Белсат
15.7K subscribers
73.6K photos
23.1K videos
38 files
60K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😢Памёр знакаміты палітвязень часоў Плошчы-2010

У ЗША ад сардэчнага прыступу памёр Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў.

З 1999 па 2005 сын знакамітых журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх працаваў у ДАІ. А ў 2010 ён стаў вядомы тым, што ўзяў удзел у пратэстах на плошчы Незалежнасці ў міліцэйскай форме. Пазней ён быў асуджаны да 5 гадоў зняволення, але быў памілаваны, адбыўшы за кратамі менш за год.

З 2020 года Аляксандр жыў у ЗША, меў жонку і трох дзяцей.

🔗Больш інфармацыі на сайце
😢819😱8😨3
Белсат
🇵🇱Польскім беларусам шлюць падазроныя загады пакінуць краіну Прынамсі двое беларусаў атрымалі лісты, нібыта падпісаныя намеснікам начальніка Польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), з загадам пакінуць краіну з прычыны «незаконнай дзейнасці». Адно з такіх…
🇵🇱Польскія спецслужбы далі каментар пра пагрозлівыя лісты, якія прыходзілі беларусам

Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) пракаментавала «Белсату» выпадкі, калі беларусам прыходзілі лісты ад імя арганізацыі з патрабаваннем з'ехаць з Польшчы:

Ніводзін з выяўленых лістоў не мае прыкметаў афіцыйнага ліста, і, акрамя таго, яны змяшчаюць спасылкі на састарэлыя або неабавязковыя правілы.

Вышэйназваныя дзеянні ёсць дэзынфармацыяй і могуць мець на мэце распальванне грамадскага неспакою


– гаворыцца ў адказе.

🔗Пра тое, якія яшчэ інфармацыйныя атакі перажывае беларуская дыяспара — чытайце вось тут
🤯1410🤬9💯1😡1
Белсат
❤️«Самая важная мапа ў гісторыі Беларусі» Ініцыятыва «Maldzis» працягвае вяртаць беларусам іх гістарычную спадчыну. Летась у межах ініцыятывы быў набыты Трэці Статут ВКЛ 1588 года, а на пачатку 2025 года ў Варшаву прывезлі Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года.…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💭 «Ён зрабіў сапраўдны шэдэўр тагачаснай картаграфіі. Гэта проста космас!»

Ініцыятыва «MALDZIS» выкупіла яшчэ адну мапу ВКЛ, аўтарства Яна Няпрэцкага – расказвае Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы ☝️

▶️ Размову цалкам глядзіце ў праграме «Студыя Белсат»
🔥204👏3👌3🤡2
📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Абстрэлы Украіны

🔻Трамп і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне

🔻Пуцін паскардзіўся Папу Рымскаму на Украіну

🔻Пуцін адмовіў магчымасць перамоў з Зяленскім

🔻Літва ўзгадніла магчымасць уводзіць уласныя санкцыі пры выпадку скасавання еўрапейскіх

🔻Каментар Кавалеўскага пра гатоўнасць Лукашэнкі весці перамовы «вязні за адмену санкцый»

🔻Стала вядома пра смерць былога палітвязня

🔻МУС праводзіць спецаперацыю МАК

🔻Затрыманне «перспектыўнага» чыноўніка: Ігар Юркевіч


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
522
💱 Курсы валютаў 5 чэрвеня

Долар дадаў 1.3 капейкі. Еўра панізіўся ледзь-ледзь. Расейскі рубель страціў 1.1 капейкі.

#курсвалютаў
🔥43🤔3👻1
❗️Польскі бок прыпыніў рух аўтобусаў

Ад 10 раніцы памежнікі пераходу Тэрэспаль перапынілі запуск аўтобусаў на тэрыторыю Польшчы.
На дадзеным момант 4 аўтобусы, якія выпусціў беларускі бок ужо больш за 3 гадзіны чакаюць на заезд.

