Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💱Курсы валютаў на 14 чэрвеня

Еўра патаннеў на 1,5 капейкі, а вось долар ды расейскі рубель выраслі, але зусім нязначна.

#курсывалютаў
💁🏻‍♂️ Лукашэнка закаціў «антыкарупцыйную» істэрыку на нарадзе з Саветам міністраў

Вось толькі парачка цытатаў з гэтага мерапрыемства:

💬 «Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа – да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю».

💬 «Як пытанні нейкія развязаць – ну проста бяда: сам вызначаеш пытанні, сам ставіш заданні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі».

Чытайце падрабязнасці:

Праз VPN Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️АМАП у школах. Чыноўнікі і міліцыя па загадзе Лукашэнкі будуць сёння кантраляваць выпускныя

✔️Беларусь гандлявала зброяй з Азербайджанам. Што стаіць за рэзкімі выказваннямі Пашыньяна

✔️Скончыўся візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША

✔️За хабар затрымалі чыноўніка Беларускай чыгункі: ён хаваў дома $3 млн

✔️Два чалавекі патрапілі ў рэанімацыю пасля ДТЗ з удзелам лася

✔️Загінулі двое ваяроў Палка Каліноўскага

✔️Ранішнія расейскія абстрэлы Украіны і падзенне авіябомбы на Шабекіна

✔️Стартуе EURO-2024. У Беларусі турнір будзе трансляваць канал, на якім працуе Азаронак

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
📍Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?

Наш эксперт мяркуе, што рэжым Лукашэнкі з’яўляецца далёка не адзіным адрасатам крытыкі з боку армянскіх уладаў. Ерэван проста скарыстаўся заявамі самаабвешчнага кіраўніка Беларусі, каб адгарадзіць сябе ад ранейшых хаўруснікаў, з якімі Арменія не бачыць для сябе перспектываў развіцця.

Чытайце падрабязней у нас на сайце:

Праз VPN Без VPN
☝️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому

Папярэдне, гэта адбылося ў выніку абстрэлу.

Пад заваламі знаходзяцца людзі, аднак пра ахвяраў пакуль нічога не вядома. Ёсць інфармацыя пра 7 параненых.

📷 Фота: @club_shebekino
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪄 Дзелімся з вамі крыніцамі самых дакладных прагнозаў на матчы EURO-2024

Заўзятары са стажам добра памятаюць васьмінога Паўля, які неверагодна ўдала спраўляўся з прадказаннямі вынікаў матчаў чэмпіянату свету-2010.

З таго часу выкарыстоўваць жывёлак для прагнозаў падчас буйных футбольных турніраў стала традыцыяй.

Вось каго задзейнічаюць у якасці «аракулаў» падчас EURO-2024 ⬆️
🔹Вайна на Блізкім Усходзе паціху адышла на другі план у сусветнай павестцы навінаў. Між тым, там дагэтуль адбываецца шмат заўважных падзеяў

Belsat.eu разбіраецца, чаму канца вайны ў гэтым рэгіёне па-ранейшаму не бачна ды аналізуе дзеянні розных бакоў канфлікту.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🇦🇲 Армянскае МЗС абвінаваціла афіцыйны Менск ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны ды «патроліла» Лукашэнку

Знешнепалітычнае ведамства Арменіі намякнула «самаабвешчанаму», што ён не гаспадар сваёй будучыні.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці магчымы разрыў дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Арменіяй?

Спыталі экспертаў 🔍
Белсат
☝️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю Ён заявіў, што для гэтага ўкраінскія войскі павінны быць выведзеныя з усёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай ды Херсонскай абласцей: «Как только в Киеве заявят о том, что готовы к…
🇺🇦 Афіцыйныя асобы Украіны не збіраюцца разглядаць агучаныя сёння Пуціным умовы

Той, нагадаем, прапанаваў распачаць мірныя перамовы пасля выхаду ўкраінскіх войскаў з тэрыторыі чатырох абласцей, якія ў верасні 2022-га былі абвешчаныя Расеяй сваёй тэрыторыяй: Данецкай, Луганскай, Запарожскай ды Херсонскай.

