Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.5K videos
38 files
48.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🥹 У Пастаўскім раёне муж з жонкаю знайшлі ласяня, якое адбілася ад маці

Ноч жывёла правяла пад адкрытым небам і намокла пад дажджом. Самастойна перасоўвацца ласяня ўжо не магло.

На дапамогу паклікалі супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
😨 У Лідзе дзяўчынка звалілася з вышыні, катаючыся на атракцыёне

Перасовачны парк забаваў, дзе ўсё адбылося, прыехаў у райцэнтр некалькі дзён таму.

Дзяўчынку давялося шпіталізаваць.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Цывільныя лётнішчы ў Беларусі аддаюць пад шэфства мясцовых бюджэтаў. Што будзе з рэшткамі грамадзянскай авіяцыі краіны;

🔸Лукашэнка і яго фаварыткі. Што дае жанчынам доступ да цела Лукашэкі;

🔸Прэзідэнцкія выбары ў Літве. Якой пазіцыі прытрымліваюцца кандыдаты адносна Беларусі;

🔸«Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў. Прэм'ера п'есы паводле твору Максіма Знака;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Wo4GQGmBCY8
📉 Нацбанк падлічыў, што вонкавы гандаль Беларусі ў першым квартале сышоў у мінус

Экспарт зусім крыху, але знізіўся (на 0,1%), а імпарт павялічыўся на 2,3%.

Болей лічбаў на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔶 Пуцін зняў Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны Расеі

І прапанаваў на гэтую пасаду Андрэя Белавусава, які раней быў першым намеснікам старшыні ўрада

На пасаду ж кіраўніка Падліковай палаты Пуцін прапанаваў Барыса Кавальчука – сына свайго блізкага сябра, акцыянера банку «Расея» Юрыя Кавальчука.
💥 #галоўнае за 12 траўня

✔️ У Белгарадзе абрынуўся цэлы пад'езд жылога дому. Губернатар сцвярджае, што з-за прамога патрапляння снараду. З-пад завалаў дасталі целы 12 загінулых

✔️ Пуцін прыбраў Шайгу з пасады міністра абароны

✔️ У Лідзе выпала з атракцыёну 11-гадовая дзяўчынка. Ейны стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі

✔️ Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве прайшлі выбары прэзідэнта

✔️ У шведскім Мальмё адбылося самае скандальнае Еўрабачанне апошніх гадоў – падсумоўваем вынікі конкурсу

✔️ Выпусцілі на волю перакладчыцу Вольгу Калацкую, затрыманую 9 траўня

✔️«Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў
Добрага панядзелку, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Гайд па «карце паляка»: хто можа атрымаць і якія перавагі яна дае?

Праз VPN

Што такое «карта паляка», як яе атрымаць і ці бяспечна гэта для беларусаў.

🔺Традыцыйная фотападборка галоўных падзеяў тыдня

Праз VPN

Выбары ў Індыі і пацалунак праз плот на мяжы ЗША і Мексікі.

🔺Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 1 «Салідарнасць»

Праз VPN

Распавядаем пра спіс «Аб’яднанне палітычных партый «Народная грамада» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць».

#штопачытаць
📍Літву чакае другі тур выбараў: у ім сустрэнуцца дзейны прэзідэнт і прэм’ер

Станам на 7 гадзін раніцы 13 траўня пасля падліку на ўсіх 1895 выбарчых участках стала відавочна, што Гітанас Наўседа не пераадолеў парог у 50 %, неабходны для перамогі ў першым туры. Краіну чакае другі тур, які адбудзецца 26 траўня.

Наўседа набраў 44,54 % галасоў, за ім ідзе дзейная прэм’ерка Інгрыда Шыманіце з 19,94 % галасоў. Кандыдат Ігнас Вегеле атрымаў 12,47 %.
👆Яны балатуюцца ў Каардынацыйную раду: спіс № 11 «Краіна для жыцця»

Мы працягваем распавядаць вам пра кандыдатаў у КР. Гэтым разам прадстаўляем спіс «Грамадскі рух «Краіна для жыцця». Узначальвае яго Віталь Савюк, лідар аднайменнага грамадскага руху. Агулам у спісе – 17 асобаў.

Ці падтрымліваюць чальцы спісу сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі, ці павінна Беларусь выйсці з інтэграцыйных аб’яднанняў з Расеяй і інтэгравацца ў Еўразвяз?

Чытайце ў нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN
🔹Польшча збіраецца выдаткаваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю агароджы на мяжы з Беларуссю

Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны Польшчы. Паводле яго, агароджа, пабудаваная на цяперашні момант, з’яўляецца часовай і яе плануецца мадэрнізаваць.

Паводле інфармацыі, агучанай Цэзарыем Томчыкам, мадэрнізацыя агароджы абыдзецца прыкладна ў 1,5 мільярда злотых.

Адна з задач, якую павінна выконваць агароджа, паводле Томчыка, гэта спыненне нелегальнай міграцыі. У той жа час намеснік міністра падкрэсліў, што агароджа не з’яўляецца ваенным аб’ектам.
Якія дзяржорганы атрымаюць права патрабаваць запісы камераў назірання з маршрутак і таксі?

Урад падрыхтаваў праект пастановы, неабходнай для рэалізацыі ўказа Лукашэнкі аб пасажырскіх перавозах. Паводле яго, перавознік або кіроўца «абавязаныя неадкладна даваць запісы» на патрабаванне дзяржаўных органаў.

Якіх? Чытайце ў нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN
📍З-пад завалаў пад'езду, што ўчора раніцай абрынуўся ў Белгарадзе, дасталі ўжо 15 целаў

Ратавальнікі скончылі разбор завалаў, таму, імаверна, гэтая лічба канчатковая. Яшчэ 17 асобаў былі параненыя, аднак іхныя жыцці ўдалося выратаваць.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🔍 Які ўплыў аказалі на беларускія землі крыжакі і Тэўтонскі ордэн?

Чаму гэты ордэн наогул быў створаны? Навошта адбываліся крыжовыя паходы?

Ну і, нарэшце, якое значэнне мела ў гісторыі ВКЛ і Тэўтонскага ордэна Грунвальдская бітва?

👀 Глядзіце і слухайце пра ўсё гэта ў новым выданні «Вусоў Скарыны»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😊 Паглядзіце на гэтыя смешныя здымкі хатніх гадаванцаў

Усе яны патрапілі ў фінал сёлетняга конкурсу Comedy Pet Photo Award.

📷 Цяпер на афіцыйнай старонцы конкурсу ідзе галасаванне на «Прыз глядацкіх сімпатыяў». Там можна пабачыць усе 30 фатаграфій-фіналістаў і прагаласаваць за тую, якая спадабалася найбольш.