Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
💥 Сёння ў частых памылках такая тэма.

Але ці такая ўжо гэта памылка?
Не ўсё так адназначна, і мы спрабуем вам растлумачыць сваю пазіцыю ў артыкуле.

Так, шмат тэксту, вы не для гэтага сюды падпісваліся, але калі хочацца ў гэтым разабрацца крыху больш, то…

📚 Запрашаем прачытаць.

#частыяпамылкі
💪🏻 Гэтым разам мірныя жыхары ўзялі рэванш над мафіяй.

😊 А мы ўзялі порцыю задавальнення ад гульні з вамі.
❓ Ручнік або рушнік?

Літаратурнай нормай з'яўляецца толькі слова ручнік.
І таксама зважайце, што слова не толькі пішацца праз «чн», але гэтак жа і вымаўляецца.

☝🏻 Спалучэнні зычных «чн» вымаўляюцца нязменна.
Напрыклад, сталічны, малочны, вечны, ручнік.

🔸 Форма рушнік лічыцца дыялектнай.

👇🏻 Можаце якраз і зацаніць відарыс з Дыялекталагічнага атласа 1963 г., які паказвае дзе на Беларусі гавораць [ручнік], а дзе [рушнік].
Па-беларуску «балка» (тэх. тэрмін) — гэта …
Anonymous Quiz
22%
балка
30%
балька
46%
бэлька
1%
булка
0%
булька
0%
болька
📅 У гэты чацвер пра ТыкТок.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з блогеркай Воляй Бяжковай пра беларускі ТыкТок, што гэта такое, пра творчасць і хэйтараў. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Загадка на паслядоўнасць.

❗️ Трэба сказаць што будзе на чацвёртым відарысе.

Гэта не звязана з беларускай мовай.

☝🏻 Правільны адказ у каментах.
Тык-ток!
Хто там?
Бываюць з гэтым праблемы.
💪🏻 Мы іх рашаем.

#памятка
📅 У гэты чацвер пра ўкраінскую мову.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з нашай пастаяннай студэнткай з Украіны Дашай Прусенка. Яна даўно наведвае нашы заняткі, цікавіцца беларускай і цяпер ёсць што параўнаць з украінскай. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
😊 Це було дуже цікаво.
😎 Крыху ўскладняем нашы гульні ў каментарыях.

Пагуляем у Бурымэ?

👉🏻 Вы пішаце 4 радкі на дадзеныя рыфмы і пішаце свае 2 пары рыфмаў для наступнага чалавека.

Напрыклад, у нас ёсць:
кот — кампот; воцат — посуд.

На цёплай печы дзіўны кот,
У жываце ў яго — кампот.
Гэта добра, што не воцат.
Затое ўмее мыць ён посуд!

👇🏻 Пагналі!

сук — пацук, плед — паэт
🔵 ГУКАВЫПРАМЕНЬВАЛЬНІК

Крыху тэрміналогіі.

#слоўнік
📅 У гэты чацвер пра экалогію.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Даўно ў нас не было простых побытавых тэм.🙃 У гэты чацвер традыцыйныя моўныя заняткі. Запрашаем!

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай, разбіраем правапіс вялікіх і малых літар. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Размаўляем пра рэчы, што бачым навокал штодзённа, ці ўсе назвы будуць вам знаёмыя па-беларуску?😉 (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
А вы ведалі?

#памятка