This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, гэты канал існуе ўжо 136 дзён, але і дагэтуль тут няма 136 падпісчыкаў. 😀
Пакажыце @mnmahiliou сваім сябрам і знаёмым, каб беларуская мова захапіла ўвесь свет. 😈

Пра любімыя стравы 🍔 гаварылі, пра кіно 🎬 гаварылі, пра музыку 🎸гаварылі, пра нашы хобі не гаварылі. Дык давайце ў гэты чацвер і пагаворым пра гэта.
📅 18 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom.
Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Разбіраемся з правапісам спалучэнняў зычных.
2️⃣ Заўсёдная моўная размінка, гаворым пра нашы хобі, міні-віктарынка.
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

Пукатае дно. Што гэта?
Anonymous Quiz
8%
З ухілам, пакатае дно.
12%
Наша жыццё.
78%
Дно з выпучанай паверхняй.
1%
Расстройства дзейнасці кішэчніка.
Што ж наконт Пецярбурга?
📘 Ёсць розныя меркаванні, але рэкамендуем пільнавацца
Беларускай граматыкі 1985 г. (с. 79), здымак з якой перад вамі.
«Канчатак -у маюць назвы гарадоў, рэк, якія маюць аснову на г, х».
📖 Такім чынам, Скарына свае кнігі пісаў у Пецярбургу.

♥️ Сябры, фактычна застаюцца суткі да Дня роднай мовы.
З гэтай нагоды прапануем вам на гэтым тыдні замест (або ў якасці) дамашняга задання выказаць свае пачуцці і прапанаваць допісы-прызнанні роднай мове ў любові да яе.
Расказвайце, якая мова вам родная, чаму яна найлепшая і варта ёю карыстацца?😉
Можна рабіць гэта на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгам #мованановамагілёў, або пісаць прама тут у каментарыях.
Вітаюцца не толькі тэкставыя прызнанні, але і ў відэа- (фота-) фарматах. 📷💥🎥

Да канца дня паўгадзінкі. Можна паглядзець гэты класны лямпавы💡фільм пра гаворкі Беларусі.
Сёння, калі ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, мы рады прадставіць плён нашай карпатлівай працы — 28-хвілінны дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Стужка створана супрацоўнікамі Onliner і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1.

Учора ў сеціве стаў папулярным адзін верш.
І гэтая памылка, што бачная на відарысе, там ужо выпраўленая аўтарам👍🏻, але мы на гэтым прыкладзе нагадаем і вам.
✅ Правільна па-беларуску:
▫️ Прабачце мне, нам, ім
▫️ Даруйце мне, нам, ім
❌ Няправільна:
▫️ Прабачцемяне, нас, іх
▫️ Даруйцемяне, нас, іх
#частыяпамылкі
І гэтая памылка, што бачная на відарысе, там ужо выпраўленая аўтарам👍🏻, але мы на гэтым прыкладзе нагадаем і вам.
✅ Правільна па-беларуску:
▫️ Прабачце мне, нам, ім
▫️ Даруйце мне, нам, ім
❌ Няправільна:
▫️ Прабачце
▫️ Даруйце
#частыяпамылкі
Сябры!
📅 25 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom.
Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з дзеепрыслоўем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра творчасць, мастацтва. Вы даведаецеся, што мастацтва ёсць паўсюль і кожны з нас па-свойму мастак. (20:05-21:00) 👩🎨
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
📅 25 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom.
Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з дзеепрыслоўем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра творчасць, мастацтва. Вы даведаецеся, што мастацтва ёсць паўсюль і кожны з нас па-свойму мастак. (20:05-21:00) 👩🎨
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
«Светодиод» па-беларуску — гэта ...
Anonymous Quiz
0%
Светадыод
48%
Светадыёд
5%
Святадыёд
15%
Святладыёд
22%
Святлодыёд
10%
Святлодыод
0%
Святадыод
Мікіта прыехаў адкуль?
Anonymous Quiz
20%
З гораду Мінску
26%
З горада Мінску
48%
З горада Мінска
7%
З гораду Мінска