Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🌿 Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў святкаванні беларускага Купалля ў Вільні

Удзельнікі плялі вянкі ды сплаўлялі іх па рацэ, а яшчэ спявалі народныя песні, танчылі ды, згодна з купальскай традыцыяй, шукалі папараць-кветку.

📷 Фота і відэа: @tsikhanouskaya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃🏼 Нягледзячы на ўзрост, гэтая бабуля бярэ ад жыцця што можа

На Дні гораду ў Магілёве жанчына сталага веку танчыла так, што маладыя маглі толькі пазайздросціць.

Паглядзіце!
▪️У аграгарадку на Гомельшчыне гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне

Як паведамляе МНС, хлопчык 2023 года нараджэння гуляўся з мячом на падворку ў аграгарадку Млынок Ельскага раёну. У нейкі момант мяч патрапіў у надзіманы басейн, напоўнены вадою. Дзіця палезла туды, каб дастаць цацку, але ўпала ў ваду ды не змагло вылезці.

Неўзабаве маці выцягнула хлопчыка з вады, а бацька зрабіў сардэчна-лёгачную рэанімацыю ды выклікаў хуткую дапамогу. На жаль, у больніцы дактары канстатавалі смерць дзіцяці.
🚛 Фуры перашкаджаюць спакойнаму жыццю вяскоўцаў на літоўска-беларускім памежжы

«Дзеці баяцца гуляць на вуліцы – цяжкавікі не проста ціха стаяць у чарзе, яны гудуць, ездзяць туды-сюды, разварочваюцца і зноў вяртаюцца».

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN
😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 У Google Translate дадалі больш за 100 моваў

🔅 Украінcкія ўлады дамагліся вызвалення з палону сваіх грамадзянаў, арыштаваных у Беларусі

🔅 Беларусы выпусцілі футболкі з прынтам «Саламяныя павукі» і незвычайнай выявай Асмалоўкі.
Праект Lizpinium стылізаваў від на гэты гістарычны раён зверху. Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны.

🔅 Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску.
«Каб у Расеі разумелі, што ў нас ёсць свая мова, свае межы, што Беларусь – гэта асобная краіна».

🔅 Беларусы запісалі сумесны трэк з розных бакоў мяжы.
Два беларускія хіп-хоп-артысты – Віталь Рыжкоў aka Angst і Лёша Грызунт aka «Лайтовы» прэзентавалі сумесны трэк «Люстэрка», ён прапануе асэнсаваць, што сёння адбываецца з беларусамі па абодва бакі мяжы.

🔅 Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі

🔅 У знакамітай качкі ў цэнтры Менску з'явіліся качаняты
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐻 Відэа, якое даказвае, што дзіця заўсёды застанецца дзіцём

Нават калі яно – мядзведзь. Толькі паглядзіце, як медзведзяня рэагуе на паветраны шарык!
🔹Жыхары Гайнаўкі самаарганізаваліся, каб патруляваць прымежныя раёны Белавежскай пушчы

Актывісты з гэтага падляшскага мястэчка тлумачаць свае рэйды апасеннямі за ўласную бяспеку ды бяспеку сваіх дзяцей. У пятніцу падчас аднаго з такіх «шпацыраў» па лесе яны напаткалі вялікую групу мігрантаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📷 Фатаграфіі тыдня: разбурэнні на Данеччыне, пратэсты ў Ізраілі, яскравыя фанаты ЕЎРА 2024

Так выглядае нашая традыцыйная штотыднёвая падборка. А болей цікавых здымкаў глядзіце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
💁🏻‍♂️ У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі

Гэтыя мерапрыемствы будуць адбывацца ў рамках раптоўнага правярання боегатовасці Узброеных сілаў РБ. Насельніцтва просяць «ставіцца з разуменнем».

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ На Беласточчыне адбыўся чэмпіянат па балотным футболе

Сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў з розных краінаў былі і беларусы. Паглядзіце, як эпічна выглядае гэты незвычайны спорт☝🏻
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸Пра што кажуць новыя прызначэнні і ператасоўкі Лукашэнкі

🔸З чым звязаны сыход Валера Кавалеўскага з АПКБ

🔸У студыі Фёдар Паўлючэнка, лаўрэат журналісцкай прэміі імя Міхальскага

🔸Што адбываецца на беларуска-еўрапейскай мяжы

🔸Ці заменяць Байдэна па выніках першых дэбатаў?

🔸Джульян Асанж на волі – хто гэта і як яго выкарыстоўвала прапаганда

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6QdU69uaVcM
⚽️ На EURO 2024 распачаўся раўнд плэй-оф: дзеючыя чэмпіёны Еўропы з Італіі ўжо вылецелі

А матч гаспадароў турніру немцаў з Даніяй давялося перарваць амаль на паўгадзіны праз магутную залеву з навальніцаю.

Вось што яшчэ было цікавага ў першых матчах 1/8 фіналу і што будзе на гэтай стадыі далей:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔮 На Airbnb з'явілася вельмі незвычайная прапанова

Хацелі б правесці ў такім жытле свой адпачынак?☝🏻
☝️Існуе пагроза тэрарыстычнай атакі на амерыканскія вайсковыя базы ў Еўропе – яны пераведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які знаходзіцца на базе ў Еўропе, сказаў CNN, што яны не бачылі такога ўзроўню пагрозы «прынамсі 10 гадоў».

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN