This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Варшаве паўстане мурал у гонар палітвязняў – «Няскораныя беларусы»
Імя мастака не называецца ў мэтах бяспекі. Адкрыццё муралу пройдзе ўжо ў найбліжэйшую суботу.
Паглядзіце, чые імёны ёсць на мурале☝🏼

❤110🤡5😢4
Белсат
🔹На спявачку Патрыцыю Свіціну завялі крымінальную справу паводле «народнага» артыкулу 342 Каля месяца таму сілавікі апублікавалі ў сваім ТГ-канале «пакаяльнае» відэа з дзяўчынай, дзе яна прызнавалася ва ўдзеле ў пратэстах-2020 і ў тым, што пісала «няправільныя»…
☝️Фолк-спявачку Патрыцыю Свіціну пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі»
Дзяўчыну затрымалі ў траўні гэтага года. Неўзабаве на яе завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342. Лукашысты прыгадалі дзяўчыне ў сваіх ТГ-каналах і тое, як у верасні 2020 года яна публічна адмовілася ад так званай «прэзідэнцкай стыпендыі», калі з'яўлялася студэнткаю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў. Дзяўчына тады патлумачыла свой учынак салідарнасцю з беларускім народам.
2 жніўня суддзя Вікторыя Шабуня з суду Цэнтральнага раёна Менску вынесла Патрыцыі вырак – 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

😡81🤬20😭6❤5👌2
Сёння ў Сувалках сустрэнуцца польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа
Яны абмяркуюць сітуацыю з бяспекай на межах у сувязі з прыбыццём наймітаў Вагнэра ў Беларусь. Будуць узнімацца пытанні гатовасці супрацьстаяць гэтай пагрозе. Раней Літва і Польшча заявілі, што могуць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку сурʼёзных інцыдэнтаў на мяжы.
Нагадаем, 16 ліпеня расейскі кіраўнік камітэту Дзярждумы ў абароне Андрэй Картаполаў сказаў, што вагнэраўцы з Беларусі могуць захапіць Сувальскі калідор «за считаные часы».
«Понятно, что «вагнера» ушли в Беларусь, чтобы там обучать белорусские Вооруженные силы. На самом-то деле ведь не только. Не только. И не столько. Есть такой Сувалкинский коридор... И вот этот Сувалкинский коридор в случае чего нам очень нужен».
📌 Сувальскі калідор – сухапутны калідор даўжынёй каля 100 км, па якім праходзіць мяжа Польшчы з Літвой і які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расеі. Для Расеі ён стратэгічна важны.

❤56👌4🤡3🤪2
🤯 Затрымалі за тое, што слухала песню і падпявала
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне 44-гадовай жыхаркі Іванава. Паводле апублікаванага на канале сілавікоў допісу, знаходзячыся ў сябе дома, яна слухала песню «Україна понад усе!», у якой прысутнічае нецэнзурная лексіка, і падпявала. Нехта зняў гэта на відэа і размясціў у інтэрнэце.
☝️ Паводле праўладных каналаў, жанчыну прымусілі выбачыцца і заспяваць гімн РБ. Пасля чаго адправілі ў ІЧУ.

🤬115😢6❤4✍1
🔻Сёння раніцай быў абстраляны Херсон: пацярпеў Кацярынінскі сабор, тралейбус з пасажырамі ды ратаўнікі
Кацярынінскі сабор месціцца ў цэнтры Херсону ды з'яўляецца адным з найстарэйшых у горадзе – ён быў пабудаваны яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя. Пасля абстрэлу ў саборы ўзнік пажар, які прыехалі тушыць супрацоўнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. Падчас іхнай працы здарыўся паўторны абстрэл, у выніку чаго чатыры ратаўнікі атрымалі раненні.
Таксама пад абстрэл патрапіў тралейбус, які ехаў побач з храмам. У ім, папярэдне, раненні атрымалі трое пасажыраў.

