Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
🔥 Было весела, цікава і пазнавальна.
👇🏻 Праўда? 💬
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Хто такія шабаны. Хто такі кекс? Што значыць прасушка? А качалка хто такая?
Шэсць ступеняў абразы ў слова б***зь.

👇🏻👇🏻👇🏻

🔥 Заняткі «Лаемся па-беларуску» з Уладзіславам Гарбацкім.

Калі прапусцілі, то можаце паглядзець. Многае можна проста слухаць у фоне.

Трошкі тайм-кодаў:

00:00:00 Традыцыйная граматычная частка з Юрасём.
00:29:50 Выступае Уладзіслаў
Адказы на пытанні:
01:56:00 «Чаму менавіта гэтай тэмай зацікавіліся і гэта стала вашым навуковым даследаваннем?»
01:59:15 «Дзе ж вы ў Віцебску беларускую лаянку чулі? Тамака і звычайнай гамонкі нашай не пачуць нідзе».
02:03:15 Як у вашых экспедыцыях для збору лаянкавай лексікі, вы правакуеце мясцовых жыхароў на такія словы і выразы? Якая ваша тактыка?
02:09:15 Ці ёсць нешта агульнае між беларускім словам «шмоня» і турэмным «шманаць»?
02:15:34 Вашы топ 3 слоў з лаянкі.
Вы прасілі прэзентацыі спадара Уладзіслава Гарбацкага.
Ён падзяліўся з намі сваімі файламі. Два PDF прымацаваныя ў каментах. Забірайце. 😉

Таксама, для зручнага прагляду адразу з Тэлеграма і для прасцейшага абагульвання, гэтыя прэзентацыі зробленыя ў фармаце артыкулаў.
Спасылкі ніжэй.

⬇️⬇️⬇️

📌 Брэшамся па-беларуску

📌 Аб некаторых вульгарызмах і сэксуалізмах у беларускай мове другой паловы 19‐га ст. (на аснове Слоўніка Язэпа Ціхінскага)

Таксама ён пакінуў свой адрас эл. пошты.

vitsba@yahoo.fr

Калі вы захочаце расказаць яму пра нейкія лаянкавыя словы і выразы, кантэкст і мясцовасць іх ужывання, то смела пішыце яму.
А якая ў вас цяпер тэмпература на вуліцы? ❄️🌧🌤

Мінусавая або плюсавая?

Пішыце ў каменты.👇🏻

#націск #памятка
Вось такія штукі робіць наша студэнтка Валянціна Крачкоўская.

Гэта мяшэчкі «Гаючыя зёлкі» з духмяным напаўняльнікам.

👍🏻 Прыродныя водары, цудоўны падарунак і добрае ўпрыгажэнне.
Таксама ў Instagram.

👌🏻 Акурат гэтыя тры мы традыцыйна і разыграем сярод тых, хто піша дамашнія заданні.
📚 З дзяржаўнай на дзяржаўную.

Перад вамі тры варыянты на розныя тэмы. Можаце перакласці ўсе, а можаце і толькі адзін.

Сёння, як вы і любіце, трошкі складана.

🏃🏻‍♂️ Пагналі!

🔸 У других мозг привередлив, избирателен, и требуется перебрать немало таблеток, пока найдутся подходящие ингибиторы обратного захвата серотонина — так называются современные антидепрессанты.

🔸 На корпусе сверху находятся три кнопки: одна порция, две (кнопки программируемые), пар. Трубка пара имеет регулировочное кольцо, позволяющее взбить молоко в пену или просто нагреть.

🔸 Среди драйверов роста числа китайских богачей эксперты называют индустрию высоких технологий, строительства, сферу услуг и развлечений — торговлю свободным временем, которое высвобождается в китайском обществе благодаря росту экономики, увеличению средней зарплаты.

#пераклад
Загадка для аматараў кіно.

🔹 Якое беларускае слова тут загадалі?

