Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
📅 У гэты чацвер класіка. Гаворым.

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Працуем з працяжнікам і двукроп'ем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Расказваем гісторыі. Слухаем гісторыі. Выдумляем гісторыі. Вечар лямпавых гісторый. 💡
(20:05-21:00 арыенціровачна)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
😁 Калі па-руску сказаць «тарты», то імаверна вас адправяць купіць слоўнік.

👍🏻 Ну то гаварыце беларускаю!

Тут яно акурат так і трэба казаць, але зважайце і на адзіночны лік.

#памятка
Так ці не?
☺️
Live stream started
🔄 Паперакладаем?

🔸Если вам откровенно лень разбираться в линейках бренда, всегда можно не морочить себе голову и обратиться к Reebok Classic Leather. Гарантированное попадание. Как будто Купидон не халтурил на своей смене. В случае запроса на что-то поинтереснее стоит обратиться к Legacy 83. Да, стиль узнаваемый. Ребята вспомнили про модель из семидесятых и подумали, что детям ее современников подойдет. Из принципиальных отличий — вдохновил создателей не просто бег, а трейлраннинг — это когда вы передвигаетесь по природному рельефу в свободном темпе.

Свае пераклады на беларускую пішыце ў каменты.

#пераклад
А вы як?
🔍 Самыя ўважлівыя маглі заўважыць, што мы (Алёна і Максім) ні ў пісьмовым ні ў размоўным варыянце ніколі не ўжываем слова распавядаць.
Ну можа бывала калісь даўно, яшчэ на пачатку, калі хапаеш модныя словы, слухаеш і давяраеш кожнаму беларускамоўнаму, але не цяпер.
☝🏻 І гэта наш асэнсаваны выбар.

Думаеце нам неяк ад гэтага дрэнна або мы адчуваем сябе неяк абмежавана?
Не!

Чаму так?

Хацелася б зрабіць нейкі аўтарскі аналіз, мабыць міні-даследаванне, але, шчыра, не хочацца, бо вы ж усё роўна будзеце распавядаць.😐

👇🏻 Таму прывядзём у каментах цытату Юрася Пацюпы яшчэ з 2012 года. Часу мінула не мала, мабыць думкі яго ўжо і змяніліся ў якісь бок, але мы не можам не падтрымаць іх і сёння.

👇🏻 Таксама для самых цікаўных у каментах закідваем і грунтоўную працу Аляксандра Падлужнага на гэтую тэму.

🤐 Спойлер:
Ніякіх там адценняў няма, што расказваць — гэта хутка сказаць, а распавядаць — гэта доўга і нешта грунтоўнае расказваць.
📅 У гэты чацвер да нас завітае Уладзімір Арлоў!

Пагаворым з ім пра мінулае і сучаснасць.

📚 Але перад гэтым традыцыйная моўная частка.

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
🟢 АДСАПЦІСЯ

Аддыхацца, аднавіць раўнамернае дыханне.
Адсапціся пасля бегу.

|| незак. АДСОПВАЦЦА

#слоўнік
👍1
Не блытаем і ўжываем кожнае на сваім месцы.

#памятка
Слухайце, а як называюць самца качкі?
Anonymous Quiz
20%
Кач
4%
Качан
65%
Качар
5%
Качок
6%
Качкан
📅 Сустракаемся ўжо заўтра!

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Размаўляем пра 1 красавіка і жарты. Дзелімся гісторыямі. Крыху гуляем. 🙃
(20:05-21:00 арыенціровачна)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас заўтра зранку.
😂
У тэму сённяшняга дня.

🟢 ПРЫКОЛ

(спецыяльны тэрмін)

Паля, кол, умацаваныя ў зямлі (для прычалу, прывязі).

Судны на прыколе.

прыметнік ПРЫКОЛЬНЫ

#слоўнік
Просяць з'явіцца на бяседу — гэта ...
Anonymous Quiz
38%
Хочуць пагаварыць.
48%
Завуць на застолле.
14%
Прымаюць на работу.
📅 У гэты чацвер горад засынае і прачынаецца мафія!

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гуляем у мафію. (20:05-21:00 арыенціровачна)
Калі хочаце гуляць, а не толькі быць гледачом, то камера+мікрафон абавязковыя.

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
🟢 БІКЛАГА

Невялікая драўляная ці металічная плоская пасудзіна для вады.

Салдацкая біклага.

#слоўнік