🚗🚚 Цяпер у чарзе на мяжы 1555 аўта і 55 аўтобусаў

🔗Падрабязней пра цяперашні стан памежнага руху — чытайце на сайце
🤔16🤬5😱3💔2😢1🎉1🥱1🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Найлепшы сцэнар, які тут Лукашэнка бачыць, – гэта перадаць уладу камусьці з родных»

Пошук пераемніка і скасаванне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – госці «Двубою» Паўлюк Быкоўскі і Пётр Рудкоўскі абмяркоўваюць, якім будзе транзіт улады Лукашэнкі.

Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😁11🥱6🤬52
🗓Сёння — Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

Еўфрасіння Полацкая — першая вядомая беларуская асветніца і святая, якая заснавала жаночы манастыр і спрыяла развіццю адукацыі, кніжнай справы і культуры ў Полацку ў XII стагоддзі🤍

🔽 Добрая нагода глянуць выпуск перадачы «Вусы Скарыны» пра нашую асветніцу
30🎉1
😔Каля 20 чалавек затрымалі па справе «Беларускага Гаюна»

Затрыманні ідуць апошнія некалькі месяцаў.

«Беларускі Гаюн» займаўся сачэннем за рухам расейскіх вайскоўцаў і беспілотнікаў у беларускім паветры.

Праект спыніў сваю дзейнасць 7 лютага 2025 года. Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў ініцыятывы

🔗Што вядома пра пераслед за супрацу — чытайце ў артыкуле
🤬38😢6😡3🤯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😃 Савет Міністраў вызначыў максімальную вышыню травы, пасля якой яе трэба скасіць

І што тут пачалося ў беларускім тыктоку... 🙈

Паглядзіце!
🤣19🤡6😢52🤩2🤨1
Белсат
У Віцебскай вобласці сёлета пройдзе ваенізаваны летнік для школьнікаў 🔫 Упершыню ў Беларусі адбудзецца падобная змена ў летніку. Кошт пуцёўкі складзе да 532 рублёў, але палову аплоціць дзяржава. 🔗Як адбываецца мілітарызацыя беларускай школы — падрабязней…
Чаго чакаць дзецям у «абаронна-патрыятычным» летніку

Улады анансавалі «абаронна-патрыятычную» змену ў дзіцячым летніку «Лугаўцы» пад Дуброўнам.

«Белсат»
высветліў які градус ваеншчыны і ідэалагічнай апрацоўкі будзе чакаць там дзяцей👇🏻

Падрабязнасці — у нашым артыкуле
😡19🤬115🙈2😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Чаго ты звоніш сюды?! Закрыў рот свой»

Андрэй Павук спытаў прадстаўнікоў праваахоўных органаў і сілавых структур, чаму яны не выконваюць сваіх жа інструкцый і абавязкаў.

▶️ Глядзіце, што з гэтага выйшла ў новым выданні «Шухер-шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙈18😡10🙉21😁1😐1🆒1
Белсат
❗️Польскі бок прыпыніў рух аўтобусаў Ад 10 раніцы памежнікі пераходу Тэрэспаль перапынілі запуск аўтобусаў на тэрыторыю Польшчы. На дадзеным момант 4 аўтобусы, якія выпусціў беларускі бок ужо больш за 3 гадзіны чакаюць на заезд. 🚗🚚 Цяпер у чарзе на мяжы…
🇵🇱🚨Польскія памежнікі далі каментар пра затрымкі на мяжы

Памежная ахова Польшчы патлумачыла, што затрымкі ў працы памежнага пераходу звязаныя са спробамі нелегальнага пераходу мяжы:

Міграцыйны ціск на ўчастку мяжы з Беларуссю, што ахоўваецца памежным пунктам у Тэрэспалі, прыводзіць да перыядычнай неабходнасці перанакіравання часткі супрацоўнікаў на выкананне задачаў, звязаных з непасрэднай аховай зялёнай мяжы, што з'яўляецца абсалютным прыярытэтам


Такім чынам, праз спробы нелегальнага пераходу мяжы на абслугоўванне пераходу ў памежнікаў проста бракуе рэсурсу.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬182🫡1
Белсат
🙈 Гамельчук не разгубіўся пасля ўчорашняй залевы Паглядзіце на беларускую Венецыю!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌩 Сёння непагадзь буяла ў Горадні

Шквальны вецер і нулявая бачнасць.

