Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🎁 Абраная прэзідэнтка Беларусі святкуе дзень народзінаў

А мы прапаноўваем паглядзець на Святлану Ціханоўскую не толькі як на палітычнага дзеяча, а таксама як на асобу. Надзвычай моцную, годную і пры гэтым цёплую. Асобу, якая назаўсёды ўпісала сябе ў гісторыю Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пакуль у пакінутым Купалаўцамі тэатры імя Янкі Купалы чакаюць расейскіх артыстаў з правінцыі, Лондан чакае гучнай прэм’еры ад беларускага Свабоднага Тэатру.

Гэтую прэм’еру ўжо завуць падзеяй года ў мясцовай прэсе. Пастаноўка Свабоднага тэатру «Дзікае паляванне караля Стаха» сатрасе не толькі Лондан і знакаміты тэатр Barbican.

😍 16 верасня вы зможаце пабачыць спектакль на Белсаце! У вечаровым эфіры, а 20:40 па Менску і 19:40 па Варшаве. Адзіны паказ! Не прапусціце!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Расейцы ва Украіне гвалтуюць і збіваюць не выпадкова, а на загад кіраўніцтва – мяркуе прадстаўніца ААН Эліс Джыл Эдўардс.

«Гэта дакладна не ірэгулярныя паводзіны. Такія катаванні – частка дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на запалохванне, нагнятанне страху або пакаранне з мэтай атрымаць інфармацыю ды прызнанні».

Эдўардс прызналася, што прынамсі сем разоў звярталася да расейскіх уладаў з прычыны паводзінаў вайскоўцаў. Ніводнага разу яна не атрымала адказу. Паводле спецдакладчыцы, катаванні зазналі мінімум 90% палонных украінцаў.
Ці ёсць дно, якое яшчэ не прабіла адукацыя ў Беларусі?

Лукашысты спрабуюць узяць адукацыю ў краіне пад поўны кантроль. Як зберагчы дзяцей і ці застаюцца ў беларускіх школах магчымасці для манеўраў?

«Супраціў бацькоў магчымы, калі яны адзінадушныя, бо для адміністрацыі школаў гучны скандал горш, чым пайсці на саступкі», – лічыць наш эксперт. У новым выданні ток-шоу «План:Б» абмеркавалі ўсе аспекты беларускай адукацыі.

Якія альтэрнатывы могуць быць для нашых дзяцей, калі іх сем'і застаюцца ў Беларусі? І што могуць беларусы за мяжой? Дзе знайсці працу педагогам, якія збеглі ад рэпрэсій. І што рабіць з тысячамі настаўнікаў, якія кралі галасы?

Паслухайце ▶️ https://youtu.be/Zdi-C0SsRnc
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲Бачылі калі-небудзь раку з віна?

А жыхары партугальскага гораду Анадыя маглі назіраць такое проста з вакна.

Што там адбылося? Глядзіце ў нашым відэа!
У Ілана Маска нечакана нарадзіўся сын

😳Яго назвалі Таў Тэкна Мэкэнікус

Гэты ўжо трэцяе супольнае дзіця бізнесоўца з спявачкаю Граймз. Раней у іх нарадзіліся дзяўчынка Экса Дарк Сідэрэл і хлопчык X Æ A-12.

Дарэчы, у Маска ад першага шлюбу яшчэ пяцёра дзяцей: Грыфін, Вівіян, Дэм'ян, Сэксан і Кай.
🤨У Беларусі няма інфляцыі, а ёсць дэфляцыя?

Так нам распавядае дзяржаўны Белстат. Паводле яго, цэны ўжо другі месяц працягваюць моцна падаць. Вельмі хваляцца ўлады гадавой інфляцыяй, яна знізілася да 2,3 %.

Як сцвярджае статыстыка Белстату, цэны зніжаюцца ад 0,3 % да 1 % у залежнасці ад тыпу тавараў.

Дарэчы, лічбы варта параўнаць з леташнімі: у жніўні 2022-га харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 3,4 %, а нехарчовыя – таннейшымі на 2,6 %. Тарыфы на паслугі год таму падаражэлі на 7,2 %.

А ці адчулі вы на сабе такое «спыненне інфляцыі» за апошні месяц?
🔴 СТРЫМ. «Аб'ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔹Візіт Святланы Ціхноўскай у Швецыю і прэмія Лінд.

🔹Рэжым Лукашэнкі ва ўмовах заходніх санкцыяў шукае альтэрнатыўныя рынкі збыту для вырабленай у Беларусі прадукцыі. Адзін з кірункаў – Афрыканскі кантынент. Якія перспектывы?

🔹Чарговыя арышты анансаваныя беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Паведамляецца пра затрыманне трох баявых «ячэек», якія працавалі на Службу бяспекі Украіны. Ці варта давяраць такой інфармацыі?

🔹Беларускі добраахвотнік ва Украіне Дзяніс Урбановіч ізноў паранены.

🔹Журналіст Анджэй Пачобут быў уганараваны польскім медалём Яна Карскага.
❤️🇱🇹Для беларусаў у Літве хочуць павялічыць тэрмін пашпарта замежніка

Замест 1 года выдаваць на 3!

Такі падыход літоўскіх уладаў – адказ на рашэнне Менску не дазваляць беларусам абменьваць пашпарты за мяжой.

«Мы гаворым толькі пра людзей, якія ўцякаюць ад рэжыму, мы не гаворым пра кіроўцаў грузавікоў, іншых працоўных. Менавіта тут апазіцыі даецца такая магчымасць – для тых, у каго ёсць дазволы на пражыванне на гуманітарных падставах», – сказаў міністр ўнутраных справаў Абрамавічус.

Паводле Дэпартаменту міграцыі, у Літве цяпер некалькі тысяч беларусаў, у якіх ёсць патрэба ў новым пашпарце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
❤️🇱🇹Для беларусаў у Літве хочуць павялічыць тэрмін пашпарта замежніка Замест 1 года выдаваць на 3! Такі падыход літоўскіх уладаў – адказ на рашэнне Менску не дазваляць беларусам абменьваць пашпарты за мяжой. «Мы гаворым толькі пра людзей, якія ўцякаюць…
🤔Як у новых умовах беларусу атрымаць пашпарт іншаземца?

Зʼявіўся сайт, дзе ёсць поўная інфармацыя наконт гэтага дакументу👇

Сервіс pashpart.org быў створаны Народнай Амбасадай Беларусі пры падтрымкі офісу Ціханоўскай і АПК. Там вы зможаце даведацца пра правілы і нюансы адносна 29 краінаў!

А як там справы з абвешчаным нацыянальным пашпартам Беларусі? Чытайце пра яго тут:

Праз VPN       Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У Беларусі грамадзянства Украіны – гэта ўжо такая чорная метка»

Ці праўда, што ў Беларусі існавалі нейкія «баявыя ячэйкі СБУ», якімі нібы кіраваў украінец? Спыталі ў былога супрацоўніка службы бяспекі Украіны Івана Ступака.

Паслухайце, што ён адказаў!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
◽️ «Стамілася цярпець, маўчаць і баяцца»

Да дня народзінаў Святланы Ціханоўскай распавядаем, як жанчына, якая не збіралася займацца палітыкай, стала дэмакратычнай лідаркай Беларусі.

Паглядзіце!