Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📷 Фатаграфіі тыдня: разбурэнні на Данеччыне, пратэсты ў Ізраілі, яскравыя фанаты ЕЎРА 2024

Так выглядае нашая традыцыйная штотыднёвая падборка. А болей цікавых здымкаў глядзіце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
💁🏻‍♂️ У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі

Гэтыя мерапрыемствы будуць адбывацца ў рамках раптоўнага правярання боегатовасці Узброеных сілаў РБ. Насельніцтва просяць «ставіцца з разуменнем».

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ На Беласточчыне адбыўся чэмпіянат па балотным футболе

Сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў з розных краінаў былі і беларусы. Паглядзіце, як эпічна выглядае гэты незвычайны спорт☝🏻
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸Пра што кажуць новыя прызначэнні і ператасоўкі Лукашэнкі

🔸З чым звязаны сыход Валера Кавалеўскага з АПКБ

🔸У студыі Фёдар Паўлючэнка, лаўрэат журналісцкай прэміі імя Міхальскага

🔸Што адбываецца на беларуска-еўрапейскай мяжы

🔸Ці заменяць Байдэна па выніках першых дэбатаў?

🔸Джульян Асанж на волі – хто гэта і як яго выкарыстоўвала прапаганда

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6QdU69uaVcM
⚽️ На EURO 2024 распачаўся раўнд плэй-оф: дзеючыя чэмпіёны Еўропы з Італіі ўжо вылецелі

А матч гаспадароў турніру немцаў з Даніяй давялося перарваць амаль на паўгадзіны праз магутную залеву з навальніцаю.

Вось што яшчэ было цікавага ў першых матчах 1/8 фіналу і што будзе на гэтай стадыі далей:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔮 На Airbnb з'явілася вельмі незвычайная прапанова

Хацелі б правесці ў такім жытле свой адпачынак?☝🏻
☝️Існуе пагроза тэрарыстычнай атакі на амерыканскія вайсковыя базы ў Еўропе – яны пераведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які знаходзіцца на базе ў Еўропе, сказаў CNN, што яны не бачылі такога ўзроўню пагрозы «прынамсі 10 гадоў».

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐴 Коні ў Налібоцкай пушчы? Адкуль яны там?

Знаёмцеся – гэта тарпанавідныя коні. Сюды іх завезлі з Нідэрландаў, але ў Налібоцкай пушчы жывёліны пачуваюцца так добра, што некалькі гадоў таму ў іх нават здарыўся бэбі-бум.

Паглядзіце, якія прыгожыя!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💶 У Еўропе высокія цэны? Гэта вы яшчэ беларускіх не бачылі!

У краме адзення ў Менску пакупніца заўважыла на цэтліках цікавую інфармацыю☝🏻
💥 #галоўнае за 30 чэрвеня

✔️
На беразе Віслы адгрымеў «Hučna Fest». Паспрабавалі перадаць ягоную атмасферу ў нашым рэпартажы

✔️Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў святкаванні беларускага Купалля ў Вільні

✔️
У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі

✔️Зноў напад на беларуску ў Варшаве. Вось у чым была прычына гэтым разам

✔️Расея атакавала ракетамі Харкаў ды Кіеў

✔️У Беластоку плануюць заснаваць Інстытут беларускай мовы

✔️Двое замежных грамадзянаў атрымалі тэрміны ў беларускай калоніі за арганізацыю незаконнай міграцыі

✔️Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду. Яны датычаць і беларусаў

#рэпрэсіі:

▫️Прызначана дата суду над былымі супрацоўніцамі TUT.by

▫️Затрымалі берасцейца, які «абразіў Аляксандра Рыгоравіча» і сілавікоў
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага панядзелку і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.

🗞 Гістарычны момант: у Беластоку падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Інстытуту беларускай мовы

28 і 29 чэрвеня ў Беластоку праходзіла канферэнцыя «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады», дзе абмяркоўваліся праблемы, што стаяць перад беларускай мовай і спецыялістамі ў галіне яе развіцця.

🗞 «Дзеці баяцца гуляць на вуліцы». Жыхары літоўскага памежжа скардзяцца на фуры, якія едуць у Беларусь

Жыхары Шальчынінкайскага раёну Літвы скардзяцца на чэргі грузавікоў, якія чакаюць праезду ў Беларусь і парушаюць іх звыклы лад жыцця.

🗞 Начальнік Генштабу пра выкарыстанне ядравай зброі: «Можаце не сумнявацца, мы гэта зробім»

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка выказаўся ў інтэрв’ю АНТ пра пагрозу вайны з NATO і пра міграцыйны крызіс на мяжы з Еўразвязам.

#штопачытаць
🇫🇷 У Францыі ультраправыя перамагаюць у першым туры парламенцкіх выбараў

У першым туры пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход Францыі перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.

Выбары ў Францыі адбыліся пры надзвычай высокай яўцы – каля 60%. Пры тым, што пачынаючы з 2002 году яўка ў першым туры парламенцкіх выбараў ніколі не перавышала 50,5%, а на папярэдніх выбарах не было і 40%.

Другі тур парламенцкіх выбараў у Францыі мае адбыцца 7 ліпеня – ад вынікаў галасавання будзе залежыць, хто сфармуе ўрад.
😮 Даўгі беларусаў па крэдытах за месяц выраслі на 441 млн рублёў

А гэта значыць, што інфляцыя хутчэй за ўсё паскорыцца яшчэ больш. Агулам на 1 чэрвеня 2024 года беларусы вінныя банкам 22 млрд 905,2 млн рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку Беларусі.

– Усё большая частка новых крэдытаў, відаць, ідзе на пагашэнне папярэдніх пазыкаў. Манетарная палітыка мяккая, яна, як і раней, падтрымоўвае высокую крэдытную актыўнасць ва ўмовах перагрэву эканомікі, – заўважае Аналітык BEROC Анатоль Харытончык.

#лічбадня
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤭 Кітайскі чыноўнік выказаўся пра вучобу Мікалая Лукашэнкі ў Пекіне. Праўда, больш падобна, што ён проста ліслівіў бацьку Колі

Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце на спецыяльнасці «біятэхналогіі». Сакратар партыйнага камітэту кітайскай ВНУ Хаў Пін заявіў тэлеканалу «Беларусь 1», што хлопец нікому не кажа, хто ягоны бацька.

Паводле прапагандысцкага тэлеканалу, Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекіне па праграме абмену для «таленавітых студэнтаў-біятэхнолагаў». Зазначым, што раней, у 2022 годзе, паведамлялася, што Коля – студэнт біялагічнага факультэту БДУ.
📍Кошт квадратнага метру – найбольшы з 2015 года, цэны на жытло выраслі нават у Шабанах. Што адбываецца на рынку сталічнай нерухомасці

Нерухомасць даражэе праз выбухны рост попыту. Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што кватэры хапаюць у сувязі з ростам прыбыткаў і таннымі крэдытамі.

Чытайце наш агляд на старонцы:

Праз VPN Без VPN