Белсат
19K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🎄У Слоніме стварылі алею арт-ялінак. Сярод іх ёсць нават ялінка ў клетцы

Інсталяцыі (гэта не толькі ялінкі, але і фігуркі снегавікоў ці іншых рэчаў на зімовую і святочную тэматыку) рабілі калектывы слонімскіх прадпрыемстваў і установаў адукацыі.

Каментаваць нешта тут будзе лішнім – глядзіце самі! 😁
📍У Берасці судзілі лекара-ўролага, якому закідаюць «распаўсюд персанальных звестак» сілавікоў

Працэс скончыўся ўчора, аднак вынесены Алегу Зыкуну вырак пакуль невядомы. Ён можа дасягаць аж да 5 гадоў зняволення.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 «Несцерка», анімаваная гісторыя Беларусі, «Калыханка» – сёння ўзгадваем беларускія мульцікі!

Айчынная анімаваная прадукцыя не можа пахваліцца багаццем выбару, затое амаль усе ейныя творы станавіліся сапраўднымі хітамі!

👀 У чарговым выданні праграмы «Бязвіз» нашыя вядучыя гавораць пра беларускую ды ўкраінскую мультыплікацыю, а адным з суразмоўцаў стаў легендарны Маляваныч!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Геаграфія рэпрэсіяў. Вось як выглядалі арышты за «распаўсюд экстрэмізму» на карце Беларусі

Карту склалі праваабаронцы. Вядома ж, яна няпоўная – пра шмат якія выпадкі палітычна матываваных затрыманняў проста нічога не становіцца публічна вядома.

Болей статыстыкі на старонцы:

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💭«Снарады яшчэ не разарваліся ў ворага, вораг яшчэ не ведае, што па ім страляюць, а гарматы ўжо на месцы няма»

Украінскім вайскоўцам было пастаўлена восем шведскіх установак Archer.

Паслухайце, што кажуць артылерысты ☝️☝️☝️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Якога цуду сёння чакаюць беларусы? Пабачыць ды абняць блізкіх, вярнуцца дадому і адчуць сябе ў бяспецы, жыць у вольнай ды квітнеючай краіне»

❣️ Напярэдадні праваслаўных Калядаў Святлана Ціханоўская павіншавала тых беларусаў, якія святкуюць Раство 7 студзеня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Гарачая і халодная вада гучаць па-рознаму?

Такім пытаннем задаўся карыстальнік TikTok

Ці здагадаецеся вы, якая з іх гарачая, а якая халодная? ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

🔸 Затрымалі трох удзельнікаў гурта Nizkiz

🔸 Паспяховыя ўдары ЗСУ па Крыме

🔸 Больш айчыннага, менш замежнага – пачынае дзейнічаць новая канцэпцыя «развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства»

🔸 У праваслаўных, якія адзначаюць Каляды 7 студзеня, сёння куцця, вечар перад Раством

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jd52y7Y6mV0
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «Дзякуй за гуманітарную дапамогу з Беларусі ігуменні жаночага манастыру Гаўрыіле»

Людзі ў вайсковай форме з расейскімі знакамі адрознення дзякуюць ігуменні Гарадзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра Гаўрыіле за дапамогу.

Хто ў Беларусі дапамагае агрэсару – глядзіце ў відэа☝️
🚛 23-гадовая брытанка, якая ўдзельнічала ў конкурсах прыгажосці, стала кіроўцаю фуры

Мілі Іўрат у 2018 годзе атрымала званне «Міс Лінкольншыр», неўзабаве дадала да яго статус «Міс Дабрачыннасць», а ў 2022-м стала першай віцэ-міс на конкурсе «Міс Англія».

Аднак потым дзяўчына вырашыла адмовіцца ад кар'еры мадэлі ды пайшла вучыцца на кіроўцу грузавога транспарту, атрымаўшы некалькі неабходных катэгорыяў. Цяпер Мілі кіруе 44-тоннымі фурамі і развозіць грузы па Вялікай Брытаніі.

Яна патлумачыла такі выбар прафесіі сваёй даўняй мараю, а таксама тым, што пасля пандэміі COVID-19 і «Брэксіту» ў Брытаніі стаў назірацца недахоп кіроўцаў грузавога транспарту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤖 Гаражны бэнд з робатаў-гітарыстаў

Энтузіяст сабраў у сваім гаражы рок-гурт з робатаў, і цяпер яны збіраюць цэлыя залы.

