Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💧Тры прычыны, чаму Менск пастаянна топіць

1. Няспраўная дрэнажная сістэма
Каналізацыя ў горадзе састарэлая і не здольная эфектыўна адводзіць вялікія аб’ёмы вады.

2. Інтэнсіўная забудова і асфальтаванне
Праз гэта зніжаецца здольнасць глебы ўвабіраць ваду, павялічваючы нагрузку на дрэнажную сістэму.

3. Кліматычныя змены

🔗Падрабязней —
у артыкуле
🐳11😢72🤣1
💥 #галоўнае за 6 чэрвеня

✔️ Расея масава ўдарыла па Кіеве – ёсць загінулыя

✔️Украіна
запусціла па Расеі больш за 170 дронаў

✔️ Ціханоўская
распавяла, што адбывалася з ёй у кабінеце Ярмошынай у 2020-м

✔️Маск і Трамп публічна палаяліся — сацсеткі адрэагавалі

✔️Падляскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк

✔️ Чарга на мяжы з Польшчай павялічваецца

✔️Польскае консульства ў Горадні працягвае дзейнічаць у канфіскаваным будынку

✔️Белавія паказала нованабыты падсанкцыйны самалёт

✔️3 прычыны, чаму Менск пастаянна топіць

✔️Былога амбасадара Украіны ў Беларусі звінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе

✔️ ЗВР Беларусі абнавіў максімум

✔️ У Беларусь могуць прыехаць вагнэраўцы з Малі


#рэпрэсіі:

▫️ У Беларусі 7000 інфармацыйных рэсурсаў — «экстрэмісцкія»
8🤔31🤯1
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.

Сёння пагаворым пра тое, як беларускія артысты гастралююць па ЗША, што выбраць для адпачынку: санаторый у Беларусі ці курорт за мяжой, і ці можна насамрэч трапіць у «Гульню ў кальмара»? Глядзіце жывы эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=p35b7ikEDcs
12🤯2
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Аліна Коўшык распавяла пра прэм’еры на «Белсаце»

Летні сезон на нашым тэлеканале будзе багаты для гледачоў новымі праграмамі. Рэпартажы, падарожжы, гумар і жывыя гісторыі беларусаў – даведайцеся, што глядзець гэтым летам на «Белсаце» (праз VPN).

🔺 Як працуюць паўночнакарэйскія мабільнікі?

Журналістам Бі-Бі-Сі патрапіў тэлефон з КНДР і яны зрабілі сапраўдны агляд сакрэтнага дэвайсу. Што там забаронена рабіць і як за грамадзянамі сочаць проста з кішэні – чытайце на нашым сайце (праз VPN)

🔺 Святлана Ціханоўская распавяла пра размову з КДБ у 2020-м

Як спецслужбы Лукашэнкі ціснулі на беларускую лідарку ў наступны дзень пасля «выбараў» і чым палохалі – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
7🤔31😁1
Расейцы масава ўдарылі па Харкаве дронамі, ракетамі і авіябомбамі

У ноч на 7 чэрвеня Расея нанесла адну з самых магутных атакаў на Харкаў за ўвесь час поўнамаштабнай вайны. Загінулі як мінімум тры чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненні, сярод іх – двое дзяцей.

Паводле мясцовых уладаў, па горадзе нанеслі ўдары 53 дроны, чатыры авіябомбы і адна ракета. Разбурэнні зафіксаваныя як мінімум у 30 жылых дамах, частка з іх загарэлася.

Ратавальнікі і службы працягваюць працу на месцах выбухаў. Колькасць пацярпелых можа яшчэ павялічыцца.
😡35🤬13😢84🆒1
Трамп заявіў, што менавіта Украіна справакавала Пуціна на абстрэлы

Паводле яго, аперацыя «Павуціна», падчас якой СБУ пашкодзіла некалькі расейскіх самалётаў на аэрадромах, дала Крамлю падставу для масавых удараў па ўкраінскіх гарадах.

«Ну, яны далі Пуціну прычыну пайсці і ўчыніць ім бамбаванне мінулай ноччу. Вось што мне ў гэтым не спадабалася. Калі я гэта ўбачыў, сказаў: “Вось і ўсё. Цяпер будзе ўдар”», – сказаў Трамп.

Нагадаем, 4 чэрвеня Трамп правёў размову з Пуціным, падчас якой кіраўнік Крамля заявіў, што «будзе вымушаны адказаць на нядаўнюю атаку на аэрадромы».
🤡81🤯12🙈9😡52🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З чаго складаецца ідэалогія цяперашняй пуцінскай Расеі?
Ці сапраўды прыкладам для рэжыму Лукашэнкі была гітлераўская Нямеччына?

Абмяркоўваюць госці новага выдання «Карані праблемаў» Павал Усаў і Сяргей Верамеенка.

👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
64🤡2🤔1🤯1
💁🏻‍♂️ «Разговаривайте на нормальном языке» цяпер і ў Казахстане. Сетка «Белорусские продукты» патрапіла ў скандал

Галоўная бухгалтарка адчытала дзвюх супрацоўніц за тое, што тыя ў вольны ад працы час размаўлялі між сабою па-казахску. «Белорусские продукты» ўсё зняпраўджваюць, але гісторыя ўжо набірае папулярнасць у казахстанскім інтэрнэце, так што выйсці з сітуацыі без іміджавых стратаў дакладна не атрымаецца.

👀 Глядзіце болей на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡27🤬12🤡6🎉21
🇺🇸 «Санта-Барбара» ў амерыканскай палітыцы: учорашнія сябры Ілан Маск і Доналд Трамп раптам пагрызліся

За канфліктам амаль што ў рэжыме онлайн мог назіраць увесь свет: значная яго частка адбывалася ў сацсетцы X.

У чым разышліся ўчорашнія саюзнікі ды як гэта адаб'ецца на сусветнай палітыцы і эканоміцы?

🔍 Разбіраемся ў нашым матэрыяле
🤔9😁61
🇱🇹 Афіцыйная Вільня адрэагавала на тое, што ўзброеныя беларускія памежнікі парушылі мяжу Літвы

МЗС выклікала да сябе лукашэнкаўскага дыпламата, яму ўручылі ноту жорсткага пратэсту.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤡12👏94
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️У Паветраных сілах Украіны паказалі збіты расейскі самалёт Су-35С

Украінскі бок сцвярджае, што вынішчальнік падбілі на курскім напрамку.

Расейскія неафіцыйныя крыніцы пацвярджаюць збіццё свайго самалёту. Паводле іх, пілот здолеў катапультавацца і выжыў.
🔥39👏4🆒21😴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

🔼
Беларускія мабільныя аператары ўсё ж не будуць закрываць папулярныя тарыфныя планы

🔻
Belavia паказала Airbus, які ўпершыню папоўніў ейны флот

🔻
Працягваецца расследаванне смерці 14-гадовай дзяўчынкі з Ельску

🔻
У Менску проста за стырном памёр 88-гадовы кіроўца

🔻
Налёт расейскіх дронаў на Харкаў

🔻
Войны зробяцца нярэдкай з'яваю на фоне змены клімату - папярэджвае Еўразвяз

🔻Памежная служба Польшчы: у чэргах вінаватыя мігранты

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
52🤯2
🎶 Музычнае лета-2025: куды і за якія грошы можна будзе патрапіць

Зоркі з Еўропы і ЗША ў Беларусь цяпер не ездзяць, уласную андэграўндую сцэну выціснулі ў эміграцыю. Хто ж будзе хэдлайнерамі сёлетніх беларускіх оўпэнэйраў ды за якія грошы можна пад іх адарвацца?

🔍 Сабралі ўсю інфармацыю па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥱115🙈2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Родная мова нас абмяжоўвае ці, наадварот, дае свабоду?

Беларуская блогерка Ліза Ветрава расказала, як сама для сябе разарвала стэрэатыпы пра беларускую мову.

👀 Глядзіце новае выданне «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
35
🔹Французскі міністр абароны анансаваў маштабную супрацу з Украінай у вырабніцтве беспілотнікаў

Заяўляецца, што выгаду ад яе атрымаюць абодва бакі.

📍Вось пра што ідзе гаворка
🔥3344👌2😴1
🔹Этнагурт, які стварылі беларусы Канады, прэзентаваў свой першы альбом

Ён апавядае пра няпросты лёс беларускага жаўнера, якога на чвэрць стагоддзя забралі ў войска Расейскай імперыі.

👀 Пра альбом, творчасць агулам ды будучыню беларускай культуры ў выгнанні гаворым з музыкам і прадзюсарам Змітром Леановічам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22👌2
💁🏻‍♂️ Зноў глядзім, што там на беларуска-польскай мяжы

Але папярэджваем адразу: прыемнага мала. Калі ў вас ёсць магчымасць адтэрмінаваць паездку з Беларусі ў Польшчу на пазнейшы тэрмін, лепш зрабіце гэта.

👀 Вось як выглядае сітуацыя з чэргамі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢1421
😨 Каля аднаго з фастфуд-рэстаранаў Менску памёр мужчына

Афіцыйныя крыніцы пра гэта пакуль не паведамлялі, аднак у тэлеграм-канале «Стыдно Минск» з'явіліся кадры з месца здарэння. На адным з іх відаць накрытае белым цэлафанам цела чалавека. Побач сядзіць супрацоўнік Следчага камітэту.

Прычыны смерці мужчыны невядомыя.
😢211