Белсат
19.6K subscribers
63.6K photos
20K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🌪 Ураганы дайшлі і да Гомельскай вобласці: некаторыя куткі без вады і электрычнасці

Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.

«Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», – сцвярджаюць улады. Але ці сапраўды так – пакажа час.

У некаторых раёнах Мазыра няма вады. Пры гэтым у «Мазырводаканале» сцвярджаюць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма: як толькі ліквідуюць збой у электразабеспячэнні, адразу ж вада паступіць у дамы.
💥 #галоўнае за 14 ліпеня

✔️
Непагадзь панавала на Гомельшчыне: у лагеры загінула дзіця, палова Мазыра засталася без святла і вады

✔️ На беларускай чыгунцы адбыўся збой у руху цягнікоў

✔️ У ЗША адбыўся замах на кандыдата ў прэзідэнты Трампа

✔️ Беларусы сабраліся на фестывалі «Тутака»

✔️ 1300 рыцараў узялі ўдзел у рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам
⚽️ Пераможцам «Еўра-2024» стала Іспанія

У Нямеччыне завяршыўся чэмпіянат Еўропы па футболе, у фінальнай гульні ў Берліне сустрэліся Іспанія і Англія. Перамогу з лікам 2:1 атрымала Іспанія.

Іспанія першая ў гісторыі нацыянальная зборная, якой удалося чатыры разы перамагчы на Еўра, да гэтага Іспанія была чэмпіёнам у 1964, 2008 і 2012 годзе.
На «Еўра-2024» Іспанія выгуляла ўсе сем гульняў.
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Без аўтазакаў і турнікетаў. 1300 рыцараў сышліся ў рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам

У вёсцы Грунвальд на поўначы Польшчы, адбылася рэканструкцыя бітвы 1410 года паміж аб’яднаным войскам Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам ды ягонымі саюзнікамі – з другога.

🗞 У ЗША адбыўся замах на Доналда Трампа. Што вядома на дадзены момант

На фаварыта прэзідэнцкай гонкі ў ЗША быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлер у Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае.

🗞
Чэргі на памежных пунктах не змяншаюцца

Напрыканцы тыдня выехаць з Беларусі апынулася хутчэй і лягчэй, чымся вярнуцца дадому. Час чакання ў бок Беларусі ў адным з памежных пунктаў дасягнуў 37 гадзінаў.

#штопачытаць
🤔Пагрозы падзейнічалі на Лукашэнку?

Прасачыць міграцыйны крызіс у дынаміцы не так і лёгка, але мы вырашылі выправіць гэта і склалі графікі спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Ёсць некалькі цікавых момантаў👇🏻

Праз VPN Без VPN
Непагадзь нарабіла шкоды

Навальнічны фронт стаў прычынаю падзення дрэў і галінаў на лініі электраперадачы, што выклікала іх абрывы, пашкоджанні апор. Больш за ўсё адключэнняў электрычнасці было ў Гомельскай і Магілёўскай вобласцях.

У ліквідацыі наступстваў было задзейнічана 805 энергетыкаў, частка з якіх працуе кругласутачна.
Белсат
📌 «Паліцыя бегала і не разумела, што адбываецца» На Доналда Трампа быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлеры ў Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае, аднак сярод удзельнікаў мітынгу ёсць ахвяры. ☝️
Байдэн выступіў са зваротам да амерыканцаў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў грамадзянаў знізіць палітычную тэмпературу і памятаць, што яны ўсе суседзі. Такую заяву ён зрабіў пасля таго, як адбыўся стрэл у яго імавернага спаборніка на выбарах Доналда Трампа.

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚔️Сёння адзначаецца гадавіна Грунвальдскай бітвы

15 ліпеня 1410 года злучаныя войскі Польскага Каралеўства і ВКЛ пад кіраўніцтвам князеў Ягайлы і Вітаўта разграмілі войска Тэўтонскага ордэна.

Чым была адметная Грунвальдская бітва – глядзіце ў нашым відэа☝🏻
📌 «Суд праходзіў праз скайп. Што казалі суддзя і два сведкі ў масках, толкам нават не чуў»

Яшчэ адзін беларус атрымаў у Арменіі статус палітычнага ўцекача. Менск абвесціў хлопца ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД.

