Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.5K videos
38 files
48.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
☝️Зноў абстраляны Белгарад. Паведамляецца пра аднаго загінулага і 14 параненых Пашкоджаныя жылыя дамы, лякарня, гандлёвыя цэнтры. Некалькі аўтамабіляў згарэлі. 📹 Відэа: @bazabazon, @bletgorod
☝️У Белгарадзе абваліўся цэлы пад'езд жылога дому

Меркавана, пад заваламі знаходзіцца шмат людзей. Распачалася аперацыя па іхным ратаванні.

Губернатар рэгіёну Гладкоў сцвярджае, што па доме было прамое патраплянне снараду.

❗️УВАГА! ВІДЭА ЎТРЫМЛІВАЕ НЕНАРМАТЫЎНУЮ ЛЕКСІКУ

📹 Фота і відэа: @bletgorod
📷 Нашая традыцыйная падборка фотаздымкаў тыдня

Сёння ў ёй – паводкі ў Кеніі ды Бразіліі, марш памяці ў Асвенціме, чарговыя кадры з вайны ва Украіне.

Болей фатаграфій глядзіце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
📍Гайд па «карце паляка»: хто можа атрымаць і якія перавагі яна дае?

Гэты дакумент для людзей, якія маюць прыналежнасць да польскага народу, але не маюць грамадзянства ці ВНЖ Польшчы, з'явіўся ў 2007 годзе.

Цягам 2010-х гадоў зрабіць сабе гэты дакумент паспелі многія жыхары заходніх (і не толькі) раёнаў Беларусі, аднак цяпер «карта паляка» выклікае непрыхаванае раздражненне ў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – яе ўладальнікам у РБ нярэдка пагражае звальненне з працы, а то і больш сур'ёзныя рэпрэсіі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «У дзіцячых дамах пры манастырах рэжым хоча выхоўваць салдатаў»

У Беларусі пры манастырах з'явяцца дзіцячыя дамы. Гэтую практыку Наталля Качанава прывезла з Расеі. Ці гэта добрая ідэя?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
💁🏻‍♂️ «Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў

Сітуацыя з аўтобусамі не такая крытычная, але таксама няпростая. Шмат якія транспартныя сродкі польскія памежнікі накіроўваюць на рэнтген.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🇬🇪 У Тбілісі не спыняюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» – учорашняя акцыя стала наймаштабнейшай

Грузінская апазіцыя называе мясцовы законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» калькаю з расейскага закону аб замежных агентах. Менавіта таму абмеркаванне гэтай тэмы ў парламенце выклікае столькі жарсцяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😕 «Лічыцца, дзякуючы прымусу любоў да лукашэнкаўскай сімволікі з'явіцца. Але не зʼявіцца»

Рэжым адзначае гэтак званы Дзень Дзяржаўнага сцяга, гербу і гімну. На «святкаванне» зганяюць бюджэтнікаў і дзяцей, праўладныя СМІ паказваюць фота і відэа тэматычных флэшмобаў.

Як улады намагаюцца навязаць свае сімвалы беларусам, глядзіце ў нашым відэа!
🇱🇹 Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве сёння праходзяць выбары прэзідэнта

Паводле апытанняў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць болей за 40% выбаршчыкаў, што робіць Наўседу фаварытам прэзідэнцкай гонкі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
Былую палітзняволеную затрымалі 9-га траўня, паведамляе @radiosvaboda Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала «хатнюю хімію»: у 2021 годзе яе засудзілі на два гады за тое, што падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Рыгору Азаронку. У жанчыны дома засталася старая…
🔸Вольгу Калацкую выпусцілі на волю

Пра гэта стала вядома @nashaniva.

Жанчына была затрыманая 9 траўня. Раней Калацкая адбывала пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» за поўху, якую дала Азаронку на адной з акцыяў пратэсту.
🥹 У Пастаўскім раёне муж з жонкаю знайшлі ласяня, якое адбілася ад маці

Ноч жывёла правяла пад адкрытым небам і намокла пад дажджом. Самастойна перасоўвацца ласяня ўжо не магло.

На дапамогу паклікалі супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
😨 У Лідзе дзяўчынка звалілася з вышыні, катаючыся на атракцыёне

Перасовачны парк забаваў, дзе ўсё адбылося, прыехаў у райцэнтр некалькі дзён таму.

Дзяўчынку давялося шпіталізаваць.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Цывільныя лётнішчы ў Беларусі аддаюць пад шэфства мясцовых бюджэтаў. Што будзе з рэшткамі грамадзянскай авіяцыі краіны;

🔸Лукашэнка і яго фаварыткі. Што дае жанчынам доступ да цела Лукашэкі;

🔸Прэзідэнцкія выбары ў Літве. Якой пазіцыі прытрымліваюцца кандыдаты адносна Беларусі;

🔸«Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў. Прэм'ера п'есы паводле твору Максіма Знака;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Wo4GQGmBCY8