Белсат
19.3K subscribers
64.1K photos
20.2K videos
38 files
49.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны

22-гадовая дзяўчына размаўляла па-расейску з сяброўкай калі да іх падышлі мужчына з жанчынаю. Яны з мацюкамі запатрабавалі, каб беларуска вярнуліся ва Украіну.

Жанчына плюнула ў твар беларусцы, яна адказала выспяткам, пасля полька схапіла дзяўчыну за валасы, а мужчына нанёс некалькі ўдараў.

Паводле пацярпелай, пара была ў нецвярозым стане. Спачатку ніхто з відавочцаў не ўмешваўся – толькі дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, але потым адзін з мінакоў прыгразіў паліцыяй. Тады агрэсары збеглі.

Беларуска напісала заяву ў паліцыі і атрымала даведку ад лекара, які дыягнаставаў траўму галавы. Сама дзяўчына жыве ў Польшчы амаль 6 гадоў.
«Мы не Холопы» – цяпер «экстрэмізм»

Рыжым Лукашэнкі забараніў усе сацсеткі адмысловай ініцыятывы. Гэта ўжо двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».

Нагадваем, «эстрэмізмам» у Беларусі цяпер лічацца амаль усе недзяржаўныя медыі, ініцыятывы і блогі, якія не прапагандыруюць рэжым. За ўдзел ці кіраванне такімі фармаваннямі лукашэнкаўскія суды асуджваюць на тэрміны да 7 гадоў зняволення.
МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй

Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года.

«Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»
Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру Беларусі каб завесці на кіраўніка ведамства крымінальную справу

Прычына – прададзеная з аўкцыёну кватэра Цапкалаў.

Паводле палітыка, Андрэй Швед «дзейнічаў у складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка ў авалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце».

Валер Цапкала лічыць, што генпракурор парушыў артыкулы Крымінальнага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Жыллёвага кодэксаў і шэраг іншых законаў. Цяпер Швед павінен панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.
🎧 Музычны тг-канал «КЛІК» склаў спіс беларускіх хітоў за красавік

Паслухаць плэйліст можна ў Spotify

А які трэк часцей за ўсё гучаў у вашых навушніках? Дзяліцеся ў каментарах (толькі калі вам гэта бяспечна)
Беларусь – на 76-м месцы па багацці ў свеце

Усе нашыя суседзі знаходзяцца вышэй, акрамя Украіны (110-е месца).

Паводле рэйтынгу, ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў.

У Польшчы, напрыклад, 49 060, а на першым месце – Люксембург (143 173 долараў). А Расея размяшчаецца на 60-й пазіцыі і мае паказальнік ВУП – 38 292 долараў.
Што? Кандыдатка ў Каардынацыйную раду пісала даносы ў КДБ?

Даносы былі ў тым ліку ў бок Эдуарда Пальчыса, якога асудзілі на 13 гадоў калоніі. Цяпер адносна кандыдаткі ідзе праверка. Сама яна адмаўляе сваю віну.

Пачытайце, хто яна такая:

Праз VPN Без VPN
🤔 А як там сітуацыя на памежных пераходах?

Чарга соднямі і стаяць тысячы грузавікоў. Падрабязней ніжэй:

▫️Самым загружаным пераходам называюць «Кукурыкі – Казловічы». Па стане на 10:00 уезд у Польшчу чакалі больш за 800 грузавікоў.

▫️Праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» толькі за содні ўдалося перасекчы ўсяго 17 % фур. Цяпер там стаіць 680 машын.

▫️На адзіным латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі – Грыгараўшчына» чакае сваёй чаргі 570 грузавікоў.

▫️У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за суткі літоўскі бок прыняў толькі 40 % нормы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жах: у Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей

Ён раптоўна сарваўся з гары і патрапіў на свята, дзе збіў 29 дзяцей. Вядома, што сем чалавек цяпер у рэанімацыі, трое – у цяжкім стане.

Паводле МУС, кіроўцы не было ў грузавіку. Ён пакінуў машыну, але тая сарвалася з тармазоў.
😒 Працягваем дзяліць на 3,25

Чарговыя навіны пра курсы валютаў у Беларусі. Сітуацыя стабільна сумная.
Сябры, шукаем бацькоў выпускнікоў ці школьнікаў, якія заканчваюць у гэтым годзе 11 класаў

На ўмовах поўнай ананімнасці хочам паразмаўляць пра выпускны вечар: пра бюджэт вечарыны, прайс арганізатараў і пра тое, ці былі з боку школы забароны/абмежаванні на імпрэзе?