Адказам будзе наступны допіс, а пакуль можаце накінуць свае версіі ў каменты. 👇🏻💬
🟢 СЦІЗОРЫК

Невялікі складны нож.
Сцізорык са штопарам і шылам.

#слоўнік
🎵 Размаўляем пра музыку, гуляем у віктарыну.

💬
Плюс у каменты — спасылка ў чацвер.
Крыху пра нашу рэгулярную рубрыку «ДЗ» для новых падпісчыкаў.
Што гэта, і навошта яго рабіць?

Так, гэта дамашняе заданне, разгорнуты адказ на пэўнае пытанне, але не на ацэнку і без прымусу.
Навошта гэта нам і вам? Мэта адна — каб вы практыкаваліся пісаць і даносіць свае думкі па-беларуску.

Ну і якая тэорыя без практыкі?! Калі вы яшчэ не забыліся, на мінулых занятках у нас была даволі гарачая і цікавая тэма. 💥 Таму лавіце наступнае дамашняе заданне!

🎙️Раскажыце як вы ставіцеся да лаянкі і ці лаецеся па-беларуску (або пачняце гэта рабіць пасля нашых мінулых заняткаў?).
Як часта вы ўвогуле выкарыстоўваеце лаянку ў звычайным жыцці (на любой мове), якія сітуацыі могуць выклікаць такія бурныя эмоцыі, што варта выкарыстаць моцнае слоўца?
Распісваць можна (і варта) ва ўсіх падрабязнасцях, выкарыстоўваючы яскравыя прыклады. 😉 Аўтарскія фантазіі таксама вітаюцца!

👇🏻 Свае дамашнія заданні можна пакідаць прама тут, у каментарыях пад гэтым допісам.

І чакаем вас у чацвер на занятках!
🤗
🟢 НАВАЛА

✅ 1. Нашэсце ворага.
Адолець навалу.
✅ 2. Бяда, няшчасце.
Страшэнная навала.
✅ 3. Вялікая колькасць каго-, чаго-небудзь.
✅ 4. Нешта цяжкае, непрыемнае, што навісае над чалавекам.
Навала безвыходнасці.

#слоўнік
💬Пагуляем ва «Улюбёны»?

Вы пішаце адказ на пытанне ў папярэднім каментарыі і пішаце наступнаму чалавеку сваё пытанне пра нешта ўлюбёнае.

🔥Пагналі!!

▫️Які ваш улюбёны колер?
🖐🏻 А пакуль мы рыхтуемся да сённяшняй сустрэчы вечарам, то вось вам адно пытанне з віктарыны, якая вас чакае. 😉

🎶 Што за песня?

Як не адгадаеце адразу, то падказка пазней у каментах будзе.
🔥 Ну топ! Топ? Вы топ!

Акумулятар пазітыву дагэтуль ніяк не разраджаецца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👉🏻 Дамашняе заданне тут.
😉 Толькі не халтурыць.
👌🏻 100 слоў сама менш.
🟢 БІРУЛЬКА

✅ 1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжываецца ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.
✅ 2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і падобнага як упрыгожанне.

🔸 Гуляць ў бірулькі (размоўнае, неадабральнае) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

#слоўнік
Добрага вам тыдня. 👋🏻

📖 Часцей за ўсё, пры выражэнні прычынных адносін, сустракаецца прыназоўнік з-за.

• З-за яго столькі непрыемнасцей.
• З-за пробкі на дарозе яна спазнілася на спатканне.

☝🏻 Але не забывайцеся, што на гэтым жа месцы можа быць і прыназоўнік праз.

• Добрым чалавекам я стаў праз маіх бацькоў.
• Вось праз такую недарэчнасць нашы планы і не ажыццявіліся.
❤1
💥 Бум! Вечар з Вінцуком Вячоркам.

💬
Ставім плюс у каменты, каб у чацвер атрымаць спасылку.

❗️ Увага!
Спасылка будзе новая. Таму не спрабуйце заходзіць па старой.

Стаўце сабе будзільнік або напамінак на чацвер 19:00, каб не забыцца. 😁