Белсат
19K subscribers
64.8K photos
20.4K videos
38 files
50.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 Што можна зрабіць з $300 млрд замарожаных расейскіх актываў на Захадзе?

Ідэя канфіскацыі апошнім часам набірае папулярнасць. Украіна штомесяц выдаткоўвае амаль 4 млрд долараў на вайну, а на аднаўленне пасля яе неабходна мінімум 411 млрд. Чаму Захад не можа канфіскаваць расейскі капітал і не дапамагчы ім Украіне?

Аказваецца не ўсё так проста:

Праз VPN Без VPN
Пісьменнік Уладзімір Арлоў ўсё ж такі правядзе сустрэчу ў Вільні

Раней імпрэзу адмянялі з-за «ліцвінізму».

Прэтэнзіі да пісьменніка ўзніклі праз ягоную кнігу «Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае». Літоўскі блогер Жыльвінас Світоюс назваў Арлова «галоўным ідэолагам ліцвінізму».

Такая крытыка выклікала шмат увагі і нават каментароў з пагрозамі. У выніку Цэнтр беларускай культуры ў Вільні, які абвесціў пра творчы вечар, прыйшоў да высновы, што не можа гарантаваць нічыёй бяспекі.

Цяпер стала вядома, што сустрэча будзе, але не па тым адрасе. Новая імпрэза адбудзецца 22 сакавіка а 19:00 у «Замку», Naujoji Riovoniu 10.
🔻У Беларусі затрымлівалі НЕ ўсю сям'ю Дзяніса Урбановіча

Па нашай інфармацыі, затрымалі толькі Максіма Урбановіча, іншыя родныя (брат Арцём, сястра Марына і бацька Іосіф) цяпер на волі.

Раней у тэлеграм-канале «Маладога Фронту» з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі маглі затрымаць мінімум 18 маладафронтаўцаў.

Таксама паведамляецца, што сярод арыштаваных – ўся сямʼя Урбановічаў: два браты Максім і Арцём, а таксама бацька Іосіф і сястра Марыля Урбановіч. Па звестках @maladyfrontbelarus, Максіма Урбановіча моцна збілі супрацоўнікі КДБ.
⚽️ Зборная Беларусі па футболе няўдала распачала 2024 год

У таварыскай гульні з Чарнагорыяй, якая адбылася ўчора ў турэцкай Анталлі, беларусы не забілі ніводнага мяча, а прапусцілі двойчы. Абодва галы чарнагорцы здабылі яшчэ ў першым тайме.

Наступны спарынг каманда, якую трэнуе іспанскі трэнер Карлас Алос, правядзе 26 сакавіка супраць зборнай Мальты.
▪️Учора ў Вільні загінуў былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне

Пра гэта паведамляюць @Licviny_klub і @radiosvaboda. Імя і прозвішча мужчыны не раскрываецца ў мэтах бяспекі. Вядома, што ён меў пазыўны «Туз», прымаў удзел у баявых дзеяннях у 2022-м годзе ў складзе батальёну «Тэрор», а пазней увосень 2023-га быў на фронце ў складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Паводле інфармацыі @nashaniva, мужчыну збіў цягнік. З вялікай доляй верагоднасці гэта было самазабойства.
Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста

Пра гэта заяўляюць праваабаронцы.

Кароста – гэта заразнае скурнае захворванне, выклікаецца мікраскапічным паразітам. Ці аказваецца цяпер вязням якасная медычная дапамога – невядома.

Нагадваем, у наваполацкай калоніі – 101 палітвязень. Інфармацыі пра іх стан здароўя няма.
⚪️🔴⚪️ У Дзень Волі ў нашым эфіры – дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага

Ён апавядае пра жыццё і змаганне Каліноўскага, а таксама пра тое, як захоўвалася гістарычная памяць пра ягоныя дзеі, новыя старонкі якіх дагэтуль адкрываюцца.

Фільм стварыў польскі рэжысёр Рафал Герэмэк.

📍Калі: 25 сакавіка, 22:25 (менскі час), 20:25 (варшаўскі час)
📍Дзе: у эфіры Белсату і нашай трансляцыі на YouTube

🔹Роўна 160 гадоў таму, 22 сакавіка 1864-га, Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю царскімі ўладамі
☝️За «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» журналісту Ігару Карнею прызначылі тры гады агульнага рэжыму

Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.

Акрамя тэрміну ў калоніі суддзя Сяргей Кацар прызначыў Карнею штраф у памеры 20 тысяч рублёў.

Ігара Карнея затрымалі ў ліпені мінулага года. Спачатку ён адбываў адміністратыўны арышт, аднак пазней на журналіста была заведзеная крымінальная справа.