Паглядзіце ☝️

💦 Апошні месяц быў адным з самых халодных і мокрых за ўсю гісторыю. Якія рэкорды пабіла беларускае надвор'е чытайце на нашай старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏12🙈4😢31
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Клікаў Папу, а прыехаў патрыярх. У Беларусь прыбыў кіраўнік РПЦ Кірыл Гундзяеў

🔸У Горадні суд пастанавіў адабраць будынак у бізнесоўца. У будынку - месціўся ў тым ліку кансулат Польшчы. Што будзе з візамі?

🔸Як прайшло паседжанне міністраў абароны краінаў-чальцоў NATO

🔸У Беларусі абмежавалі доступ да раскладу судоў

🔸У вёсцы Новы двор на Случчыне зачыняюць адзіную краму. Жыхары абураныя, але няма каму працаваць. Чаму пры актыўным уліванні сродкаў у Райпо, гандаль на вёсцы не атрымліваецца ўратаваць?

🔸Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Пад пільнай увагай - праблема мікрапластыку

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Yq_xioqZCKU
122
🎾Сабаленка абышла польку Свёнтэк і трапіць у фінал «Ралан Гарос»

Матч Сабаленка – Сьвёнтэк у рамках «Ралян Гарос» адбыўся 5 чэрвеня ў Парыжы. Арына Сабаленка ў выніку перамагла суперніцу ў трох сэтах і тым самым здабыла ўпершыню ў кар'еры пуцёўку ў фінал «Ралян Гарос» — адзін з 4 турніраў «Вялікага шлему»
🗿147🍌5🤬4🤡2🥱2😡2🏆1🆒1
Не плаціў аліменты — забралі кватэру🏠⚖️

Гамяльчук пасля разводу ў 2010 годзе ні разу не заплаціў аліменты на сына. Доўгі час быў у вышуку, жыў і працаваў за мяжой. Некалькі гадоў таму вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся ў маці. Пасля гэтага яго кватэра перастала быць адзіным месцам жыхарства, і судовыя выканаўцы пастанавілі яе прадаць для пагашэння доўгу.

Дарэчы, у Беларусі аліменты вылічаюцца з заробку і даходаў, але не з грошай, атрыманых ад продажу нерухомасці. Калі б мужчына сам прадаў кватэру, спагнаць аліменты з гэтай сумы было б немагчыма.💸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔9😁41🤬1
«Стан БПЦ нашмат лепшы, чым РПЦ, дзякуючы адукацыі, дзякуючы заходняму вектару» ☦️

4–5 чэрвеня ў Беларусь прыбыў патрыярх Кірыл. У адрозненне ад папярэдніх візітаў, ён не сустракаўся з Лукашэнкам, а сам прыём быў стрыманым. У сваіх прамовах Кірыл казаў пра «святую Русь» і ролю Беларусі ў ёй.

Тэалагіня Наталля Васілевіч аналізуе, чаму гэты візіт адбыўся менавіта цяпер і чым беларускае праваслаўе прынцыпова адрозніваецца ад расейскага — пра гэта ў артыкуле на нашым сайце🔗
🤡193🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧐 Што будзе, калі прапанаваць беларусу няправільныя дранікі?

Глядзіце ў відэа!
😁17🤡8🎃6🥴2👏1
Белсат
🗓Сёння — Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай Еўфрасіння Полацкая — першая вядомая беларуская асветніца і святая, якая заснавала жаночы манастыр і спрыяла развіццю адукацыі, кніжнай справы і культуры ў Полацку ў XII стагоддзі🤍 🔽 Добрая нагода глянуць выпуск…
💪 Гэтая беларуска заснавала манастыры ў ХІІ стагоддзі і збудавала храм, які стаіць дагэтуль

Сёння – дзень памяці беларускай святой Еўфрасінні Полацкай. Яна стала першай беларускай мецэнаткай, вяла асветніцкую дзейнасць.

Распавядаем пра жыццёвы шлях беларускай святой, пачытайце!
34🙈2