Гатовыя падзяліцца інфармацыяй, пішыце ў бот @BelsatBot
У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка

Цяпер яго перададуць Польшчы дзеля разбіральніцтва. За што яго затрымалі – невядома.

Ваяр вядомы па мянушцы «Шторм». У 2020-м ён пераехаў у Польшчу, а праз два гады далучыўся да добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Цяпер ён жыве ў Нідэрландах і з'яўляецца прафесійным баксёрам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «Замак Гары Потэра» ў Адэсе пацярпеў у выніку расейскага абстрэлу

Гэты будынак – плён архітэктурнай фантазіі экс-дэпутата і былога кіраўніка ўкраінскага Цэнтрвыбаркама Сяргея Ківалава

Паглядзіце!
Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам у Мальту

Сярод сустрэчаў: прэзідэнтка Мальты, старшыня МЗС, мальтыйскія дэпутаты і прадстаўнікі Еўрапарламенту і АБСЕ.

У планах беларускай лідаркі, паводле Офісу Ціханоўскай, абмеркаваць удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ па вызваленні палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці і падтрымку дэмсілаў.

Таксама Святлана Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынства ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«У Беларусі бясплатная праца – прыкмета лаяльнасці»

Чыноўнікі сцвярджаюць, што сёлета на суботніку зарабілі на 13% больш грошаў, чым летась. Ці так гэта насамрэч і чаму беларусы ідуць на бясплатную працу?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 СК Беларусі завёў крымінальныя справы супраць службовых асобаў з Польшчы, Літвы і Латвіі

🔸 Крытычная сітуацыя з медычным абслугоўваннем у Магілёўскай калоніі

🔸 Беларускіх студэнтаў заахвочваюць ехаць «на бульбу» і на будоўлю ў Расею

🔸 Затрымана група страхавых ашуканцаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2mMsb_i1LDs

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
◾️ Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым

Хлопца звалі Аляксей Давідоўскі, яму было ўсяго 14 год. 1 сакавіка каля 18:00 ён выехаў з дому на ровары ў невядомым кірунку.

«На беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, была выяўленая верхняя вопратка падлетка і яго ровар. Ратавальнікі дасталі цела непаўналетняга з вады без прыкмет жыцця», паведамляюць следчыя.

Падлетак жыў у аграгарадку Казловічы Слуцкага раёну.
Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец

Дзяўчына заявіла, што яе «трымалі ў палоне, пагражалі і здзекаваліся, а затым згвалтавалі». Цяпер паліцыя вядзе расследаванне.

Вядома, што старшыня секты — расеец Антон Сімутаў, які лічыцца там паўбогам. Яго затрымалі, але адправілі на псіхіятрычную экспертызу, бо вёў сябе як варʼят.

Праз два дні пасля арышту, ён збег з больніцы, голымі рукамі пагнуўшы краты на вокнах. Пазней, яго зноў затрымалі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 Дзяніс Жук

Затрыманы 26 лістапада 2020 у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні.

У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус.

12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёну г. Берасця быў абвешчаны прысуд – 4 гады пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Навіны рэпрэсій за 2 траўня

▪️У Беларусі прызналі двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».

▪️У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек.

▪️Неўролага Руслана Бадамшына будуць судзіць па крымінальным артыкуле. Яго затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля «выбараў».

▪️З 2023-ага ў суды Менску накіравана больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

▪️У Менску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча.

▪️Сілавікі затрымалі жыхара менчука за «негатыўныя каментары» і знялі з ім відэа.

▪️Жыхара Пружанаў Яўгена Пеляхатага будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку і сілавікоў.

▪️У Бабруйску сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара Алега Кірава за пратэсты.
💥 #галоўнае за 2 траўня

▫️ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны.

▫️МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй.

▫️На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны.

▫️Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец.

▫️Беларусь – на 76-м месцы па багаццю ў свеце. Суседзі вышэй.

▫️У Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей. Есць шмат пацярпелых і нават у цяжкім стане.

▫️У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка, якія ваяваў ва Украіне.

▫️Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам на Мальту.

▫️Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым.