуць».
Сяргей Ціханоўскі падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі аб зменах у беларускім грамадстве, аб жаданні сустрэцца з ваярамі палка Кастуся Каліноўскага, і дэдлайнах для апазіцыі. Больш чытайце і глядзіце па спасылках. ☝️
❤42🤡11👏3🔥1🤔1😨1
🤷♂️ Беларускіх школьнікаў павазілі па «скандальных месцах Расеі»
Такім стаўся храм Узброеных Сіл Расеі пад Масквой. Яшчэ на этапе ягонага будаўніцтва здарыўся скандальны рэзананс з-за элементаў дэкору, у якіх выкарыстоўваліся выявы Пуціна, Сталіна, Шайгу і іншых дзеячаў. У выніку афармленне змянілі, аднак галоўны ягоны змест – прапаганда расейскай ваеннай гісторыі – застаецца.
Паездку беларускіх школьнікаў у расейскі ваенны храм арганізавалі святары праваслаўнай царквы Пятра і Паўла з Ваўкавыску, паведамляе «Хрысціянская візія». 👈

🤬40🙈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️ «Старонка не перагорнутая» – напамін ад беларусаў у Варшаве
Канферэнцыя «Новая Беларусь», вулічнае шэсце і мітынг пройдуць у Варшаве з нагоды пятай гадавіны змагання беларусаў за свабоду сваю і Беларусі. Адначасна ўлада самаабвешчанага ўзмацніла пагрозы пра новыя рэпрэсіі за масавыя акцыі беларусаў за мяжой.
Чаго дамагаецца дыктатарская ўлада, чаму важна ўдзельнічаць у адмысловых імпрэзах і як зрабіць гэта бяспечна? На гэтыя пытанні Белсату адказаў прадстаўнік АПК Павел Баркоўскі.
Больш слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

❤31👏7🤡2🤔1💯1
✌️ У колеры беларускага нацыянальнага сцяга асвецяць Палац культуры і навукі ў Варшаве
На зварот дэмакратычных сілаў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі распарадзіўся бясплатна падсвяціць у бела-чырвона-белыя колеры фасады Палаца культуры і навукі і Сілеска-Дамброўскі мост 9 жніўня 2025 года.
Прадстаўніца мэрыі Варшавы таксама возьме ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь».

«Гэтым жэстам мы хочам выказаць салідарнасць з беларускамі і беларусамі ў сімвалічны для іх дзень», – адзначаецца ў афіцыйным адказе Варшаўскай мэрыі.
Прадстаўніца мэрыі Варшавы таксама возьме ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь».
❤77🤡4💔4
💥 #галоўнае за 7 жніўня
✔️Святлана Ціханоўская і Павел Латушка адрэагавалі на прапагандысцкі фільм, паказаны ўчора ў эфіры АНТ
✔️У Варшаве распачаліся слуханні, на якіх АПК агучвае свае справаздачы за год перад Каардынацыйнай радаю
✔️Яшчэ адзін міні-скандал у дэмсілах: «Моладзевы наступ» заявіў пра ціск з боку старшыні Міжнароднай камісіі КР
✔️Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ўжо на наступным тыдні. Ці будзе на сустрэчы Зяленскі, пакуль незразумела
✔️Колькі абітурыентаў сёлета набралі топавыя беларускія ВНУ? Вывучаем лічбы і робім высновы
✔️Магілёвец заснуў на чыгуначных шляхах і патрапіў пад цягнік. Ён выжыў цудам
✔️За першую палову 2025-га Беларусь страціла на гандлі таварамі больш за $3 млрд
✔️Ноў-хаў ад мігрантаў на беларуска-польскай мяжы: яны ўзялі сабе ў «саюзнікі» пераносны біятуалет
✔️За першыя паўгода 2025-га беларусы прадалі валюты амаль на мільярд долараў болей, чым купілі
#рэпрэсіі:
▫️Берасцейскага журналіста накіравалі ў калонію на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»
▫️Праваабаронцы паведамляюць, што ім вядомыя імёны 38 людзей, затрыманых па «справе Гаюна». Агулам жа затрыманых нашмат болей
▫️Спіс палітвязняў пашырыўся яшчэ на 8 прозвішчаў

❤8🤔1🤯1