Белсат
19.3K subscribers
64K photos
20.2K videos
38 files
49.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🩸Як беларускі рэжым забівае тых, хто яго не падтрымлівае. Сабралі 22 імя загінулых пасля пратэстаў

Учора стала вядома пра гібель у калоніі Мікалая Клімовіча. Яго імя стала 22-ім, пра якое мы ведаем. Усе гэтыя людзі загінулі пасля жніўня 2020 году.

Белсат Без vpn
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маладзечанскім раёне з выграбной ямы выратавалі карову

Жывёліна звалілася ў калодзеж дыяметрам 2 метры, у ім былі нечыстоты. Карова змагла трымаць галаву над вадкасцю, МНСнікі яе выцягнулі пагрузчыкам.
#main Галоўныя навіны за 8 траўня:

▫️Ноччу расейцы атакавалі Кіеўшчыну і Адэсу.

▫️Зяленскі прапанаваў дэпутатам перанесці Дзень Перамогі.

▫️Лукашэнка адправіцца ў Маскву на парад да Пуціна. І не толькі ён.

▫️Беларус фінішаваў першым на марафоне ў нямецкім Майнцы.

▫️Фільм «Беларусь 23.34» даступны для прагляду.

▫️З 9 траўня будзе заблакаваны тэрмінал у Карошчыне на мяжы з Беларуссю.

▫️Прыгожын паказаў «новых герояў» Расеі.
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць

🔺Латушка ў Страсбургу: Дабіваемся крымінальнай адказнасці Лукашэнкі за ваенныя злачынствы

Тут, калі арыгінальны сайт не адчыняецца

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка знаходзіцца ў Страсбуры, дзе дабіваецца прыцягнення Лукашэнкі і яго паплечнікаў да крымінальнай адказнасці за ваенныя злачынствы ў дачыненні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый.

🔺Франак Вячорка: Рыхтуецца сістэмная стратэгія каб вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Тут, калі арыгінальны сайт не адчыняецца

Смерць Мікалая Клімовіча павінна прыцягнуць увагу ды палітвязняў у Беларусі і паспрыяць прыняццю сістэмнай стратэгіі дзеля вызвалення ўсіх палітычных апанентаў Лукашэнкі з вязніцаў.

🔺Эканамісты патлумачылі падзенне золатавалютных рэзерваў Беларусі ў красавіку

Тут, калі арыгінальны сайт не адчыняецца

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 траўня склалі $ 7,968 млрд у эквіваленце. Як паведаміў Нацыянальны банк, іх сума за месяц знізілася на $ 130,4 млн.

🔺Чаму беларусаў няма на «Еўрабачанні» і дзе могуць выступіць прадстаўнікі дэмакратычнае Беларусі?

Тут, калі арыгінальны сайт не адчыняецца

На «Еўрабачанні» Беларусь пакуль не можа выступіць ні ад БТ, ні ад недзяржаўных ўстановаў. Але ёсць іншыя конкурсы, на якіх можна прэзентаваць нелукашэнкаўскую Беларусь, дый падтрыманне беларускай культуры, нягледзячы на вайну ва Украіне, не спыняецца.

#штопачытаць
📍Расейцы зноў абстралялі Кіеў

Гэта ўжо пятая ракетная атака на горад ад пачатку траўня. Усе 15 ракет збіла СПА.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма, паведамляе Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.
👆 Сёння будзе заблакаваны адзіны грузавы памежны пераход на беларуска-польскай мяжы

З 9 траўня польскія перавозчыкі пачнуць блакаваць рух фур праз адзіны грузавы памежны пераход «Карошчын – Казловічы» на беларуска-польскай мяжы, каб спыніць грузавыя перавозкі ў бок Беларусі, паведамляе польскі партал Logistyka. Пераход зачыняць а 13:00 па менскім часе, а сама акцыя пратэсту можа зацягнуцца на цэлы месяц.

