Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
📅 У гэты чацвер пра ТыкТок.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з блогеркай Воляй Бяжковай пра беларускі ТыкТок, што гэта такое, пра творчасць і хэйтараў. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Загадка на паслядоўнасць.

❗️ Трэба сказаць што будзе на чацвёртым відарысе.

Гэта не звязана з беларускай мовай.

☝🏻 Правільны адказ у каментах.
Тык-ток!
Хто там?
Бываюць з гэтым праблемы.
💪🏻 Мы іх рашаем.

#памятка
📅 У гэты чацвер пра ўкраінскую мову.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з нашай пастаяннай студэнткай з Украіны Дашай Прусенка. Яна даўно наведвае нашы заняткі, цікавіцца беларускай і цяпер ёсць што параўнаць з украінскай. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
😊 Це було дуже цікаво.
😎 Крыху ўскладняем нашы гульні ў каментарыях.

Пагуляем у Бурымэ?

👉🏻 Вы пішаце 4 радкі на дадзеныя рыфмы і пішаце свае 2 пары рыфмаў для наступнага чалавека.

Напрыклад, у нас ёсць:
кот — кампот; воцат — посуд.

На цёплай печы дзіўны кот,
У жываце ў яго — кампот.
Гэта добра, што не воцат.
Затое ўмее мыць ён посуд!

👇🏻 Пагналі!

сук — пацук, плед — паэт
🔵 ГУКАВЫПРАМЕНЬВАЛЬНІК

Крыху тэрміналогіі.

#слоўнік
📅 У гэты чацвер пра экалогію.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Даўно ў нас не было простых побытавых тэм.🙃 У гэты чацвер традыцыйныя моўныя заняткі. Запрашаем!

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай, разбіраем правапіс вялікіх і малых літар. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Размаўляем пра рэчы, што бачым навокал штодзённа, ці ўсе назвы будуць вам знаёмыя па-беларуску?😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
А вы ведалі?

#памятка
У гэты чацвер спрэчная тэма. Мы не нясём адказнасці, калі дзесьці штосьці падгарыць. 😅

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Традыцыйна працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Дыскутуем пра набалелае. Пурызм ці не? Ёсць што сказаць — скажыце! Меркаванні, думкі, дыскусіі (без пераходу на асобы) вітаюцца😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

P.S. спасылка гэтым разам будзе іншая, лайфхак зайсці па старой не атрымаецца, таму адзначайцеся ў каментах.
Мінулыя заняткі былі месцамі даволі эмацыйнымі і напружанымі, таму гэтым разам усё будзе прасцей. 😅

Ужо заўтра вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Традыцыйна працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым, гуляем у эліас, проста прыемна бавім вечар😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас заўтра зранку.
Завяршаем сезон!

І традыцыйна вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Не задавайце пытанні, адказ на якія вы можаце знайсці самі. Раскажам як гэта. 🧐
Таксама падводзім вынікі, прымаем зваротную сувязь, крытыку, пажаданні. 😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
🤘🏻 Добрага дня!

Вось матэрыялы з мінулых заняткаў.

Тлумачальныя слоўнікі:

1️⃣ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-1984)
2️⃣ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2016)

📲 Або можаце глядзець слоўнік нумар 1️⃣ на сайце skarnik.by ці праз праграму Skarnik на вашым смартфоне.

Граматычна-арфаграфічныя слоўнікі:

➡️ Усе яны ёсць на рэсурсе slounik.org

1️⃣ Слоўнік беларускай мовы (2012)

2️⃣
• Граматычны назоўніка (2008 або 2013)
• Граматычны дзеяслова (2008 або 2013)
• Граматычны прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя (2008 або 2013)

Памятаем пра адрозненні гадоў выдання і ў які лепш глядзець пры разнабоі і спрэчных момантах.

☝🏻
Ну і калі што не шукаецца або не выходзіць зрабіць, то пішыце сюды. Будзем разам разбірацца.