Белсат
19.3K subscribers
64.1K photos
20.2K videos
38 files
49.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💪У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі

Супрацоўнікі медыя дэманстратыўна вынеслі партрэты сваіх асуджаных калегаў з будынку былой Лукішскай турмы.

Фота: @belsat
😡 Рэжым завёў на Дашкевіча новую справу за два месяцы да ягонага вызвалення

«Новая крымінальная справа па артыкуле 342. Да канца гэтага тэрміну заставалася 2 месяцы… Няма аніякіх сілаў і словаў. Толькі бясконцы, несупынны боль», – адзначыла жонка палітвязня Наста.

Па артыкулу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) у Беларусі асуджваюць да 4 год зняволення.

Нагадваем, 14 ліпеня 2022-га Змітру Дашкевічу прызначылі 1,5 года калоніі, Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 Ежы Жывалеўскі

Грамадзяніна Польшчы абвінавацілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Гарадзенскім абласным судзе мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
😧 Футбаліст «Менску» атрымаў траўму падчас матчу. Яго вынеслі на насілках

3 траўня, у рамках сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе, ФК «Менск» прымаў на поле САК «Алімпійскі» жодзінскае «Тарпеда-БеЛАЗ»

Пасля штуршка суперніка форвард «Менску» Сямён Пяньчук вылецеў з поля і на ўсёй хуткасці стукнуўся аб металічны плот. Футбаліст пакінуў гульню на насілках.
Навіны рэпрэсій за 3 траўня

▪️У Берасці судзяць адразу чатырох чалавек за акцыі пратэсту 2020 года.

▪️Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты.

▪️За пратэсты затрыманы менчук. З ім запісалі «пакаянае» відэа.

▪️Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць Надзеі Сцепанцовай і Жанны Захаркевіч, якія лясамі ўцякалі з Беларусі. Таксама спецвытворчаць распачалі супраць актывіста Ежы Грыгенчы.

▪️Сілавікі затрымалі гарадзенца, які вярнуўся з Польшчы.

▪️За ўдзел у мірных сходзе затрымалі менскага маркетолага. Яго асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».
💥 #галоўнае за 3 траўня

▫️Беларусь апусцілася яшчэ ніжэй у «Індэксе свабоды прэсы».

▫️Рэжым Лукашэнкі стварае новы атрад спецназу.

▫️Беларускі альпініст загінуў, упаўшы ў стометровую прорву ў Альпах.

▫️Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам.

▫️Павел Латушка перадаў 26 імёнаў прапагандыстаў у Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў.

▫️У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі.
Добрага дня, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺
Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам

Праз VPN

Дакумент, падпісанне якога адбылося падчас візіту, беспрэцэдэнтны: гэта першая дамова, якая замацоўвае супрацу дэмакратычных сілаў Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.

🔺Інтэрвію з лідарам гурта «Kurwadziki», які назвалі «Адкрыццём года»

Праз VPN

На фестывалі беларускай музыкі ў эміграцыі «Uwaga!» гэты гурт назвалі «Адкрыццём года». Але за маладым і перспектыўным гуртом стаіць 22-гадовая гісторыя, а з нядаўняга часу – цэлы музычны клуб.

🔺Латушка перадаў Еўразвязу дасье на прадстаўнікоў рэжыму, каб на іх наклалі санкцыі

Праз VPN

У спісе фігуруе 26 асобаў, сярод якіх у асноўным псеўдаэксперты, палітолагі і прапагандысты. Былі перададзеныя іх персанальныя звесткі і абгрунтаванне ўвядзення санкцыяў, у тым ліку цытаты і спасылкі на публікацыі.

#штопачытаць
Расейскае войска працягвае тэрарызаваць Харкаў

Уначы адбылася новая атака беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. Аднак праз падзенне абломкаў здарылася некалькі пажараў. У выніку атакі пацярпелі 4 асобы, сярод якіх непаўнагадовая дзяўчынка.

3 траўня прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што расейскае войска плануе наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці. Атака можа пачацца напрыканцы траўня або напачатку чэрвеня.
📈Цэны стрымліваюць, а яны растуць. Чаму?

Нацыянальны банк у сваёй справаздачы паведамляе, што ў першым квартале 2024-га разагналася базавая інфляцыя. А прычынамі яе росту з'яўляюцца некалькі чыннікаў.

Глядзіце, якія:

Праз VPN      Без VPN
🤕 Былы кіраўнік МУС Юрый Караеў паразважаў на тэму шкоды дэмакратыі для беларусаў

«Заходні ўзор жыцця, узор дэмакратыі – чатыры гады, максімум восем і лідар павінен сысці. Ды і паняцця «лідара» няма.

Усё гэта цалкам супярэчыць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася. І мы гэты шлях намацалі, калі ў нас моцны кіраўнік, якога народ выбраў».

Караеў таксама абвінаваціў некамерцыйныя арганізацыі за тое, што ў 2020-м хацелі «пасеяць у народзе паняцце «дэмакратыя».
Беларускім і расейскім веслярам дазволілі ўдзельнічаць у алімпійскай кваліфікацыі. Украіна выступіла супраць

Чыноўнікі з міністэрства спорту Украіны напісалі адпаведны ліст Міжнароднаму алімпійскаму камітэту:

«Пазіцыя Украіны застаецца нязменнай. Ва ўмовах жорсткай вайсковай агрэсіі Расеі з падтрымкай Беларусі супраць Украіны, прадстаўнікі дзяржаў-агрэсараў не маюць права прысутнічаць на міжнародных спартыўных арэнах у любым статусе», – заяўляюць падпісанты.

Беларускім і расейскім веслярам дазволілі прымаць удзел у нейтральным статусе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускіх студэнтаў адправяць працаваць у Расею?

Для некаторых беларусаў гэта гучыць абсалютна нармальна, але ёсць адзін цікавы момант. Які? Глядзіце ў відэа.
Забараняў БЧБ-сцяг і называў удзельнікаў Плошчы «убл***ками», а цяпер – у Польшчы

Актывіст Жан Чубукоў, які заснаваў рух «Антымайдан. Беларусь» раптоўна пераабуўся. Сёння ён жыве ў Кракаве, працуе айцішнікам і кажа, што за 11 год змяніў погляды да лепшага.

Ці гэта так? Пачытайце, што ён пісаў пазней пра беларусаў:

Праз VPN Без VPN
❗️Увага! Новая схема ашуканцаў

Цяпер беларусаў хочуць падмануць ад імя «Белпошты», якая нібыта дасылае СМС з прапановай забраць пасылку:

«Такія паведамленні могуць утрымліваць фішынгавыя спасылкі са шкоднымі рэсурсамі. Пасля пераходу па спасылцы карыстальнік аказваецца на фэйкавым сайце, які аформлены, як афіцыйны сайт Белпошты», – паведамляе міліцыя.

Калі ўвесці ў форму нумар карты, CVV-код або іншыя дадзеныя, іх змогуць выкарыстоўваць без ведама ўладальнікаў.

Будзьце ўважлівыя! Не перадавайце банкаўскія дадзеныя трэцім асобам, не спампоўваеце на тэлефон невядомыя праграмы і карыстайцеся толькі афіцыйнымі рэсурсамі.
😡 Сілавікі сталі самі заходзіць у Telegram беларусаў

Цяпер ім дапамагаюць правайдары, якія дасылаюць код доступу адказу ў рэпрэсіўныя органы. Але ёсць адна рэч, якая дасць ім па рукам – хмарны пароль.

Што гэта і як яго выкарыстоўваць – глядзіце ў картках.
🎸Беларусы ў эміграцыі стварылі панк-гурт і нарабілі шуму на Падляшшы

Аказваецца, гэтыя музыкі ўжо 22 гады вядомыя ў рок асяродзі Беларусі і нават маюць свой музычны клуб.

Праз VPN Без VPN