🤬63😢12🥱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Расеі працягваюць падпальваць ваенкаматы. Кажуць, да гэтага спрычынілася і ФСБ🙈
Нібыта ФСБ выходзіла на сувязь з тымі, хто падпальваў ваенкамат і абяцала за такі ўчынак дапамагчы з выплатамі крэдытаў.
Хвілінка цікавых гісторый вашай увазе, спадарства☝🏼

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤35🔥29⚡4🤔4👌2
Белсат
У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў кандыдатку біялагічных навук. Нібыта зарэгістравалася ў плане «Перамога» 47-гадовая Наталля Мартусевіч з 2004 года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, які раней скончыла сама. Жанчына з'яўляецца дацэнтам…
📌Следчы камітэт заявіў пра завядзенне крымінальнай справы на былую загадчыцу кафедры магілёўскага ВНУ
Па ўсім відаць, што гаворка пра затрыманую ў сакавіку 47-гадовую Наталлю Мартусевіч. Жанчына мае вучоны ступень дацэнта, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова яна адпрацавала амаль 20 гадоў.
Крымінальна справа на Наталлю заведзеная паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу РБ – «распальванне варожасці». Гэтае «распальванне» ўгледзелі ў допісах жанчыны ў сацыяльных сетках.

🤬75😡7❤1👌1
Белсат
🤯 Затрымалі за тое, што слухала песню і падпявала Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне 44-гадовай жыхаркі Іванава. Паводле апублікаванага на канале сілавікоў допісу, знаходзячыся ў сябе дома, яна слухала песню «Україна понад усе!», у якой прысутнічае…
☝️ Хто здаў сілавікам відэа, на якім жынчына падпявае ўкраінскай песні?
Нашым журналістам удалося высветліць, што відэа, запісанае пад вокнамі кватэры, выклаў карыстальнік пад нікам Syper_zhorik. Ён прадстаўляецца Пятром і жыхаром Іванава. У 2014 годзе Пётр скончыў школу.
Амаль усе яго відэа не набіраюць і 1000 праглядаў, а вось відэа, запісанае пад вокнамі жанчыны, прынесла Пятру амаль 34 тысячы праглядаў і больш за 300 каментароў.
💬 У адным з каментароў Пётр піша:
«С ними нельзя церемониться. Они живут на нашей земле и оскорбляют наших братьев россиян. Это похоже на то,если бы к вам пришли в дом, оскорбили родных».
📌 19 ліпеня ён напісаў, што звярнуўся ў міліцыю: «Если бы все так просто было. Обратился, они в этом прямого нарушения закона не увидели». А ўжо сёння з'явілася відэа з жанчынай.

🤬147😡28🤡4❤2
🔻 Затрымалі былога вагнэраўца. Яго падазраюць у забойстве шасці чалавек
У Карэліі затрыманы былы найміт ПВК Вагнэра 37-гадовы Ігар Сафонаў, які нядаўна вярнуўся з Украіны. Раней ён адбываў працяглы тэрмін у калоніі. Там Сафонава і завербавалі ў ПВК «Вагнэр» і адправілі ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Пасля гэтага Сафонава памілавалі паводле ўказа Пуціна.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN

У Расеі па падазрэнні ў масавым забойстве затрымалі былога вагнэраўца
37-гадовы мужчына нядаўна вярнуўся з Украіны, дзе ваяваў у складзе ПВК Вагнэра.
🔥36😁16🤯4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💬 NATO: кожны сантыметр тэрыторыі альянсу застанецца ў бяспецы. Але пры гэтым на 5 км унутр Польшчы залятаюць беларускія верталёты
❓Гэта слабасць NATO? Як растлумачыць стрыманую рэакцыю NATO на парушэнне польскіх межаў?
На гэтае пытанне адказаў гісторык і палітаналітык Аляксандр Фрыдман. Цалкам размову з ім глядзіце тут.

🍌11🤔7❤3🥱2⚡1
🔹У вёсцы Вішнева на Валожыншчыне з'явіўся памятны знак у гонар Шымона Пэрэса
Пэрэс нарадзіўся тут у 1923 годзе. Пазней ён стаў адным з найвядомейшых ізраільскіх палітыкаў: некалькі разоў займаў пасады міністра замежных спраў і прэм'ер-міністра, а з лета 2007 па лета 2014 года займаў пасаду прэзідэнта.
Памятны знак быў адкрыты ў Вішнева з удзелам часовага паверанага ў справах Ізраілю ў Беларусі Цві Міркіна.

