Белсат
🗓Сёння — Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай Еўфрасіння Полацкая — першая вядомая беларуская асветніца і святая, якая заснавала жаночы манастыр і спрыяла развіццю адукацыі, кніжнай справы і культуры ў Полацку ў XII стагоддзі🤍 🔽 Добрая нагода глянуць выпуск…
💪 Гэтая беларуска заснавала манастыры ў ХІІ стагоддзі і збудавала храм, які стаіць дагэтуль
Сёння – дзень памяці беларускай святой Еўфрасінні Полацкай. Яна стала першай беларускай мецэнаткай, вяла асветніцкую дзейнасць.
Распавядаем пра жыццёвы шлях беларускай святой, пачытайце!

❤34🙈2
☝️ «Адраджэнне вёскі» па-беларуску: закрыццё школаў, клубаў, крамаў
Так, у Слуцкім раёне вяскоўцы нават выйшлі пратэставаць, каб захаваць мясцовую краму. Чыноўнікі тлумачаць, што не могуць знайсці прадаўца на прапанаваны заробак.
Чым скончыліся вяскова-чыноўніцкія перамовы і як працуе дзяржаўная праграма «Адраджэнне вёскі» глядзіце ў праграме «Аб'ектыў». 👈

😢20✍1❤1
☝️Шмат вакансіяў — ізноў "народзец" вінаваты
Беларусаў «разбэсцілі» і яны "сталі менш вырабляць дзяцей" — так чыноўнік з Воршы тлумачаць недахоп працаўнікоў у Беларусі.
Каб вырашыць праблему ўлады прапаноўваюць не добры заробак, спыненне рэпрэсіяў ды вызваленне палітвязняў, а "прыцягваць гэтых людзей", што азначае — мігрантаў.
Толькі ці паспяшаюцца "гэтыя людзі" прыцягнуцца ў беларускі "рай". Чытайце па спасылцы. 👈

🤬16🤡7🙈3❤1✍1
💥 #галоўнае за 5 чэрвеня
✔️Праз расейскую атаку на Чарнігаўшчыне загінула маленькае дзіця, ягоная маці і бабуля
✔️Літоўскі урад падтрымаў магчымасць уводзіць санкцыі супраць Беларусі і Расеі
✔️Памёр знакаміты палітвязень часоў Плошчы-2010
✔️ Польскія спецслужбы далі каментар пра пагрозлівыя лісты, якія прыходзілі беларусам
✔️ Сёння — Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай
✔️ Чаго чакаць дзецям у «абаронна-патрыятычным» летніку — даведаліся
✔️Польскія памежнікі: у чэргах вінаватыя нелегальныя мігранты
✔️Страшэнная непагадзь буяла ў Горадні
✔️Сабаленка трапіць у фінал «Ралан Гарос»
✔️Аршанскі льнокамбінат палохае працаўнікоў мігрантамі праз нізкую нараджальнасць
#рэпрэсіі:
▫️ Каля 20 чалавек затрымалі па справе «Беларускага Гаюна»

✍5❤4🤯1👌1😐1
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларуска згуляе ў фінале «Ралан Гарос»
Сабаленка выйграла польку ў Парыжы і тым самым упершыню ў кар’еры атрымала пуцёўку ў фінал «Ралан Гарос». Хто стане яе суперніцай і колькі грошай можна выйграць – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларусы перажылі адзін з самых халодных траўняў за ўсю гісторыю
Паводле Pogoda.bу, травень 2025 года большасць беларусаў узгадае як вельмі мокры і халодны месяц. Прачытайце, як перажыла краіна дзіўнае надвор’е і хто пацярпеў найбольш – чытайце праз VPN.
🔺 Памежная ахова Польшчы растлумачыла замінкі на мяжы
Чаму чаргі сталі даўжэйшымі, а афармленне было такім павольным – памежная служба Польшчы дала каментар. Падрабязнасці чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць

