Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😳 Чытачы «Белсату» паведамляюць пра чорныя спісы кватэр

Чытачы паведамляюць, што сутыкнуліся з забаронай на продаж кватэры. Паводле іх інфармацыі, з’явіліся так званыя чорныя спісы з імёнамі людзей, звязаных з пратэстамі 2020 года, якім кватэры прадаваць нельга.

☝️ Нашыя крыніцы сцвярждаюць, што такія спісы былі разасланыя ў Бюро рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі (БРТІ), а таксама ў рыэлтарскія агенцыі.

💬 Рэдакцыя «Белсату» звязалася з чалавекам, які выехаў з краіны і спрабаваў прадаць сваю кватэру, аформіўшы даверанасць на сваяка.

Падрабзяней чытайце ў нашым матэрыяле. А таксама каментар юрыста і рыэлтара

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Дняпры расейская ракета трапіла ў паліклініку

Сярод параненых двое дзяцей - хлопчыкі 3 і 6 гадоў, абодвух шпіталізавалі.

Вядома пра дваіх загінулых. Адзін з іх 69-гадовы мужчына, які праходзіў каля паліклінікі падчас атакі. Шпіталізаваны 21 дарослы, трое ў цяжкім стане. На гэты момант вядома пра 23 пацярпелых.

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦣 У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі з Расеі на Захад біўні мамантаў

Затрыманыя арганізоўвалі каналы перапраўкі біўняў, што дабываліся ў Якуціі, у краіны Заходняй Еўропы і ЗША. З мэтаю канспірацыі ды ўхілення ад сплаты падаткаў чальцы групоўкі стварылі шэраг афіліраваных кампаній адразу ў некалькіх краінах.

На момант затрымання кантрабандысты рыхтавалі для адпраўкі ў Літву чарговую партыю біўняў мамантаў агульнай вагою 3,5 тоны. Вартасць такой партыі на чорным рынку складае каля $1,8 млн.
📌 Хрэнін паназіраў за тым, як тэрабарона ахоўвае «аб'ект на вадзе»

Гэты эпізод вучэнняў адбываўся ў межах збору «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы».
У Лідзе сілавікі затрымалі восем чалавек і прымусілі іх спаліць БЧБ-сцяг

У сваім ТГ-канале лукашысты паведамілі, што на ўсіх складзеныя адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у чаце, а на двух завядуць крымінальныя справы за падзеі 2020 году.

Сілавікі пішуць, што людзям – ад 25 да 50 гадоў, раней яны не былі знаёмыя асабіста.
Белсат
❗️ На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі быў адным з загінулых пад Бахмутам разам з добраахвотнікамі палка Каліноўскага. Тады загінулі пяцёра ваяроў. Сёння ў Кіеве адбудзецца развітанне з Міраславам. 📌 Міраслаў Лазоўскі…
💬 «Зусім трохі не дайшоў»

Пабрацім загінулага Міраслава Лазоўскага Павел Шурмей распавёў падрабязнасці таго дня, калі загінулі беларускія ваяры:

«Нашыя хлопцы далі добры бой, нанеслі страты расейцам. Яны адышлі і запрасілі артылерыйскую падмогу». Паводле ягоных словаў, пасля гэтага ў будынак патрапілі буйныя снарады, каля 200-мм, у выніку чаго ў будынку склаліся тры паверхі.

Падчас «прылёту» Лазоўскі знаходзіўся побач на КНП (камандна-назіральны пункт), распавядае Павел Шурмей. Калі параненыя змаглі па рацыі распавесці, што адбываецца, ён адразу пачаў фармаваць групу дапамогі і эвакуацыі з сумежнікаў – ЗСУ, з імі быў і парамедык палка. Яны рушылі на тое месца. Лазоўскі кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да КНП».

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇷🇸🇽🇰 На поўначы Косава адбыліся сутычкі паміж мясцовым спецназам і прадстаўнікамі органаў сербскага самакіравання

Косаўскія сілавікі ўжылі ў тым ліку святлошумавыя гранаты.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у сувязі з гэтымі падзеямі прывёў сербскую армію ў стан максімальнай гатоўнасці.
📺 Навіны за 5 хвілін

📌 Хрэнін рыхтуецца бараніцца ад дыверсантаў

📌 Уладзіміру Булаўскаму прысудзі два гады калоніі

📌 Вялікі пажар у Калодзішчах

📌 Памерла Вольга Завадская, маці зніклага журналіста Змітра Завадскага.