❤42👌4🤝4
💬 Валерый Сахашчык расказаў пра новае падраздзяленне, задзейнічанае ў вайне ва Украіне
Пад кіраўніцтвам «нашага чалавека» ва Украіне стварылі групу праграмістаў, якія распрацавалі тэхналогіі як для поля бою, гэтак і для небаявых задачаў Збройных сілаў Украіны, расказаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валерый Сахашчык.
Таксама ён расказваў пра сваю дзейнасць, звязаную з узброенымі сіламі, і пра бачанне «некрывавага» шляху пераменаў 👇

Сахашчык: Беларусы ва Украіне стварылі ІТ-падраздзяленне з амаль тысячы чалавек
Пад кіраўніцтвам «нашага чалавека» ва Украіне стварылі групу айцішнікаў, якія распрацавалі тэхналогіі як для поля бою, так і для небаявых задач Збройных сілаў Украіны, расказаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валерый Сахашчык.
❤60🙏6👏4🤡4🐳1🌚1
🤔 Што агульнага ў Беларусі з Тыбетам? І прычым тут Цапкала?
У 2022 годзе Валер Цапкала, агітуючы за ідэю стварыць беларускі парламент у эміграцыі, сярод іншага прыводзіў прыклад і Асамблеі тыбецкіх народных дэпутатаў, што з 1960 года існуе ў дыяспары. Індыя падтрымлівае тыбецкі эмігранцкі ўрад.
Але ўсё гэта не дапамагло Тыбету аднавіць сваю незалежнасць ад Кітаю. Спадзявацца ж на агульнае аслабленне Кітаю пакуль таксама не даводзіцца.
☝️ Чытайце пра прыклад барацьбы без хэпі-энду

Хэпі-энду не будзе? Чаму Тыбет не зусім удалы прыклад для Беларусі
У 2022 годзе Валер Цапкала, агітуючы за стварэнне беларускага парламенту ў эміграцыі, прыводзіў прыклад Асамблеі тыбецкіх народных дэпутатаў.
❤15😢6🌚1
Белсат
Сёння выступаюць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова і прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі.
Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў яшчэ перад выступам Гарбуновай згадаў аб нядаўнім марафоне «Нам не ўсё адно», на якім на дапамогу палітвязням сабралі звыш паўмільёна еўра. Аднак Гарбунова прызнала, што гэтага мала: для паўнавартаснай падтрымкі такая сума патрэбная штомесяц.
Расказваем падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
Каардынацыйная рада працягнула слуханні кабінету Ціханоўскай. Выступаюць Гарбунова і Кавалеўскі
Слуханні прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінету пачаліся ў Варшаве 2 жніўня і працягнуліся 3 жніўня. Каардынацыйная рада хоча пачуць справаздачы ўсяго Кабінету.
❤36🤡10😢1
🔹Студэнты і выкладчык Полацкага ўніверсітэту правялі раскопкі на тэрыторыі мясцовага стадыёну. Вось што знайшлі
Гаворка пра стадыён «Спартак», на якім неўзабаве збіраюцца правесці рэканструкцыю ды замену пакрыцця. Да таго, як распачнуцца будаўнічыя працы, правесці свае даследаванні тут вырашылі студэнты спецыяльнасці «Геадэзія» з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Кіруе раскопкамі выкладчык кафедры гісторыі ды турызму Аляксей Коц.
На сайце ўніверсітэту паведамляецца, што пасля ўскрыцця сямі пляцовак былі знойдзеныя культурныя пласты старажытнарускага перыяду, а таксама XVI-XVIII стагоддзяў. Удалося знайсці такія рэчы, як пацеркі X-XII стагоддзяў, шыферныя прасліцы, вагавую гірку, падкоўкі для абутку, касцяную праколку, грузіла ткацкага станку, загатоўку для шахматнай фігуры, нацельны крыж XVIII стагоддзя, кулі з часоў вайны 1812 году, фрагменты ювелірных цігляў.
Таксама ўніверсітэт паведамляе, што падчас раскопак выявілі «мощный слой навоза XI века», у якім знайшлі «лесные орехи, семена проса, мака и конопли».

🔥30❤9🤔2✍1
📷 Фотафакт: добраахвотнікі аднаго з беларускіх фармаванняў перадаюць «прывітанне» ворагам
Нам даслалі здымкі з фронту, на якіх відаць артылерыйскія міны з такімі надпісамі:
💥 «ОАО "Гефест" с огоньком по вагнерам!»
💥 «Гомсельмаш против имперцев РФ»
💥 «От коллектива ОАО МАЗ по русне!»

🔥91👌5🤡4⚡2