Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇺🇦 Прэзідэнт Украіны пракаментаваў заяву Пуціна наконт умоваў спынення агню

«Мэседжы тыя самыя, што і ў Гітлера, які казаў: дайце мне частку Чэхаславаччыны і на гэтым усё скончыцца. Не, гэта хлусня. Нельга верыць гэтым паведамленням».

Зяленскі адзначыў, што Пуцін разважае пра мір і адначасова абстрэльвае ракетамі ўкраінскія гарады. Кіраўнік Украіны назваў гэта «новым абліччам нацызму».

Нагадваем, учора Пуцін прапанаваў умову пачатку мірных перамоваў. Паводле яго, Украіна павінна адмовіцца ад сваіх тэрыторыяў – як акупаваных, гэтак і неакупаваных (4 вобласці, якія Расея лічыць сваімі вобласцямі). Украінскі лідар такім умовам не верыць.
🎓 Пацвердзіць беларускую адукацыю ў Польшчы стане прасцей

Польскі ўрад распрацаваў прапановы ў закон «аб адукацыі», якія вырашаюць праблемы з легалізацыяй дакументаў. Таксама плануецца павелічэнне памеру стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў – 1800 злотых (1430 рублёў).

Пра гэта распавяла Аліна Коўшык, якая атрымала афіцыйны ліст ад польскага міністэрства адукацыі.

Акрамя таго, ВНУ Польшчы могуць спрасціць працэдуру залічэння беларусаў у пытаннях наяўнасці завераных дакументаў.

«Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць у жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ», – адзначыла Аліна Коўшык.
За год Карпянкоў стварыў 10 новых атрадаў спецназу

Цяпер у Беларусі іх ажно 13. Яны ладзяць рэпрэсіі, вучацца ў вагнэраўцаў і спрабуюць палохаць Полк Каліноўскага. Далучаюцца ў такія карныя атрады людзі зусім не выпадковыя, а тыя, хто прайшоў чысткі ў сістэме.

Дык навошта столькі спецназу ў Беларусі? Эксперты лічаць, што ствараецца аналаг Расгвардыі, толькі гэта будзе трошкі іншая, асабістая гвардыя Карпянкова:

Праз VPN Без VPN
🤔 Амаль нічога не рабіць і зарабляць мільёны

Відэагульня «Hamster Kombat» абяцае гульцам рэальныя грошы і пры гэтым вам практычна нічога не трэба для гэтага рабіць.

Не ведаем, як вас, а нас гэта насцярожвае.

☝️ Аб аўтарах амаль нічога не вядома, але яны, падобна, дзейнічаюць з Расеі. Ды і іхныя сапраўдныя планы і матывацыі абяцаць «бясплатныя грошы» незразумелыя.

Украінскі «Інститут Дослідження Кібервійни» увогуле падазрае, што гульня з'яўляецца часткай расейскай кібервайны, таму што выкарыстанне расейскіх IP-адрасоў спрабавалі схаваць.

👉 Да таго ж, гульня мае візуальны стыль, скіраваны на дзяцей, падлеткаў і аматараў лёгкага заробку і можа ўцягнуць іх у спекуляванне на крыптавалютах.

Пачытаеце наш разбор, чаму гульня «Hamster Kombat» можа быць небяспечнай 👇

Праз VPN Без VPN
🦠 Навукоўцы пацвердзілі, што пасля пандэміі каронавіруса людзі сталі хварэць часцей

У выніку даследаванняў высветлілася, што ў 44 краінах было зарэгістравана прынамсі адно аднаўленне інфекцыйнага захворвання, якое працякае сама меней у дзесяць разоў горш, чым да пандэміі.

☝️ Гэтак, колькасць выпадкаў захворвання на грып у ЗША ўзрасла прыкладна на 40 % у параўнанні з дапандэмійнымі гадамі.

А ў Кітаі за першыя чатыры месяцы 2024 году ў 45 разоў вырасла колькасць выпадкаў захворвання на коклюш.

👉 Паводле адной з тэорыяў, гэта адбываецца таму, што каранцін падчас пандэміі забяспечыў штучную абарону ад звычайных патагенаў, але зрабіў людзей больш уразлівымі ў посткаранцінныя часы.

Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌪 15 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень ветру (Global Wind Day)

Ініцыятарамі стварэння незвычайнага дню сталі Еўрапейская асацыяцыя ветраэнергетыкі і Сусветны савет па энергіі ветру. А яго мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да вялізнага патэнцыялу ветраэнергетыкі.

