Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💱 Курсы валютаў на 10 чэрвеня

Долар крыху падрос, а вось еўра і рубель патаннелі.
🤔 Па ўсёй Еўропе да ўлады прыходзяць «правыя». Што адбываецца? 

6–9 чэрвеня грамадзяне краінаў Еўразвязу галасавалі на выбарах у Еўрапейскі парламент. Вынікі многіх шакавалі.

👉 Так, напрыклад, у Нямеччыне атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны блок ХДС–ХСС. А партыя канцлера Оляфа Шольца заняла толькі трэцяе месца.

👉 А на выбарах у Францыі ўвогуле перамагло ўльтраправае «Нацыянальнае аб’яднанне» (RN).

«Белсат» разглядае, як зменіцца склад Еўрапарламенту і што пра гэта пішуць 👇

Праз VPN Без VPN
🪖 У раёне памежнай заставы Усава жаўнер тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам

Пра гэта піша прэс-служба Дзяржпагранкамітэту.

☝️ Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года і праходзіў тэрміновую службу. На момант здарэння малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове мяжы. Яго цела знайшлі 8 чэрвеня.

Аб прычынах здарэння не паведамляецца. Ідзе следства.
🤯 Прыцэлы для расейскага войска вырабляюць беларускія зняволеныя

Прынамсі так сцвярджае «BELPOL» і кажа, што мае дакументальныя доказы, што 33 кампаніі ў Беларусі вырабляе прыцэлы для Расеі. І робяць гэта, у тым ліку, з дапамогай працы зняволеных папраўчай калоніі № 9.

Асаблівую ўвагу аб'яднанне надае прадпрыемству «Пеленг», дзе работнікі атрымліваюць ад 4,5 да 9,5 тысяч рублёў.

Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Памежная служба Горадні: салдат тэрміновай службы здзейсніў суіцыд

✔️ КДБ Беларусі затрымаў школьнікаў і абвінаваціў іх у тэрарызме

✔️ Стала вядома, у якую суму беларускім падаткаплатнікам абыдзецца Дзень Незалежнасці

✔️  У Бабруйску адбыўся пажар на алейным заводзе

✔️ На Маскоўскім рынку ў Менску – вялізныя чэргі. Чаго чакаюць беларусы?

 ✔️ У Малі загінуў жыхар Ліды - ён быў кіроўцам у ПВК Вагнэра

 ✔️ Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясціў роспуск Нацыянальнага сходу

✔️ Украінская авіяцыя ўпершыню нанесла ўдар па цэлі на тэрыторыі Расеі

 ✔️ Расея накіравала ў Міністэрства замежных справаў Арменіі ноту пратэсту

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆«Першае маё жаданне – гэта было ўзяць у рукі зброю і паехаць ва Украіну»

Актывіст Барыс вымушана з'ехаў за мяжу і нават не змог прыехаць на пахаванне да ўласнага бацькі. Гэта ўвагнала мужчыну ў глыбокую дэпрэсію, праяваў якой ён нават не заўважаў.

Далей – болей: Барыс развёўся з жонкай, а ў яго маці дыягнаставалі анкалагічную хваробу.

Цяпер мужчына патрабуе дапамогі – словам ці справай – вырашаць вам.

Паглядзіце гісторыю Барыса ад нашай праграмы «Беларус беларусу».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ «Пад пытаннем існаванне сістэмы адукацыі ў Беларусі»

Студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ ўжо 4 гады зазнаюць пераслед. У адным толькі БДУ былі звольненыя больш за 50 выкладчыкаў, рэктар навучальнай установы дапамагаў затрымліваць студэнтаў падчас акцыяў, а распараджэнні яму даюць ГУБАЗіК і КДБ.

