Белсат
19.1K subscribers
64.5K photos
20.4K videos
38 files
50.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Вось такое паўночнае ззянне назіралася ўначы над Беларуссю

Прычынай стала ўзаемадзеянне ўспышак на Сонцы з CME – выкідам сонечнага рэчыва ў міжпланетную прастору. 4 траўня з'ява можа паўтарыцца.
Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам

Гэта беспрэцэдэнтны дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва Еўрапейскага звязу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Паводле яго, АПК і Каардынацыйная рада будуць цяпер разглядацца як прадстаўнікі народу Беларусі.

Акрамя таго, у пагадненні пазначана: узаемадзеянне ціску на рэжым, падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расеі і шмат іншага.
Што было агульнага паміж Канстытуцыіямі Беларусі 1994 і Рэчы Паспалітай 1791-ага?

3 траўня адзначаецца дзень прыняцця першай у Еўропе Канстытуцыі Рэчы паспалітай. Як гэта тады адбывалася, што ў Канстытуцыі было добрага і пры чым тут уплыў Расеі і Прусіі?

Глядзіце наша гістарычнае выданне праграмы «Вусы Скарыны»: https://youtu.be/rWgsrMl44RI
💱Курсы валютаў на 3 траўня

На сённяшніх таргах долар і еўра патаннелі, расейскі рубель дадаў у кошце.

#курсывалютаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Ці абавязаны беларускі палітык размаўляць па-беларуску?

У студыі «Белсат» абмеркавалі пост Паўла Усава, які піша пра неабходнасць роднай мовы ў беларускай палітыцы. Аказваецца, ёсць і альтэрнатыўныя меркаванні. Паслухайце!

Цалкам размову глядзіце тут:https://www.youtube.com/watch?v=XhmZQFHUtwg
📺 Навіны за 5 хвілін:

🔻Лукашэнка на базе СПА рыхтуецца збіваць ракеты.

🔻Беларускі альпініст загінуў у Швейцарскіх Альпах.

🔻Цяжкавік МАЗ задавіў дзіцё на Магілёўшчыне.

🔻Беларус стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе.

🔻У Тбілісі на пратэстоўцаў напалі «цітушкі».
https://www.youtube.com/watch?v=FhVOxtk-KW8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😉 Размаўляйце па-беларуску і вас зразумеюць усюды

Шмат беларускіх словаў гучаць вельмі падобна да сваіх адпаведнікаў у іншых мовах. Найбольшае супадзенняў — са славянскімі мовамі, але не толькі.

Цалкам выданне глядзіце тут: https://youtu.be/dkTBs6LpWr8
Што такое «хатняя хімія» і як яе адбываюць у Беларусі?

Чаму асуджаныя не лічацца палітвязнямі, чым «хімія» адрозніваецца ад хатняга арышту, што можна, а чаго нельга рабіць падчас такога пакарання?

Адкажам на ўсе пытанні ў картках. Цалкам чытайце тут:

Праз VPN      Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💬«У Расеі ёсць планы новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі»

Планы новага заходу ва Украіну з тэрыторыі беларускіх вобласцяў у штабе праціўніка ёсць, мяркуе Тарас Беразавец, украінскі палітолаг, маёр Узброеных сілаў Украіны.

Падрабязнасці – у фрагменце інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет»⤵️

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤡У Беларусі паказалі, як варта змагацца з гітлераўцамі

Дзесьці заплакала статуэтка «Оскар»
26 імёнаў прапагандыстаў рэжыму перададзены ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў

Сярод іх: Канстанцін Прыдыбайла (расейскі «журналіст» Russia Today), Аляксандр Лук'янаў (кіраўнік БРСМ), Алег Раманаў (адзін з ідэолагаў «рускага свету» ў Беларусі) ды іншыя.

Перадаў дадзеныя прапагандыстаў палітык Павел Латушка, як абвесціў пра гэта ў сацсетках ягонай кааліцыі на выбары ў КР:

«Гэтыя асобы павінны трапіць у санкцыйныя пералікі ЕЗ. Адказнасць за хлусню і паклёп, распаўсюджванне варожасці і нянавісці, апраўданне гвалту, рэпрэсій і агрэсіўнай вайны немінуча наступіць. Пакуль толькі ў выглядзе санкцый, а далей многія з іх могуць прэтэндаваць на належную прававую ацэнку сваіх дзеянняў ужо ў сапраўдным і сумленным судзе».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤬 Прапаганда параўноўвае ўмовы ў калоніях з санаторыямі

А як насамрэч? Паглядзіце ☝️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гвалт, забойствы, рабаванні і катаванні на мяжы.

Следчы камітэт Беларусі вінаваціць у гэтым службовых асобаў суседніх краінаў Еўразвязу
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Грамадзянаў пачалі пераследаваць за непажаданыя падпіскі яшчэ да таго, як міліцыянты «зафіксуюць» іх наяўнасць у тэлефоне

🔸 У Беларусі з‘явіцца новае радыё Шансон

🔸 Лукашэнка загадаў сеяць дзень і ноч – аграрыі выконваюць

🔸 Сусветны дзень свабоды медыяў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/iCWcT4zcb_8

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!