Белсат
17.3K subscribers
67.8K photos
21.4K videos
38 files
54K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📍Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі

Дзмітрый Ананчык расказаў, што прыехаў у Луганск па працы ў снежні 2024 года. Ён працаваў памочнікам плітачніка. Калі збіраўся вяртацца, яго схапіла ваенная паліцыя.

🔍 Чытайце па спасылцы, што вядома яшчэ
Белсат
🪪 Справа з «пашпартам Новай Беларусі» зрушыла з месца Навошта патрэбны гэты дакумент і хто яго здолее атрымаць, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🔍 Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

Паводле яго словаў, гэты пашпарт пакуль не заменіць дазволу на жыхарства і праезных дакументаў, але «гэта зачын на будучыню». А «тое, што ён біяметрычны, тое, што ён электронны, дазволіць яму быць актуальным і тры, і пяць, і дзесяць гадоў наперад».

📍Чытайце болей па спасылцы
Live stream finished (6 hours)
Белсат
❤️ Беларусы сёння зладзілі ў Варшаве акцыю ды разгарнулі даўжэзны нацыянальны сцяг Калону ўзначаліла Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.
❤️ Акцыя беларусаў адбылася сёння не толькі ў Варшаве

Таксама нашыя землякі выходзілі на вуліцы ў Вільні ды Вроцлаве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 26 студзеня

✔️У Беларусі адбыўся працэс пад назваю «прэзідэнцкія выбары»

✔️Лукашэнка сказаў, што «прагаласаваў за ўсіх». А ягоны шпіц «памеціў тэрыторыю» на ўчастку

✔️Беларусы разгарнулі ў цэнтры Варшавы даўжэзны нацыянальны сцяг

✔️Таксама ў польскай сталіцы адбыўся брыфінг Святланы Ціханоўскай

✔️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюфер

✔️Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

✔️Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства

✔️Што выпіць і чым закусіць на выбарчых участках?

✔️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі

✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі
Добрага панядзелку, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Не сувенір

Вячорка расказаў, што будзе з пашпартам Новай Беларусі і што ён дасць.

🔹Выбарчы «крынжапад»

Паказваем «яскравыя» моманты выбараў у Беларусі.

🔹Марш у Варшаве. Фотарэпартаж

Як прайшоў марш беларусаў у Варшаве супраць «выбараў»? Расказваем і паказваем у нашым рэпартажы!

#штопачытаць
🤨ЦВК назвала папярэднія афіцыйныя вынікі «выбараў»

Паводле ведамства, Лукашэка набраў 86,82 % галасоў. Рэшта размеркавалася так:

🔸Сяргей Сыранкоў – 3,21 %;
🔸Алег Гайдукевіч – 2,02 %;
🔸Ганна Канапацкая – 1,86 %;
🔸Аляксандр Хіжняк – 1,74 %;
🔸супраць усіх – 3,60 %;
🔸кудысьці зніклі 0,75 % – імаверна, гэта сапсаваныя бюлетэні або апіскі ў вышэйшых выніках.

Таксама ЦВК сцвярджае, што яўка склала, калі верыць ранейшаму паведамленню ЦВК, 85,7 %.

«Выбары» былі фактычна бесканкурэнтнымі: яны праводзіліся ва ўмовах жорсткіх рэпрэсіяў і без допуску рэальнай апазіцыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚪️🔴⚪️ Вось, як выглядала акцыя беларусаў Варшавы супраць «выбараў» з вышыні птушынага палёту

Паглядзіце!

Відэа: Rafał Ganowski – Warsaw By Drone / facebook
😊 У Мексіцы знайшлі сапраўдных трусікаў-партызанаў

Амільтэмскі пухнацік, здавалася, назаўсёды знік. Больш за 120 гадоў навукоўцы не бачылі яго, але ўсё змянілася. Пасля адной з экспедыцыяў атрымалася давесці: гэты рэдкі трус усё яшчэ жыве ў хвойных лясах Мексікі.

Цікава, што ў гэтага труса няма звычайнага белага «хвастка». Ён кароткі і чорны, а сам трус меншы за звычайных сваякоў. Але ўсё роўна прыгажун!
Белсат
🤨ЦВК назвала папярэднія афіцыйныя вынікі «выбараў» Паводле ведамства, Лукашэка набраў 86,82 % галасоў. Рэшта размеркавалася так: 🔸Сяргей Сыранкоў – 3,21 %; 🔸Алег Гайдукевіч – 2,02 %; 🔸Ганна Канапацкая – 1,86 %; 🔸Аляксандр Хіжняк – 1,74 %; 🔸супраць усіх –…
📍«Хачу падзякаваць за правапаслухмяныя паводзіны». Кубракоў назваў учорашнія «выбары» найбольш спакойнымі ў гісторыі

А беларускіх эмігрантаў ён абвінаваціў у тым, што тыя нібыта «спрабуюць перайначыць абстаноўку, што на сёння маецца ў краіне».

🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
💬 «У маштабе года-двух можа здавацца, што нічога не адбываецца. А на самой справе кожны маленькі крок прыводзіць да зменаў, пра якія мы не ведаем, як і на што яны могуць паўплываць»

Псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк тлумачыць «Белсату», як быць, калі вас «накрывае» пасля «выбараў». Ці любой іншай даты, да якой былі прывязаныя нейкія чаканні.

🔍 Чытайце па спасылцы
💁🏻‍♂️ Намалявалі рэкордны паказнік, але Пуціна пераплюнуць не адважыўся

Распыталі экспертаў пра тое, з якой столі ўзялася лічба 87,28% галасоў за Лукашэнку. І як дэградавала палітычнае жыццё ў краіне за апошнія гады.

🔍 Чытайце іхныя меркаванні па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚋 Нізкападлогавыя трамваі ўжо працуюць на двух маршрутах у Менску

«Менсктранс» паказаў, што новага ў мадэлі Т811 ☝️
🤔 Сайт «BELPOL» быў узламаны

На ім размясцілі банэр у падтрымку Лукашэнкі. Яго ўжо прыбралі, ўэб-старонка працуе ў нармальным рэжыме.

🔍 Чытайце па спасылцы, як нам пракаментавалі гэты інцыдэнт самі «белполаўцы»
💱 Курсы валютаў 27 студзеня

Долар страціў амаль капейку, у той час як еўра падрос на палову капейкі. А расейскі рубель дадаў яшчэ болей.

#курсывалютаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☺️ Знаёмцеся, гэта робат Romi

Ëн дапамагае ў барацьбе з трывожнасцю.

👉 Яшчэ больш цікавостак глядзіце ў новым выпуску «Навінаў з будучыні»