#рэпрэсіі
💱Курсы валютаў на 22 сакавіка

Сёння на таргах долар зноў пайшоў уверх, кампенсаваўшы свае ўчорашнія страты. Еўра і расейскі рубель — патаннелі

#курсывалютаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧐 Былы кандыдат у прэзідэнты распавёў пра сваё стаўленне да Ціханоўскай

Падчас праверкі Алеся Міхалевіча на дэтэктары хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» зайшла гаворка пра Святалану Ціханоўскую. Палітык даў шчыры адказ, а таксама падзяліўся меркаваннем, каго б ён хацеў бачыць на пасадзе новага прэзідэнта Беларусі.

👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
💁🏻‍♂️ Беларуска Марына Васілеўская пакуль што не паляціць у космас На касмадроме «Байканур» з невядомых прычынаў адмянілі запуск ракеты «Саюз 2.1а» з караблём «Саюз МС-25» да Міжнароднай касмічнай станцыі. Васілеўская павінна была адправіцца на МКС разам…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🛰 Чым будзе займацца ў сваёй касмічнай камандзіроўцы беларуска Марына Васілеўская?

Расказаў эксперт у галіне космасу Андрэй Калеснік, які стаў госцем нашай студыі праз відэасувязь.

Нагадаем: учора беларуская касманаўтка павінна была вырушыць на арбіту ў складзе карабля «Саюз МС-25», аднак з тэхнічных прычынаў пуск перанеслі як мінімум да суботы.

👀 Глядзіце каментар цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў

Яго ўсталявалі на тэрыторыі Францішсканскага кляштара. Ініцыятарамі стварэння манументу сталі манахі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ У Менску распачала працу Палата прадстаўнікоў 8-га склікання

✔️ Праваабаронцы: вязні наваполацкай калоніі масава хварэюць на каросту

✔️ Расея зладзіла масаваную атаку на энергетычную (і не толькі) інфраструктуру Украіны

✔️ Лідары краінаў ЕЗ будуць рыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі, Ірану ды Паўночнай Карэі

✔️ У Беларусі зацвердзілі статус касманаўтаў

✔️ Тэлефонныя ашуканцы прыдумалі новую схему: называюць сябе дактарамі і пужаюць страшнай хваробаю

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎵 Мэтал-гурт Dymna Lotva прэзентаваў кліп да Дня Волі!

Музыкі прысвяцілі сінгл «Жыві!» (і кліп на яго) усім, хто бароніць нашу зямлю ды яе гонар:

«Вялікі дзякуй Палку Каліноўскага за дазвол выкарыстаць у песні іх Урачысты Зарок. У першай палове трэку гучаць галасы Брэсту, Тромблі і іншых беларускіх дабраахвотнікаў, у тым ліку нашых сяброў і знаёмых. Мы хочам, каб іх пачулі ня толькі беларусы і украінцы, але і людзі з усяго свету».
Белсат
🔻 Памёр яшчэ адзін міліцыянт Як паведамляе @MAYDAYMog, вядзецца пра памочніка намесніка начальніка Менскага абласнога УУС па арганізацыйна-штатнай працы падпалкоўніка Аляксея Беразавіка (верагодна, на фота злева). Яму быў 51 год. У аддзеле ідэалагічнай працы…
☝️Стала вядома пра яшчэ адну смерць супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам у Магілёве

@MAYDAYMog паведамляе, што пайшоў з жыцця падпалкоўнік Вячаслаў Анімуцкі, месцам працы якога было Упраўленне аператыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

У міліцыі ён працаваў з 1996 года, распачаўшы кар'еру ў якасці ўчастковага ў Ленінскім РАУС Магілёва. Пазней завочна адвучыўся ў Акадэміі міліцыі ў Менску і перайшоў на працу ў УУС. Напрыканцы 2000-х гадоў цягам нейкага часу Анімуцкі кіраваў аператыўна-дзяжурнай службаю АУС Магілёўскага раёна, але потым зноў вярнуўся ў УУС.
▪️Сёння – гадавіна трагедыі Хатыні. Ці падпадае тая карная акцыя акупантаў пад паняцце «генацыд» і ці сапраўды ўкраінскія калабаранты гралі ў ёй ключавую ролю?

Расказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

Таксама ён разважае аб тым, як сучасная лукашэнкаўская прапаганда выкарыстоўвае гісторыю Хатыні для сваіх мэтаў, спецыяльна акцэнтуючы ўвагу на адных фактах ды цалкам ігнаруючы іншыя.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
Белсат
📍У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў Яго ўсталявалі на тэрыторыі Францішсканскага кляштара. Ініцыятарамі стварэння манументу сталі манахі. Чытайце падрабязней на старонцы: Праз VPN Без VPN
📷 Фотафакт: вось як у Вільні асвячалі помнік паўстанцам

На цырымоніі каля Францішсканскага манастыра былі і нашыя землякі з нацыянальнымі сцягамі.