Белсат
19.7K subscribers
62.9K photos
19.8K videos
38 files
48.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «У дзіцячых дамах пры манастырах рэжым хоча выхоўваць салдатаў»

У Беларусі пры манастырах з'явяцца дзіцячыя дамы. Гэтую практыку Наталля Качанава прывезла з Расеі. Ці гэта добрая ідэя?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
💁🏻‍♂️ «Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў

Сітуацыя з аўтобусамі не такая крытычная, але таксама няпростая. Шмат якія транспартныя сродкі польскія памежнікі накіроўваюць на рэнтген.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🇬🇪 У Тбілісі не спыняюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» – учорашняя акцыя стала наймаштабнейшай

Грузінская апазіцыя называе мясцовы законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» калькаю з расейскага закону аб замежных агентах. Менавіта таму абмеркаванне гэтай тэмы ў парламенце выклікае столькі жарсцяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😕 «Лічыцца, дзякуючы прымусу любоў да лукашэнкаўскай сімволікі з'явіцца. Але не зʼявіцца»

Рэжым адзначае гэтак званы Дзень Дзяржаўнага сцяга, гербу і гімну. На «святкаванне» зганяюць бюджэтнікаў і дзяцей, праўладныя СМІ паказваюць фота і відэа тэматычных флэшмобаў.

Як улады намагаюцца навязаць свае сімвалы беларусам, глядзіце ў нашым відэа!
🇱🇹 Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве сёння праходзяць выбары прэзідэнта

Паводле апытанняў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць болей за 40% выбаршчыкаў, што робіць Наўседу фаварытам прэзідэнцкай гонкі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
Былую палітзняволеную затрымалі 9-га траўня, паведамляе @radiosvaboda Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала «хатнюю хімію»: у 2021 годзе яе засудзілі на два гады за тое, што падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Рыгору Азаронку. У жанчыны дома засталася старая…
🔸Вольгу Калацкую выпусцілі на волю

Пра гэта стала вядома @nashaniva.

Жанчына была затрыманая 9 траўня. Раней Калацкая адбывала пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» за поўху, якую дала Азаронку на адной з акцыяў пратэсту.
🥹 У Пастаўскім раёне муж з жонкаю знайшлі ласяня, якое адбілася ад маці

Ноч жывёла правяла пад адкрытым небам і намокла пад дажджом. Самастойна перасоўвацца ласяня ўжо не магло.

На дапамогу паклікалі супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
😨 У Лідзе дзяўчынка звалілася з вышыні, катаючыся на атракцыёне

Перасовачны парк забаваў, дзе ўсё адбылося, прыехаў у райцэнтр некалькі дзён таму.

Дзяўчынку давялося шпіталізаваць.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Цывільныя лётнішчы ў Беларусі аддаюць пад шэфства мясцовых бюджэтаў. Што будзе з рэшткамі грамадзянскай авіяцыі краіны;

🔸Лукашэнка і яго фаварыткі. Што дае жанчынам доступ да цела Лукашэкі;

🔸Прэзідэнцкія выбары ў Літве. Якой пазіцыі прытрымліваюцца кандыдаты адносна Беларусі;

🔸«Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў. Прэм'ера п'есы паводле твору Максіма Знака;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Wo4GQGmBCY8
📉 Нацбанк падлічыў, што вонкавы гандаль Беларусі ў першым квартале сышоў у мінус

Экспарт зусім крыху, але знізіўся (на 0,1%), а імпарт павялічыўся на 2,3%.

Болей лічбаў на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔶 Пуцін зняў Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны Расеі

І прапанаваў на гэтую пасаду Андрэя Белавусава, які раней быў першым намеснікам старшыні ўрада

На пасаду ж кіраўніка Падліковай палаты Пуцін прапанаваў Барыса Кавальчука – сына свайго блізкага сябра, акцыянера банку «Расея» Юрыя Кавальчука.
💥 #галоўнае за 12 траўня

✔️ У Белгарадзе абрынуўся цэлы пад'езд жылога дому. Губернатар сцвярджае, што з-за прамога патрапляння снараду. З-пад завалаў дасталі целы 12 загінулых

✔️ Пуцін прыбраў Шайгу з пасады міністра абароны

✔️ У Лідзе выпала з атракцыёну 11-гадовая дзяўчынка. Ейны стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі

✔️ Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве прайшлі выбары прэзідэнта

✔️ У шведскім Мальмё адбылося самае скандальнае Еўрабачанне апошніх гадоў – падсумоўваем вынікі конкурсу

✔️ Выпусцілі на волю перакладчыцу Вольгу Калацкую, затрыманую 9 траўня

✔️«Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў
Добрага панядзелку, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Гайд па «карце паляка»: хто можа атрымаць і якія перавагі яна дае?

Праз VPN

Што такое «карта паляка», як яе атрымаць і ці бяспечна гэта для беларусаў.

🔺Традыцыйная фотападборка галоўных падзеяў тыдня

Праз VPN

Выбары ў Індыі і пацалунак праз плот на мяжы ЗША і Мексікі.

🔺Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 1 «Салідарнасць»

Праз VPN

Распавядаем пра спіс «Аб’яднанне палітычных партый «Народная грамада» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць».

#штопачытаць
📍Літву чакае другі тур выбараў: у ім сустрэнуцца дзейны прэзідэнт і прэм’ер

Станам на 7 гадзін раніцы 13 траўня пасля падліку на ўсіх 1895 выбарчых участках стала відавочна, што Гітанас Наўседа не пераадолеў парог у 50 %, неабходны для перамогі ў першым туры. Краіну чакае другі тур, які адбудзецца 26 траўня.

Наўседа набраў 44,54 % галасоў, за ім ідзе дзейная прэм’ерка Інгрыда Шыманіце з 19,94 % галасоў. Кандыдат Ігнас Вегеле атрымаў 12,47 %.