Белсат
19.8K subscribers
62.6K photos
19.7K videos
38 files
48.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤩 Яшчэ прыгажосці вам у стужку

Глядзіце, як ноччу неба палала фарбамі ў розных кутках свету. Яшчэ больш фота і відэа палярнага ззяння на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🇺🇸🇮🇱 Злучаныя Штаты незадаволеныя тым, як Ізраіль выкарыстоўвае іхную зброю ў Газе

У свежым рапарце Дзярждэпартаменту гаворыцца аб тым, што выкарыстанне Ізраілем амерыканскай зброі можа парушаць міжнароднае гуманітарнае права, і спасылаюцца на шматлікія вартыя даверу паведамленні аб шкодзе ізраільскіх удараў для цывільнага насельніцтва.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🔸Сёння споўнілася 14 гадоў Карнею – сыну Святланы і Сяргея Ціханоўскіх

Ужывую ён не бачыў бацьку з 2020 года, калі таго кінулі за краты за ягоную палітычную дзейнасць. Цяпер Карней разам з Агніяй (дачкой Ціханоўскіх) могуць бачыць бацьку толькі на партрэтах. Таксама яны пішуць Сяргею лісты ў калонію (ці даходзяць яны – невядома).

Святлана Ціханоўская расказвала пра звычку свайго мужа шмат хадзіць па кватэры, калі ён аб нечым думаў, і зазначала, што Карней пераняў гэтую асаблівасць – ён такі ж неўтаймаваны ды шмат ходзіць, наразаючы колы, калі думае пра штосьці.
Фотафакт: качкі гуляюць па чырвонай дарожцы перад сустрэчай кіраўнікоў Сербіі і Кітая 🦆

Сустрэча Аляксандра Вучыча і Сі Цзінь Піна адбылася ў межах двухдзённага дзяржаўнага візіту кітайскага лідара ў Бялград 8 мая.

Кітай і Сербія пагадзіліся прытрымлівацца «агульнай будучыні», што з'яўляецца часткаю імкнення Сі Цзінь Піна наладзіць больш трывалыя адносіны з саюзнікамі на мяжы ЕЗ.

Фота: Reuters
🤔 Расея перайшла ў наступ на Харкаўшчыне. Ці плануе акупоўваць сам Харкаў – пакуль пытанне

Аперацыя, паводле экспертаў, мусіць адцягнуць украінскіх вайскоўцаў ад іншых крытычна важных участкаў фронту, як то ад Аўдзееўкі і Часавага Яру на Данеччыне.

Чытайце наш агляд таго, што адбываецца на фронце расейска-ўкраінскай вайны:

Праз VPN Без VPN
🇵🇱 Доналд Туск наведаў вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і паабяцаў умацоўваць гэты ўчастак

Ён абвясціў, што Польшча пачала інтэнсіўную працу па фартыфікацыі мяжы Еўразвязу.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🎙Скандал на Еўрабачанні: прадстаўніка Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў фінале

За што дакладна – арганізатары не ўдакладняюць. Сярод варыянтаў – тролінг спявачкі з Ізраілю на прэс-канферэнцыі і сутычка з фатографам.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Данецк падвергнуўся абстрэлу з HIMARS

«Прылёты» прыйшліся па рэстаране Paradise ў Ленінскім раёне гораду. Папярэдне, там збіраліся прыхільнікі «ДНР», якія пазней мусілі ўзяць удзел у аўтапрабегу, прысвечаным 10-годдзю ўтварэння непрызнанай рэспублікі.

Ёсць загінулыя і параненыя.
У беларускім лесе знайшлі мёртвым індуса, які хацеў патрапіць у Італію

Арганізатарам «падарожжа» ён заплаціў каля $15 тысяч. Яны «вялі» яго праз розныя краіны шляхамі, дзе можна было пазбегнуць памежнага кантролю.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🕷 Павук вырашыў пацікавіцца, ці можна на святочных мерапрыемствах да 9 траўня заклікаць да міру і асуджаць вайну

Супрацоўнікі раённых РАУС далі яму свае парады на гэты конт. Хаця нават на гэта адважыліся не ўсе.

👀 Глядзіце новы выпуск «Шухер шоу», у якім Андрэй Павук не страчвае надзеі знайсці агульную мову з ідэалагічнымі апанентамі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
🤩 Яшчэ прыгажосці вам у стужку Глядзіце, як ноччу неба палала фарбамі ў розных кутках свету. Яшчэ больш фота і відэа палярнага ззяння на старонцы: Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 Зрабілі падборку кадраў палярнага ззяння, якое бачылі гэтай ноччу ў некаторых краінах Еўропы

У тым ліку яго можна было назіраць у паўночнай і цэнтральнай частках Беларусі!
☝️У Бярозаўцы сілавікі зладзілі рэйд на шклозаводзе «Нёман»

Раней там затрымлівалі супрацоўнікаў за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Імаверна, тое самае здарылася і цяпер.

#рэпрэсіі

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🖼 У Музеі вольнай Беларусі прэзентавалі выставу праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

Ягоная ідэя ў тым, каб правесці паралель паміж жывёламі ў заапарках і людзьмі ў беларускіх турмах і калоніях.

«Калі людзі ходзяць у заапарк, каб паглядзець, як жывёлы знаходзяцца ў клетках ці вальерах, дык мы прапануем паглядзець, як беларусы знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі», – гаворыцца ў анатацыі праекту.

Чытайце рэпартаж з адкрыцця выставы на нашым сайце:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці змогуць беларусы, што ваююць за Украіну, легалізавацца там без праблем?

Як не дзіўна, на трэці год поўнамаштабнай вайны гэтае пытанне ўсё яшчэ застаецца актуальным.

Вярхоўная рада ў першым чытанні прыняла закон аб спрошчанай працэдуры атрымання ВНЖ ці грамадзянства для замежнікаў, што ўдзельнічаюць у абароне Украіны.

💁🏻‍♂️ Аднак ён тычыцца не ўсіх ваяроў. Хто не трапляе пад яго дзеянне і што ім рабіць?
📍Гайдукевіч будзе ратаваць чыноўнікаў ад турмы
📍«Белпошта» пераблытала нямецкі самалёт з савецкім
📍Лукашэнка заклікаў біць морду супернікам на Алімпіядзе
📍Азаронак заклікае да санкцыяў


Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюць ў свежым выданні «Хай Так TV» Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат Life»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌚 Што адбудзецца, калі вас зацягне ў касмічную «чорную дзірку»?

У рэальнасці такога з вамі, хутчэй за ўсё, ніколі не здарыцца, таму можна не перажываць. А вось суперкамп'ютар NASA зрабіў мадэль гэтай «вандроўкі», якая расцягнецца на сотні мільёнаў кіламетраў!

Паглядзіце!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😨 Экаактывісты паспрабавалі зладзіць сапраўдны штурм заводу Tesla пад Берлінам

Прарвацца на прадпрыемства яны так і не змаглі, але выглядае ўсё роўна эпічна.

Што выклікала іхную незадаволенасць, глядзіце ў відэа ⬆️