Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚔️ 1300 рыцараў сышліся ў рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам

У вёсцы Грунвальд на поўначы Польшчы рэканструявалі бітву 1410 года паміж аб’яднаным войскам Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам ды ягонымі саюзнікамі з іншага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Вось гэта талент!

Паглядзіце, што робіць гэты майстар з падручных матэрыялаў ☝️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤭 Нэо з Матрыцы і Ван Гог

Паглядзіце, як у сацсетках адрэагавалі на замах на Трампа.
😮 «Калі я знаходзілася з кімсьці, размаўляла, яму гэта не падабалася, і ў мяне левая рука нямела, гусінай скурай пакрывалася»

Тысячы людзей па ўсім свеце ствараюць тульпаў – уяўных сяброў.

У адрозненне ад некантраляваных галасоў, звязаных з некаторымі псіхічнымі захворваннямі, тульпы ў большасці выпадкаў не палохаюць сваіх гаспадароў, а падтрымліваюць, дапамагаюць справіцца з самотай, ды нават ратуюць жыццё.

Нашыя калегі з «Вот Так» распавядаюць, хто такія тульпаводы і чаму стварэнне тульпы не з'яўляецца псіхічным разладам 👇

Праз VPN Без VPN
😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 Беларусы стварылі платформу для абмену кнігамі па ўсім свеце. Праз яе можна даведацца, у каго, дзе і якія кнігі (перакладзеныя на беларускую, напісаныя па-беларуску ці ад беларускіх аўтараў) ёсць у вашым рэгіёне – і абменьвацца імі.

🔅 Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі

🔅 Дакументальная стужка «Белсату» трапіла на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй»

🔅 Лідскія кеды больш не будуць фарбаваць ногі

🔅 Кемлівы коцік з Маларыты выратаваў сваю параненую сяброўку

🔅 Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Заказнік нацыянальнага ўзроўню «Букчанскі-Тапілаўскае» будзе створаны ў Лельчыцкім раёне. На гэтай тэрыторыі шмат чырвонакніжных раслінаў і жывёлінаў, мяркуецца, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў.
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
📌 «Паліцыя бегала і не разумела, што адбываецца»

На Доналда Трампа быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлеры ў Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае, аднак сярод удзельнікаў мітынгу ёсць ахвяры.

☝️ Паводле BBC, відавочцы загадзя заўважылі асобу з вінтоўкаю на даху прамысловага будынку, а паміж стралком і Трампам было каля 130 метраў.

Belsat.eu распавядае, што пра гэта вядома на дадзены момант 👇

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱 У Лунінецкім раёне на вуліцу лепш не выходзіць!

Паглядзіце, які там выпаў град!
🤡 «Можа быць, гэтая ініцыятыва з часам вырасце і перасягне сусветную вядомасць carnaval do Rio»

У Віцебску прайшоў фестываль самбы. «Гей, славяне, самба!», – напісалі пра яго на сайце «Народныя навіны Віцебска».

Адчуваеце гэтае ашчушчэніе праздніка?

🙈 А вось у Беларусі мараць, што гэтае свята можа стаць сусветна вядомым і нават перасягне бразільскі карнавал.
📌 Праз кепскае надвор'е на некалькіх участках беларускай чыгункі ўзніклі перашкоды для руху цягнікоў

Праз навальніцу і моцны вецер дрэвы пападалі на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.

У БЧ дадаюць, што больш падрабязную інфармацыю наконт часу адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Трампа спрабавалі забіць. Што адбылося?

🔸Імпартазамяшчэнне па-беларуску: некаторыя прадпрыемствы павялічваюць вытворчасць у 15 разоў

🔸Атмасфера беларушчыны – «Тутака»

🔸Хто пераможа ў Еўра-2024?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
🌪 Ураганы дайшлі і да Гомельскай вобласці: некаторыя куткі без вады і электрычнасці

Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.

«Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», – сцвярджаюць улады. Але ці сапраўды так – пакажа час.

У некаторых раёнах Мазыра няма вады. Пры гэтым у «Мазырводаканале» сцвярджаюць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма: як толькі ліквідуюць збой у электразабеспячэнні, адразу ж вада паступіць у дамы.