Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
🟢 БІРУЛЬКА

✅ 1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжываецца ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.
✅ 2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і падобнага як упрыгожанне.

🔸 Гуляць ў бірулькі (размоўнае, неадабральнае) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

#слоўнік
Добрага вам тыдня. 👋🏻

📖 Часцей за ўсё, пры выражэнні прычынных адносін, сустракаецца прыназоўнік з-за.

• З-за яго столькі непрыемнасцей.
• З-за пробкі на дарозе яна спазнілася на спатканне.

☝🏻 Але не забывайцеся, што на гэтым жа месцы можа быць і прыназоўнік праз.

• Добрым чалавекам я стаў праз маіх бацькоў.
• Вось праз такую недарэчнасць нашы планы і не ажыццявіліся.
❤1
💥 Бум! Вечар з Вінцуком Вячоркам.

💬
Ставім плюс у каменты, каб у чацвер атрымаць спасылку.

❗️ Увага!
Спасылка будзе новая. Таму не спрабуйце заходзіць па старой.

Стаўце сабе будзільнік або напамінак на чацвер 19:00, каб не забыцца. 😁
📚 Адна з даволі частых памылак — гэта няправільны выбар між падабаецца і спадабаецца.

❗️ Запомніце.

ПАДАБАЕЦЦА (што робіць?) — гэта тут і цяпер нам падабаецца нешта.

🔹Мне падабаецца гэтая праграма.
🔹Ім падабаецца гэтая дзяўчына.
🔹Яму падабаецца піць каву з малаком.

А СПАДАБАЕЦЦА (што зробіць?) — гэта ў будучыні, або як выказванне здагадкі, што камусьці нешта можа спадабацца.

🔸Паспрабуй гэтую праграму. Я думаю, яна табе спадабаецца.
🔸Гэтая дзяўчына проста супер. Яна спадабаецца ім на кастынгу.
🔸Няхай ён спярша пакаштуе! Можа яму спадабаецца піць каву з малаком.

Можаце параўнаць яшчэ і так:

▫️Мне хочацца (падабаецца) гуляць у футбол.
▫️Мне захочацца (спадабаецца) гуляць у футбол.

Тут на канале і так бывае разбор некаторых частых памылак, але запускаем асобную рубрыку #частыяпамылкі. Як вам такая ідэя?

Можаце прапаноўваць нам нейкія прыклады частых памылак, а мы пастараемся разабрацца з імі разам з вамі.

Такім чынам, на здымку бачым памылку?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
◻️ НА ЖАЛЬ пішацца асобна.

Адна з частых памылак — пісаць
«нажаль» разам.

❔ Як праверыць ❔

Можам падставіць слова паміж на і жаль. На вялікі жаль.

#частыяпамылкі
🚀 З файнымі людзьмі і час ляціць што ракета.
🟢 ВЯХОТКА

1. Тое што і мачалка.
2. Абрэзкі тканіны, рыззё (старое, падранае адзенне; анучы, старызна).

#слоўнік
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, гэты канал існуе ўжо 136 дзён, але і дагэтуль тут няма 136 падпісчыкаў. 😀

Пакажыце @mnmahiliou сваім сябрам і знаёмым, каб беларуская мова захапіла ўвесь свет. 😈
Пра любімыя стравы 🍔 гаварылі, пра кіно 🎬 гаварылі, пра музыку 🎸гаварылі, пра нашы хобі не гаварылі. Дык давайце ў гэты чацвер і пагаворым пра гэта.

📅 18 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom.

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Разбіраемся з правапісам спалучэнняў зычных.
2️⃣
Заўсёдная моўная размінка, гаворым пра нашы хобі, міні-віктарынка.

💬
Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
❤️ Нядаўна праходзіў Дзень закаханых.
Мы неяк абмінулі гэтую тэму.

Ну што ж, выпраўляемся.
🤣🤣🤣
Давайце парагочам!

Як назваць гэтую штуку па-беларуску? 🔞

#жарты
А як бы вы сказалі?
Што ж наконт Пецярбурга?

📘 Ёсць розныя меркаванні, але рэкамендуем пільнавацца
Беларускай граматыкі 1985 г. (с. 79), здымак з якой перад вамі.

«Канчатак -у маюць назвы гарадоў, рэк, якія маюць аснову на г, х».

📖
Такім чынам, Скарына свае кнігі пісаў у Пецярбургу.
Вось так прайшлі нашы чарговыя заняткі.
☺️ Толькі паглядзіце наколькі яны інтэрнацыянальныя.

🇸🇪 Швецыя
🇵🇱 Польшча
🇺🇦 Украіна
🇷🇺 Расія
🇧🇾 Беларусь
♥️ Сябры, фактычна застаюцца суткі да Дня роднай мовы.

З гэтай нагоды прапануем вам на гэтым тыдні замест (або ў якасці) дамашняга задання выказаць свае пачуцці і прапанаваць допісы-прызнанні роднай мове ў любові да яе.

Расказвайце, якая мова вам родная, чаму яна найлепшая і варта ёю карыстацца?😉

Можна рабіць гэта на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгам #мованановамагілёў, або пісаць прама тут у каментарыях.

Вітаюцца не толькі тэкставыя прызнанні, але і ў відэа- (фота-) фарматах. 📷💥🎥
😉 Во як!
📌Захоўвайце сабе памятку, каб не блытаць.

#памятка
Да канца дня паўгадзінкі. Можна паглядзець гэты класны лямпавы💡фільм пра гаворкі Беларусі.

Сёння, калі ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, мы рады прадставіць плён нашай карпатлівай працы — 28-хвілінны дакументальны фільм «
Гаворкі Беларусі». Стужка створана супрацоўнікамі Onliner і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1.
Учора ў сеціве стаў папулярным адзін верш.
І гэтая памылка, што бачная на відарысе, там ужо выпраўленая аўтарам👍🏻, але мы на гэтым прыкладзе нагадаем і вам.

✅ Правільна па-беларуску:

▫️ Прабачце мне, нам, ім
▫️ Даруйце мне, нам, ім

❌ Няправільна:

▫️ Прабачце мяне, нас, іх
▫️ Даруйце мяне, нас, іх

#частыяпамылкі
Сябры!
📅 25 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom.

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣
Працуем з дзеепрыслоўем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 📚
2️⃣
Гаворым пра творчасць, мастацтва. Вы даведаецеся, што мастацтва ёсць паўсюль і кожны з нас па-свойму мастак. (20:05-21:00) 👩‍🎨

💬
Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.