❤12
Расея масава ўдарыла па Кіеве – ёсць загінулыя
Атака была нанесена дронамі і балістычнымі ракетамі. Паводле мэра сталіцы, мінімум чатыры чалавекі загінулі, 20 жыхароў атрымалі раненні.
Таксама расейцы пашкодзілі навучальную ўстанову, 16-павярховы будынак, наземную лінію метро і грамадзянскую інфраструктуру.
Выбухі прагрымелі таксама ў Чарнігаве, Луцку, Тэрнопалі, Жытоміры ды іншых рэгіёнах Украіны.
Падрабязнасці — у нас на сайце

😡32🤬19❤3😢3🙏1🆒1
Святлана Ціханоўская распавяла, што адбывалася з ёй у кабінеце Ярмошынай у 2020-м
10 жніўня кандыдатка ў прэзідэнты пайшла разам з Максімам Знакам у ЦВК, каб падаць заяву аб фальсіфікацыі выбараў. У выніку вярнуўся толькі юрыст, распавёўшы, што Ціханоўская пакінула будынак праз іншы ўваход. На наступны дзень стала вядома, што жанчына ўжо не ў Беларусі.
Ціханоўская ў інтэрв'ю BBC распавяла, што тады адбылося:
«Калі прыйшла ў ЦВК, мяне сустрэлі два супрацоўнікі КДБ. Яны завялі мяне ў асобны пакой і пачалі размову. Яны пачалі запалохваць, шантажаваць маімі дзецьмі. Казалі, што ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Што я буду затрыманая. Што з імі зробяць у дзіцячым доме. Што я не ўбачу, як яны растуць.
Я размаўляла з імі тры гадзіны. Прасіла: “Людзі хочуць перамен. Ім патрэбныя свабодныя выбары. Давайце пачнём дыялог”. Але яны былі ўпэўненыя, што калі прымусяць мяне з’ехаць, людзі не выйдуць на вуліцы.
Мая ўнутраная маці выйграла барацьбу. Гэта быў жахліва балючы выбар. Я не магла паверыць, што павінна пакінуць краіну. Мне здавалася, што людзі ўспрымуць гэта як здраду. Але я зрабіла гэты выбар. Яны загадалі запісаць відэа – нешта абсалютна агульнае, што “не трэба праліваць кроў”. І далі мне 20 хвілін сабрацца. Я ўзяла толькі маленькі заплечнік з дакументамі», – распавяла Ціханоўская.
Падрабязнасці — па спасылцы

❤46😢8🤡7🤬2🤔1💔1🫡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украіна запусціла па Расеі больш за 170 дронаў
Беспілотнікі трапілі ў жылы комплекс у Энгельсе, а таксама ў нафтабазу, якая раней ужо падвяргалася атакам. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што менавіта там захоўваецца паліва для стратэгічнай авіяцыі.
Пад удар таксама трапіў Бранск: мясцовыя жыхары чулі выбухі ў раёне аэрапорту. Мэр Масквы паведаміў пра знішчэнне 10 дронаў за ноч, якія спрабавалі атакаваць сталіцу.

🔥43❤🔥7❤4🎉4
5 чэрвеня 2025 года моцная залева абрынулася на Менск, Горадню і іншыя гарады Беларусі, выклікаўшы 10-бальныя заторы. Вуліцы ператварыліся ў рэкі, а транспартны рух быў паралізаваны. 🚣🏼
Падрабязнасці і фота наступстваў непагадзі глядзіце ў матэрыяле «Белсату»🔗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11😢6
Маск і Трамп публічна палаяліся — сацсеткі адрэагавалі
Мільярдэры зладзілі сапраўдную бойку ў сацсетках 📲
Пачалося ўсё з таго, што Трамп наехаў на Маска за крытыку свайго новага законапраекта. Маск у адказ абразіўся, назваў Трампа хлусам і абураўся, што яго абвінавачваюць у тым, што карыстаўся дзяржаўнымі субсідыямі 💸.
У запале Маск намякнуў, што Трамп можа быць датычны да справы, звязанай з педафіліяй, і менавіта таму, маўляў, некаторыя дакументы так і не пабачылі свет.
Пакуль два мільярдэры лаяліся, сацсеткі стварылі хвалі мемаў на гэтую тэму 😅
🔗А гісторыю канфлікта можна пачытаць у нас на сайце

😁30❤5🙈4🤬1