☝️ Эксперты сцвярджаюць, што праз развіццё гэтай галіны свет зможа пераадолець крызіс глабальнага змянення клімату.
Белсат
📌 За хабар затрымалі намесніка кіраўніка БЧ Пра затрыманне Пятра Дулуба паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў». Разам з ім сілавікі схапілі намесніка гендырэктара Дзяржаўнага транспартава-лагістычнага цэнтр Беларускай чыгункі «Белінтэртранс» Паўла Лушчая.…
😮 Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання намесніка кіраўніка БЧ: у яго канфіскавана $3 млн долараў

У эфіры тэлеканалу АНТ Пятра Дулуба назвалі найбуйнейшым хабарнікам у гісторыі Беларусі. Яго затрымалі на месцы пасля атрымання грошай ад камерсанта.

👉 Затрыманы грошы хаваў у тайніках кватэры і загараднага дому цешчы. Хабары браў гадамі, але сам пры гэтым вёў аскетычны лад жыцця.

Дулуба вінавацяць у сістэмным хабарніцтве пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структураў са сферы грузаперавозак

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫤 «У нас няма незалежных СМІ»

На Youtube канале «Жыццё–маліна» выйшла інтэрв'ю з Веранікай Цапкала.

Пад час размовы была закранутая і тэма беларускіх СМІ. На думку Веранікі, незалежных беларускіх СМІ проста не існуе – іх усе кантралюе офіс Святланы Ціханоўскай.

😳 А за крытыку абранай прэзідэнткі нават можа пагражаць штраф памерам «30 тысячаў еўра здаецца ці долараў».

Да таго ж па словах Веранікі Цапкала, офіс не ідзе на перамовы і піярыць толькі свае ініцыятывы.

👉 Цалкам інтэрв'ю можна паглядзець тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 The New York Times упершыню апублікавала праект мірнага пагаднення, які Расея і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года

Паводле дакументу, Украіна не можа:

▪️ Уступаць у NATO і іншыя вайсковыя альянсы

▪️ Ваяваць на баку аднаго з гарантаў яе бяспекі, якімі ў тэксце пазначаны Вялікая Брытанія, Кітай, ЗША, Францыя і Расея (у дужках таксама фігуруюць Беларусь і Турцыя).

▪️ Праводзіць ваенныя вучэнні з любой з гэтых краін

☝️ Краіны-гаранты ж давалі згоду не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны і не ўводзіць на яе тэрыторыю войскі.

Таксама ў тэксце дакументу гаворыцца, што Украіна і РФ павінны адмяніць усе ўзаемныя санкцыі і забароны. Аднак пры гэтым дзеянне дамовы не распаўсюджваецца на тэрыторыі Крыму і Севастопалю, якія Расея анексавала ў 2014 годзе.

😳 Таксама паводле пагаднення, расейскай мове ва Украіне павінен быць нададзены статус дзяржаўнай.

У дадатку да дамовы паказана лімітавая колькасць асабістага складу і ўзбраенняў, якія могуць быць ва Украіны ў яе меркаваным нейтральным статусе. Асабісты склад абмяжоўваўся ў 250 тысяч чалавек.
😡 Рэжым карыстаецца базамі Інтэрпола, каб аб'яўляць у вышук палітычных эмігрантаў

Юрыст Андрэй Розум паведаміў выданню «Медиазона», што беларускія ўлады карыстаюцца двума механізмамі Інтэрполу, падаючы сваіх грамадзян у вышук: Red notice і Diffusion.

✔️ Запыт з Red notice правярае Генсакратарыят Інтэрполу, ён разглядае і дадае яго ў базу.

✔️ У выпадку Diffusion дзяржава-заяўнік сама рассылае запыт у базы Інтэрполу ў розных рэгіёнах. Запыты такога кшталту небяспечныя тым, што перад публікацыяй яны не правяраюцца.

Розум мяркуе, што беларусы, уключаныя ў міждзяржаўную базу вышуку Беларусі і Расеі, могуць быць і ў базе Інтэрполу.

Падрабязней👇

Праз VPN Без VPN
📌 Расейскі ваенны самалёт парушыў паветраную прастору Швецыі

Інцыдэнт адбыўся 14 чэрвеня на ўсход ад вострава Готланд у Балтыйскім моры, які знаходзіцца ў 300 кіламетрах ад расейскага Калінінграда.