📌 Вайна вярнулася да тых, хто яе распачаў. Выбухі прагучалі ў расейскіх гарадах за сотні кіламетраў ад фронту

📌 ЗСУ знішчылі расейскія С-300 у акупаваным Бярдзянску

📌 Расейцы ўдарылі ракетамі па паліклініцы ў Дняпры. Сярод пацярпелых ёсць дзеці

📌 Шыкоўны хакейны чэмпіянат свету без расейцаў і беларусаў

📌 Зубр на мяжы Менскай і Берасцейскай вобласцяў цяпер будзе падміргваць кіроўцам

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
🔹Праваабаронцы даведаліся пра новыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку: сілавікі забралі ўніяцкага святара і былую загадчыцу кафедры У полацкага святара Аляксандра Шаўцова падчас ператрусу забралі тэхніку. Сам ён затрыманы. А ў Наваполацку ў сілавікоў з'явіліся…
📌 Былой загадчыцы кафедры архітэктуры Полацкага ўніверсітэту прысудзілі больш за $1 тысячу штрафу

Паводле праваабаронцаў, 77-гадовай Галіне Захаркінай суд пастанавіў выпісаць штраф у памеры 80 базавых велічыняў. А гэта 2960 рублёў. За што канкрэтна пакаралі жанчыну – не паведамляецца.

Вядома і пра рэпрэсіі ў дачыненні да дзейсных супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Так, выкладчык кафедры гісторыі і турызму Сяргей Глазырын, а таксама дацэнт той жа кафедры, кандыдат навук Віктар Чэраўко атрымалі па 15 сутак арышту.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска ўцякла ў Літву праз лес і балота, каб выратаваць сваіх дзяцей

Гісторыя Ілоны нагадвае сапраўдны блокбастар з выкраданнем дзяцей, нападамі «гангстараў» ды ўцёкамі 😨

А ўсё таму, што жанчына проста хацела жыць у вольнай краіне і ўдзельнічала ў пратэстах супраць гвалту і беззаконня.

Далей – болей: служкі дыктатарскага рэжыму пачалі пагражаць Ілоне, што забяруць яе дзяцей, і нават прыйшлі па малодшага сына ў дзіцячы садок з супрацоўнікамі сацыяльнай апекі.
На шчасце, гэтая гісторыя мае добры фінал. Што давялося перажыць сямейству Ілоны – глядзіце ў нашым відэа ⬆️

🎥 А цалкам яе гісторыю можна пабачыць у нашым дакументальным фільме з цыклу «Мы вернемся, калі...» на ютуб-канале БЕЛСАТ DOC
❤️‍🩹 Тэрміновая порцыя добрых навін. Прэм’ера ад NAVIBAND 

«Мы шчыра лічым, што мелодыя песні Купалінка – адна з лепшых мелодый у свеце, гэта дыямант беларускай культуры. Гэтай працай мы хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы – наша мова і песня, традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць вечна!», – кажуць удзельнікі гурта.

☝️ Відэа, дарэчы, створанае з дапамогай штучнага інтэлекту

Глядзець і слухаць тут ⤵️

#штопаслухаць
🙌 «Добрая беларуская кніга любую прастору можа ператварыць у дом»

На Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве адкрыўся беларускі павільён. Свае выданні на форуме прэзентуюць каля 500 выдавецтваў з розных краінаў свету.

☝️ 26-28 траўня каля стэнду беларускіх незалежных выдаўцоў адбудзецца цэлы шэраг сустрэч і аўтограф-сесіяў з пісьменнікамі – Сяргеем Тарасавым, Уладзімірам Арловым, Андрэем Хадановічам, Аляксандрам Чарнухам, Святланай Курс, Алесем Аркушам ды іншымі.

Можна будзе таксама сустрэцца з Палінай Скурко, якая будзе прэзентаваць дзіцячыя кнігі свайго мужа – журналіста і палітвязня Андрэя Скурко.

📝 Кірмаш працягнецца 26-28 траўня.
📍 Палац навукі і культуры. Павільён №168, Ратушная зала (на галоўным уваходзе – направа, налева і прама).

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Легіён «Свобода России» паказаў відэасправаздачу з рэйду ў Белгародскую вобласць

Аўтары роліку сцвярджаюць, што расейскія вайскоўцы, пабачыўшы байцоў легіёну, уцякалі і хаваліся ў хатах мясцовых жыхароў.

Таксама чальцам легіёну ўдалося знішчыць некалькі варожых БМП.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥹 Тут складана падабраць словы. Проста глядзіце

Рэклама айрану ад Рагачоўскага камбінату. Саўндтрэк – песня аўтарства нявесткі самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.