Што адбываецца ў навучальнай установе, распавялі ў сваім расследаванні «Кіберпартызаны». Паглядзіце!
Белсат
⚡️ «Пад пытаннем існаванне сістэмы адукацыі ў Беларусі» Студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ ўжо 4 гады зазнаюць пераслед. У адным толькі БДУ былі звольненыя больш за 50 выкладчыкаў, рэктар навучальнай установы дапамагаў затрымліваць студэнтаў падчас акцыяў…
⚡️ Якія сакрэты скрывае галоўны дзяржаўны ўніверсітэт? 2-я частка расследавання «БДУ без купюр»

Кіраўніцтва ўстановы ўжо даўно назначаецца дыктатарам не за асабістыя або акадэмічныя заслугі, а па прынцыпе лаяльнасці сістэме.

😡 Нормай стала татальнае сачэнне за студэнтамі і выкладчыкамі з боку спецслужбаў, пастаянныя інтрыгі, булінг, шпіянаж і іншае.

Выкрытая ўся паднаготная кіраўніцтва БДУ.

👉 Глядзіце вялікае расследаванне «Кіберпартызанаў» на Youtube

📝 Тэкставую версію чытайце вось тут
🇵🇱 Акруговы суд Варшавы выдаў еўрапейскі ордар на арышт Томаша Шмыта

Польскія ўлады падазраюць яго ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў.

☝️ Шмыт быў суддзёй і меў доступ да дзяржаўных таямніцаў.

Разам з жонкай ён быў замяшаны ў скандале, звязаным з ціскам на суддзяў, што выступалі супраць судовай рэформы ў Польшчы.

🤦‍♀️ Шмыт уцёк у Беларусь, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
😢 5 гадоў калоніі і штраф у памеры 46 тысячаў рублёў прысудзілі берасцейскай журналістцы

Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох артыкулаў КК, у тым ліку «Распальванні варожасці ці варажнечы».

Вядома, што дзяўчына супрацоўнічала як фрылансер з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

☝️ Аднак паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, яна не пісала матэрыялы палітычнай тэматыкі. Час ад часу займалася рэкламнымі матэрыяламі, працавала над тэмамі па псіхалогіі.

#рэпрэсіі
Белсат
🤔 Па ўсёй Еўропе да ўлады прыходзяць «правыя». Што адбываецца?  6–9 чэрвеня грамадзяне краінаў Еўразвязу галасавалі на выбарах у Еўрапейскі парламент. Вынікі многіх шакавалі. 👉 Так, напрыклад, у Нямеччыне атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны блок ХДС–ХСС.…
📌 «Еўрапейская грамадская думка патроху схіляецца ў такі ўльтраправы бок»

На выбарах у Еўрапейскі парламент перамаглі правацэнтрысты.

🫤 Найбольш шакавалі выбары ў Францыі. Калі скрайне правыя атрымаюць бальшыню, то стаўленне Францыі да кааліцыі супраць Расеі можа змяніцца. А дзяржава–агрэсар можа скарыстацца гэтым, каб уплываць на выбары ў Францыі і пазней у Нямеччыне.

Як вынікі выбараў у Еўрапарлемент паўплываюць на Еўропу і на стаўленне да нашай краіны?

«Белсат» спытаў экспертаў 👇

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤯Вяртанне прыгоннага права

Толькі так можна назваць новую міграцыйную палітыку Беларусі: улады хочуць узяць пад кантроль тых, хто з‘ехаў, і не дапусціць выезду тых, хто застаўся.

Падрабязнасці распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Чарговая смерць у беларускім войску. Памежны камітэт паведаміў пра самагубства 21-гадовага салдата тэрміновай службы

🔸Другая частка расследавання Кіберпартызанаў пра рэпрэсіі і карупцыю ў БДУ

🔸Святлана Ціханоўская адпраўляецца з візітам у ЗША

🔸ByPol паведамляе пра перакідванне праз Беларусь у Еўразвяз двух дзясяткаў баевікоў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DMTrjuJ60qY

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱 Ад баршчэўніку мутуюць каровы

Сок баршчэўніку вядомы сваім шкодным уздзеяннем на скуру чалавека.