🙏🏻 Ратавалі яго таксама ўсім светам: асабіста Святлана Ціханоўская, СМІ, юрысты, праваабаронцы і актывісты.

Максім Вайткявічус пагадзіўся распавесці сваю гісторыю👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, якія зарэгістраваныя ў Беларусі

З 16 ліпеня ўехаць у Латвію на легкавой машыне з беларускімі нумарамі праз латвійска-беларускія і латвійска-расейскія пункты пропуску будзе нельга.

Гэта вынікі 8-га пакета санкцый Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі.

☝️ Вяртацца на машыне з ЕЗ ў Беларусь можна, калі яна не задэклараваная як тавар.

Падрабязней👇

Праз VPN Без VPN
💱 Курсы валютаў на 15 ліпеня

Рубель страціў амаль капейку. Трохі патаннеў і долар. А вось еўра падрос.

#курсывалютаў
🔶 «Нам не хапае чалавечых рэсурсаў, а гэта велічэзны дадатковы рэсурс, які нам важна аб’яднаць і выкарыстоўваць для галоўнай мэты: зменаў у Беларусі»

Аб’яднаны пераходны кабінет 15 ліпеня сабраўся на паседжанне ў Варшаве.

👉 Паседжанне прайшло ў Музеі вольнай Беларусі ў закрытым фармаце. Аднак перад пачаткам прадстаўнікі Кабінету расказалі журналістам пра «Платформу 2025» і планы на канферэнцыю «Новая Беларусь».

Дык што далей будзе з Кабінетам, Радай і выбарамі?

Праз VPN Без VPN
📌 Ля мяжы з Латвіяй выявілі грамадзяніна Афганістану з мноствам гематомаў і ўдараў

Яго знайшлі беларускія памежнікі.

Дзяржпамежкамітэт Беларусі сцвярджае, што мужчына ім паведаміў, што «латвійскія сілавікі яго моцна збілі і выштурхнулі на беларускую тэрыторыю».

На відэа, якое паказвае ведамства, малады мужчына добра гаворыць па-расейску і паказвае гематомы.

Праз VPN Без VPN
🔶 Працяглая спёка штогод становіцца прычынай смерці дзясяткаў людзей у Беларусі

Групы рызыкі – сталыя, з артэрыяльнай гіпертэнзіяй або атлусценнем.

Як зберагчыся ад гэткай спякоты? І што больш дапамагае: кандыцыянер ці вентылятар?

На важныя пытанні адказала «Белсату» урач-педыятр і аўтарка Youtube-канала «Само пройдет?» Мая Церакулава 👇

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Рыжанкоў: Беларусь гатовая да дыялогу з Польшчай

✔️Церцель: Украіна адвяла войскі ад беларускай мяжы яшчэ на пачатку ліпеня

✔️Беларускія дэмсілы рыхтуюць стратэгію на 2025 год

✔️Качанава: У 2020 годзе ў апазіцыі не было прэтэнзіяў да ўлады

✔️Страшныя наступствы стыхіі на поўдні Беларусі

✔️Джо Байдэн звярнуўся да нацыі з нагоды замаху на Доналда Трампа

✔️NATO не будзе збіваць расейскія ракеты, што ляцяць над тэрыторыяй Украіны ў бок Польшчы

✔️Зборная Іспаніі ў чацвёрты раз стала чэмпіёнам Еўропы па футболе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🧙‍♂️ Гном crawly_possessed набраў вялікую папулярнасць у TikTok і Instagram

Хлопец у самаробным строі гнома з чэрвеня бегае на кукішках у гандлёвых цэнтрах Варшавы. Пайшлі чуткі, нібыта ён з Беларусі, але ўскосныя прыкметы паказваюць, што ён хутчэй з украінска-расейскага памежжа.

🙈 «Белсату» нават прапанаваў яму даць інтэрв’ю, але ягоная мэнэджарка (так, у яго ёсць менеджарка!) адмовіла.

Дык хто такі crawly_possessed і што пра яго вядома?

Праз VPN Без VPN