Падрабязней чытайце па спасылцы

Праз VPN Без VPN
«Дзень перамогі з дня «ніколі зноў» ператварыўся ў жахлівае «можам паўтарыць»

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 9 траўня.

«Мы – беларусы. І ў нашага народу ўсё яшчэ ёсць выбар. Які шлях развіцця нам бліжэй? Рэпрэсіі, войны, крызіс, міжнародныя ваенныя злачынствы, перапісванне гісторыі, вымыванне лепшых спецыялістаў – ці ўсё ж такі свабода, інтэграцыя ў еўрапейскую эканоміку, рост узроўню жыцця, годныя заробкі і пенсіі», – сказала абраная прэзідэнтка Беларусі.

Паслухайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Віншуюць з 9 траўня – уздоўж мяжы з Беларуссю ўкраінцы паставілі новыя білборды і ўключылі гімн

«Ще не вмерла Україна, і слава, і воля,
Ще нам, браття молодії, усміхнеться доля».

Гучыць у сённяшнюю раніцу ў пунктах пропуску Прыкладнікі, Вычаўка, Гарадзішча, Копішча, Выступовічы, Пераброды.

«Разом перемогли фашизм, разом переможемо рашизм», – напісана на білбордах, якія бачаць беларускія памежнікі.

Мэта гэтай акцыі – нагадаць беларускаму боку пра сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны, патлумачылі нам арганізатары.
🔸У Варшаве зрабілі інсталяцыю, прысвечаную ахвярам рускага тэрору

Перад могілкамі-маўзалем савецкіх салдат у Варшаве актывісты Еўрамайдан-Варшава стварылі інсталяцыю прысвечаную зруйнаваным гарадам і ахвярам расейскага тэрору.

Кожны год 9 траўня пасол Расеі Сяргей Андрэеў ўскладвае кветкі каля маўзалея.

Фота: BELSAT/Justyna Mur
У Дзяржынску затрымалі мужчыну са сцягам СССР

Мужчыну затрымлівалі міліцыянты з мігалкамі.

Гэта адбылося побач з месцам правядзення мясцовага святочнага мерапрыемства, дзе стаяць людзі ў тым ліку з расейскімі ды георгіеўскімі сцягамі, – паведамляе @koidanava.
У Маскве парад ахоўваюць сілавікі са стрэльбамі- антыдронамі

Паветранай часткі парада не было. Таксама парадзе не праехала ніводнага танка за выключэннем Т-34.

А што яшчэ было?
👇

Пуцін з трыбуны не заявіў нічога новага: «На Западе уничтожают мемориалы, создают культ нацизма, это надругательство – тоже преступление, реваншизм тех, кто готовил новый поход на Россию.
Киев стал заложником государственного переворота и разменной монетой в руках Запада»
.

У гэты ж час у Маскве затрымалі дзяўчыну, якая прынесла кветкі да помніка Лесі Украінцы.

У Маскву таксама прыляцелі Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана, а таксама прэм'ер-міністр Арменіі.

Толькі прэзідэнт Таджыкістана надзеў на парад георгіеўскую стужку. Астатнія былі з разеткамі ў дзяржаўны колер сцягоў сваіх краін.
Грошы на пахаванне Мікалая Клімовіча сабралі менш як за 6 гадзінаў

8 траўня «BYSOL» абвясціў збор сродкаў на пахаванне памерлага ў няволі палітвязня Мікалая Клімовіча. За шэсць гадзінаў сабралі каля € 5000.

Нагадаем, што Мікалай Клімовіч раптоўна памёр 7 траўня ў Віцебскай калоніі № 3 ад нялюдскага стаўлення з боку адміністрацыі вязніцы.

Палітычнага вязня засудзілі ў лютым сёлета на год калоніі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку. Прысуд вынес суддзя Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча, не зважаючы на тое, што 61-гадовы Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы ў звязку з хворым сэрцам. Клімовіча ўзялі пад варту ў зале суда, а нядаўна этапавалі ў Віцебск.