Аднак яшчэ не ўсё! Паглядзіце, як ён уздзейнічае на жывёлін ☝️
🔶 «Рэжым сабе нажывае ворагаў, і дзеці будуць ворагамі гэтага рэжыму»

Прапаганда паведаміла пра «падлеткаў-тэрарыстаў», якія нібыта збіралі бомбы і «рыхтаваліся да жахлівага».

👉 «BELPOL» назваў гэты сюжэт «чарговай страшылкай, разлічанай на прымітыўную публіку».

👉 А псіхалагіня Ала Марціновіч увогуле кажа, што «сілавікі не бачаць у дзецях дзяцей».

Дык для чаго рэжым пераўтварае ўзрыванне слоікаў з-пад ёду ў лесе ў тэрарызм і робіць з дзяцей злодзеяў? Чытайце ў нашым разборы 👇

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Кіраўнік генштабу Малдовы 20 гадоў шпіёніў для Расеі

Куратараў шпіёна асабліва цікавіла ўзбраенне, якое Кіеў закупляе ў гэтай і суседніх краінах.

Падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа ☝️
У Празе прадухілілі тэракт, замоўлены Расеяй

26-гадовага іншаземца абвінавачваюць у спробе падпаліць аўтобусы ў дэпо. Яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

Падрабязней👇🏻

Праз VPN Без VPN
💥 #галоўнае за 10 чэрвеня

✔️ Дзяржсакратар ЗША паедзе ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе

✔️ Беларус паехаў працаваць у Малі на вагнэраўцаў і загінуў

✔️ Ці выбачыць Польшча Лукашэнку забойства свайго жаўнера?

✔️ Праз праз моцную залеву з градам у самалёта ў Вену адарвала насавую частку

✔️ BYPOL: баевікі плануюць дыверсіі падчас правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе

✔️ У раёне памежнай заставы Усава жаўнер тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам

✔️ Прыцэлы для расейскага войска вырабляюць беларускія зняволеныя

✔️ На выбарах у Еўрапейскі парламент перамаглі правацэнтрысты. Як гэта паўплывае на Еўропу і яе стаўленне да Беларусі

✔️ Якія сакрэты скрывае галоўны дзяржаўны ўніверсітэт? Расследавання «Кіберпартызанаў»

✔️ Для чаго рэжым пераўтварае ўзрыванне слоікаў з-пад ёду ў лесе ў тэрарызм і робіць з дзяцей злодзеяў

#рэпрэсіі:

▪️ 5 гадоў калоніі і штраф у памеры 46 тысячаў рублёў прысудзілі берасцейскай журналістцы

▪️ На Віцебшчыне ліквідавалі грамадскае аб'яднанне каратыстаў

▪️ Назіральніцу за выбарамі 2020-га году адправілі на «содні»

▪️ Распачатая спецвытворчасць у дачыненні да Генадзя Капітанава — яго збіраюцца судзіць завочна

▪️ Каля 10 сілавікоў у поўным абмундзіраванні і са зброяй прыйшлі затрымліваць жыхара Брэста

▪️ Палітвязня Сяргея Дзяцука затрымалі па вызваленні з калоніі. Яго будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▪️
Дабрыдзень, шаноўныя!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Сілавікі не бачаць у дзецях дзяцей»

Праз VPN

Прапаганда паведаміла пра «падлеткаў-тэрарыстаў», якія нібыта збіралі бомбы і «рыхтаваліся да жахлівага». Як узрыванне слоікаў з-пад ёду ператварылася ў тэрарызм.

🔸Як вынікі выбараў у Еўрапарламент паўплываюць на Еўропу, Украіну і Беларусь?

Праз VPN

Паводле папярэдніх вынікаў, на выбарах у Еўрапарламент перамаглі правацэнтрысты.

🔸Што новага ва ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ

Праз VPN

«Белсат» глядзіць, што новага прыдумалі, каб абітурыентам не было сумна паступаць, і колькі куды возьмуць вучыцца.

#штопачытаць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐍 Сітуацыя: змяя ў гарадскім аўтобусе. Вашыя дзеянні?

Так, гэта магчыма нават у Беларусі👆🏻