Паслухайце, як яны граюць!
💥 Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Затрыманыя ўдзельнікі музычнага гурту Nizkiz. Яны гастралявалі па Еўропе, аднак стала пражывалі ў Беларусі

🔹 Праз ціск сілавікоў у Менску закрываецца школа польскай мовы PanProfesor

🔹 Вайна на Блізкім Усходзе будзе працягвацца ўвесь 2024 год? Аналізуем у нашым матэрыяле

🔹 Геаграфія рэпрэсіяў. Вось як выглядалі арышты за «распаўсюд экстрэмізму» на карце Беларусі ў 2023 годзе

🔹 Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Раством

🔹 У Слоніме стварылі алею арт-ялінак. Сярод іх ёсць нават ялінка ў клетцы
🙂Вітаем у новым дні, шаноўныя!

Пачытайце самае цікавае з учора, што вы маглі прапусціць:

🔺Які «пароль» на Раство ў Беларусі?

Праз VPN

Чаму ў нашай краіне адзначаюць Раство два разы і што за праблема з календарамі? Адкажам на тыя пытання, якія вы саромеліся задаваць.

🔺Гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу арышту

Праз VPN

Прапаганда кажа, што яны ўвесь час былі за мяжой і вырашылі вярнуцца. Праваабаронцы лічуць інакш. Белсат даведаўся, чаму яны ўсёж такі заставаліся ў краіне.

🔺Як без наступстваў перажыць маразы?

Праз VPN

2024 год пачаўся для беларусаў з рэзкага пахаладання. Падрыхтавалі для вас карысныя парады, як перажыць гэтыя халодныя дні.

#штопачытаць
⚔️Сёлета вы зможаце стаць рыцарам у сярэднявечнай Беларусі

Студэнт БНТУ Давід стварае гульню пра Тураў – Tales of Meadows. Распрацоўшчык абяцае атмасферу старадаўняй Беларусі 1240-х гадоў, таемныя суполкі і падарожжа. Гульня будзе з адкрытым светам, які можна даследаваць гадзінамі.

Па сюжэце мы – рыцар Філіп, якому трэба выратаваць горад і знайсці зніклага бацьку. Рэліз запланаваны на 2024-ы.
🍷Любіце глінтвейн? Нашыя продкі таксама выбіралі сагравацца чымсьці гарачым

Сабралі восем беларускіх альтэрнатыў папулярнаму святочнаму напою:

Праз VPN Без VPN
Белсат
Сілавікі падстрэлілі чалавека, ім аказаўся 19-гадовы маладзён Паводле афіцыйнай версіі, хлопец «размахваў нажамі» перад супрацоўнікамі МУС. Пасля агню на паражэнне юнак ацалеў і супраць яго завялі крымінальную справу. Як сцвярджае СК, 21 лістапада ГУБАЗіК…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡Сілавікі зноў стралялі ў чалавека

Гэтым разам здарэнне адбылося ў Клічаве. Мясцовая жыхарка патэлефанавала міліцыі і распавяла пра сямейны скандал. Сілавікі прыехалі на адрас і ўбачылі на вуліцы «мужчыну з нажом».

Паводле міліцыі, у іх бок «пачалі гучаць пагрозы», а сам мужчына нібыта адмаўляўся выконваць патрабаванні. Як звычайна, на відэа гэта немагчыма заўважыць.

Сілавікі адкрылі агонь. Мужчыне цяпер аказваюць медыцынскую дапамогу.
◾️Пяцёра дзяцей загінулі пасля расейскага ўдара перад Раством

6 студзеня Расея абстраляла ракетамі С-300 Пакроўскі раён Данецкай вобласці. Загінулі 11 чалавек, з іх – 5 дзяцей. Вядома, што ўдар быў па прыватных будынках.

Таксама ў ноч на 7 студзеня ўкраінская СПА знішчыла 21 расейскі беспілотнік.
🥶Рыхтуйцеся! Да беларусаў прыходзяць маразы

Сіноптык Дзмітрый Рабаў распавёў, якім будзе надвор'е да сярэдзіны студзеня. Спойлер: чакаецца нават -24 °C.

Праз VPN     Без VPN