☝️ Паводле заявы шведскіх УС, расейскі бамбардавальнік Су-24 атрымаў папярэджанне, але не адрэагаваў на яго.

Адразу пасля гэтага ў неба былі паднятыя два знішчальнікі «JAS-39 Gripen», у суправаджэнні якіх расейскі самалёт пакінуў паветраную прастору Швецыі.

Кіраўнік шведскіх ВПС Ёнас Вікман адзначыў, што «дзеянні Расеі непрымальныя і сведчаць пра адсутнасць павагі да нашай тэрытарыяльнай цэласнасці».

Апошні раз расейскія самалёты парушалі паветраную прастору Швецыі ўвесну 2022 года. Гэта першы інцыдэнт пасля ўступлення краіны ў NATO (7 сакавіка 2024 года).
🏋️‍♀️ 11 беларускіх спартоўцаў дапушчаныя да Алімпіяды ў Парыжы

Аднак, удзельнічаць яны змогуць толькі пры ўмове прыняцця індывідуальнага запрашэння і падпісання ўмоваў удзелу, у якіх яны абавязуюцца выконваць Алімпійскую хартыю, у тым ліку «Мірную місію Алімпійскага руху».

☝️ Спартоўцаў адбірала адмысловая нейтральная камісія AINERP, што ацэньвала права кожнага грамадзяніна Беларусі і Расеі на ўдзел у Алімпіядзе.

На гэты момант у спіс трапілі:

Ганна Церах (веласпорт),
Іван Літвіновіч (батут),
Віялета Бардзілоўская (батут),
Сюзана Валодзька (цяжкая атлетыка),
Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка),
Ягор Акуліч (барацьба),
Уладзіслаў Казлоў (барацьба),
Абубакар Хаслаханаў (барацьба),
Дзмітрый Зарубскі (барацьба),
Віялета Рэбікава (барацьба),
Крысціна Сазыкіна (барацьба).

Спіс спартоўцаў яшчэ будзе абнаўляцца. Алімпіяда пройдзе ў Парыжы 26 ліпеня – 11 жніўня 2024 года.
🤷‍♀️ «Такой праблемы няма»

Ад нажавога ранення загінуў польскі жаўнер. На яго напаў мігрант, які спрабаваў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў палкоўніку Анатолю Казючыцу з памежкамітэту Беларусі, каб пагаварыць пра гэты выпадак.

Ну і каб 2 разы не хадзіць, запытаўся таксама пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу і пра тое, чаму беларускія памежнікі не ведаюць, хто напаў на Украіну з боку Беларусі.

А што з гэтага выйшла... 👉 Глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоу»
😏 Знянацку...У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі «Разам»

Паводле выдання «Позірк», 19 чэрвеня менскі гарадскі суд разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае абʼяднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі «Разам».

Арганізацыя была зарэгістраваная 1 сакавіка 1999 года.

🤷‍♀️ Пра тое, чым канкрэтна займаецца абʼяднанне, інфармацыі ў адкрытым доступе няма.

Цікава, што 8 снежня 2024 года будзе адзначацца 25-годдзе падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
🕊 У Швейцарыі пачаўся Глабальны саміт міру

На ім абмяркоўваюцца шляхі мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што сустрэча дапаможа дамагчыся справядлівага спынення вайны ва Украіне.

☝️ Што да выніковай дэкларацыі, то, паводле паведамленняў СМІ, паміж дэлегацыямі ўсё яшчэ застаецца некалькі спрэчных момантаў. Аднак ёсць меркаванне, што дэкларацыя можа быць прынятая ўвогуле без кансэнсусу, і кожная дзяржава зможа ўказаць, прымае яна яе ці не.

Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Колькі каштуе саюзнік? Лукашэнкаўская цана – адзін мільярд долараў.

Менавіта на такую суму рэжым прадаў зброі Азербайджану перад яго леташняй вайною з Арменіяй ☝️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔔 🫤 Свята развітання са школаю сёлета праходзіць пад узмоцненым кантролем

Забаронена не толькі праводзіць выпускныя па-за школай, але і запрашаць для арганізацыі артыстаў ці дыджэяў

І ніякіх лімузінаў !
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 23 гады з дня заснавання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Што атрымае Беларусь ад уступлення?

🔸 Саміт міру ў Швейцарыі

🔸 Дзень ветру ў свеце. Які патэнцыял ветранай энергетыкі ў свеце і ў Беларусі?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/sfnThDyAFQk