Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
🟢 ПЯКОТКА

Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.

#слоўнік
Пішаце вершы па-беларуску? А можа яшчэ з даўніх часоў хоць адзін вершык дзесь ляжыць у вас? А пачытаеце яго нашай невялікай кампаніі?

📅 У гэты чацвер плануем зладзіць вечар слова.

Часценька даводзіцца чуць, што многія не майстры слова, не паэты, баяцца паказаць сваю творчасць.
Сябры, паэзія бывае розная. Не абавязкова гэта высокія словы, не абавязкова гэта рыфма і не абавязкова гэта нешта ў рамках правілаў.
Нам галоўнае тое натхненне і тыя пачуцці пры якіх вы напісалі сваё слова.
Вось і зладзім такі вечар паэтаў-дылетантаў.

❕Можа вы прафесійны паэт і валодаеце ведамі складання вершаў, а мабыць зусім не пісалі ніколі — таксама сардэчна запрашаем.

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Працуем з дзеепрыметнікам. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра паэзію, чытаем свае вершы, абмяркоўваем. А таксама напішам сваё бурымэ. (20:05-21:00) 📜

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
👆🏻 Паглядзіце як на Беларусі называюць мяўканне кошкі.

Можам пацвердзіць, што на магілёўшчыне гавораць «кот каўкае».

🐈 А як гавораць у вас?

👇🏻 Пішыце ў каментах.

Там жа прымацуем файл у максімальнай якасці, каб лепш разгледзець можна было.
❌ Онлайн, офлайн, оффлайн, аффлайн, он-лайн і пад.

Вось такое можна сустрэць у беларускамоўных тэкстах.
Давайце запомнім як правільна гэта па-беларуску.

✅ Анлайн, афлайн, анлайнавы, афлайнавы, анлайн-канферэнцыя.

💪🏻📚 Ну і наведвайце нашы анлайн-заняткі.

#частыяпамылкі
🔥 Унікальная рэч! Захоўвайце сабе.

💡
Вядома, скарачэнняў існуе куды больш, але тут падабраныя некаторыя з асноўных.

📚 Павышайце яшчэ больш узровень пісьменнасці.

#памятка
💥 Аказваецца, нам не трэба чытаць чужыя вершы або слухаць бенефіс аднаго паэта.
Вы і самі пішаце такія вершы, што агонь! 🔥
🔵 ЛЯМПА НАПАЛЬВАННЯ

А яшчэ бывае ў нашых хатах лямпа святлодыёдная, галагенавая, люмінесцэнтная і можа якая іншая…

#слоўнік
🙊 Ходзяць чуткі, што адна дзяўчына аднойчы захавала сабе гэтую памятку і больш ніколі не рабіла такіх памылак.

🧐 Мо праўда? Давайце праверым.

#памятка #частыяпамылкі
💬Пагуляем у «Не гарады»?

Вы пішаце слова на апошнюю літару слова ў папярэднім каментарыі. А калі там мяккі знак або й, то вазьміце літару злева. Ну вы ведаеце. 😉

🔥Пагналі!! Мы пачынаем.

▫️Луска
Да 8 сакавіка можна ставіцца па-рознаму. Але, калі ёсць нагода павіншаваць ды сказаць прыемныя словы — чаму б яе не выкарыстаць.

❤️ Са святам вас, чароўныя, каханыя, моцныя, вясёлыя, неймаверныя!
Віншуем бабуль, матуль, дачок, сясцёр, усіх-усіх жанчын.

☀️ Няхай заўсёды будзе вясна ў душы і прага да жыцця ў вачах!
📅 У гэты чацвер ніякай спецыфічнай тэмы дня. Гуляем!

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Працуем з лічэбнікам. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Аб'ядноўваемся ў каманды і гуляем некалькі розных тураў, дзе вы зможаце актыўна задзейнічаць свой моўны апарат. 🎲
(20:05-21:00 арыенціровачна)

😜 Магілёў — не Магілёў без традыцыйных гульняў.

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
🔍 Памылкі ё?

⬇️
Адказ у каментах.
👌🏻 Жывіце гуляючы!

😁 Ну і мыйце рукі мылам.
🟢 ПРЫНУКА

Прымус, прымушэнне.
Выконваць усё без прынукі.

#слоўнік
📅 У гэты чацвер класіка. Гаворым.

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Працуем з працяжнікам і двукроп'ем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Расказваем гісторыі. Слухаем гісторыі. Выдумляем гісторыі. Вечар лямпавых гісторый. 💡
(20:05-21:00 арыенціровачна)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
😁 Калі па-руску сказаць «тарты», то імаверна вас адправяць купіць слоўнік.

👍🏻 Ну то гаварыце беларускаю!

Тут яно акурат так і трэба казаць, але зважайце і на адзіночны лік.

#памятка