У Офісе прэзідэнта Украіны заявілі, што Пуцін агучыў «стандартны набор агрэсара», які «вельмі абразлівы для міжнароднага права».

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Што аб’ядноўвае спаленую нацыстамі беларускую вёску Хатынь ды расейскую Катынь, дзе ў 1940-м годзе бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў?

Глядзіце на нашым канале «Белсат DOC» дакументальны фільм «Праўда Хатыні» рэжысёра Янкі Тура.

🎥 У фільме выкарыстаная кінахроніка, на якой прысутнічае ўлюбёны спартовец Гітлера Ганс Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў ад фюрэра асабіста. І вось гэты «нацыянальны герой» загінуў ад партызанскай кулі непадалёк ад Плешчаніцаў. Заплаціла за гэта ўся вёска Хатынь.

Кожную хвіліну трагедыі, што адбылася 82 гады таму, прааналізавалі падчас судовага працэсу ў Менску ў 1986-м.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Белы дом працягнуў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

🔸 У Беларусі па двух дзяржаўных каналах усё ж пакажуць Еўра-2024. Якім чынам?

🔸 Краіны Балтыі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій

🔸 Без лімузінаў, шыкоўных сукенак і рэстарацыяў. Сёння па ўсёй краіне праходзяць выпускныя.

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4tpqWXsclJ8

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😉 Калі вельмі хочаш на EURO-2024

Крэйг Фергюсан назбіраў грошай, звольніўся з працы – і адправіўся на галоўны футбольны чэмпіянат кантыненту. Хлопец прайшоў пешшу 1000 міль за 42 дні і пабываў у 4 краінах.

Свой паход ён зрабіў дабрачынным у падтрымку псіхічнага здароўя мужчынаў. Фергюсан хацеў сабраць £ 10 000, а атрымалася ў 6,5 разоў больш.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙈 За апошнія 20 гадоў беларускі рубель патаннеў адносна долара ў 15 разоў

Чакаем чарговую дэвальвацыю?
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Сцяпан Задойка

Працаваў рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў Горадні. На відэа, знятым сілавікамі, на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядае збітым. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на YouTube, – пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні яго асудзілі да 5,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥰 Гэта, верагодна, самая добрая праграма для смартфона

Проста скануйце мыску ката – і вы ўбачыце ягоны стан здароўя. Такім чынам можна аднойчы ўратаваць свайго гадаванца.

Паглядзіце, як гэта працуе ⬆️
💥 #галоўнае за 14 чэрвеня

✔️Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. У апошні момант стала вядома, што ў Беларусі яго ўсё ж пакажуць, прычым цалкам легальна

✔️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю. Ва Украіне іх разглядаць не збіраюцца

✔️МЗС Арменіі папрасіла афіцыйны Менск не ўлазіць ва ўнутраныя справы краіны. І «патроліла» Лукашэнку

✔️Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?

✔️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому. Пад заваламі шукаюць людзей

✔️Вывучылі вакансіі з беларускай глыбінкі. Зарплата ў большасці выпадкаў уражвае (са знакам мінус)

#рэпрэсіі:

▫️Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі»

▫️Чарговае затрыманне за каментары. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што «пісаў пагрозы забойствам беларусам і прадстаўнікам улады»

▫️1407 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 асобаў палітычнымі зняволенымі
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Эксперты пра «мірныя» прапановы Пуціна

Учора Пуцін падзяліўся фантазіямі наконт спынення вайны. Што ён прапанаваў і ці зможа гэта на штосьці паўплываць?

🔺 Свядомасць палітвязняў за кратамі можа змяняцца

Выйсці на волю ў звыклае жыццё для былых вязняў заўсёды складана. Асабліва для тых, хто быў у турме больш за 5 гадоў. На жаль, сярод палітвязняў такіх будзе шмат. Як ім дапамагчы – распавядзе новая ініцыятыва неабыякавых беларусаў.

🔺 Што будзе далей паміж Беларуссю і Арменіяй?

У стасунках паміж Арменіяй і рэжымам у Менску зʼявіўся сапраўдны дыпламатычны крызіс. Да чаго гэта можа прывесьці, спыталі палітолага.