Белмова
52 subscribers
188 photos
22 videos
2 files
24 links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 DZ 2021
Заданне з зорачкай:
шукайце памылку. 😉
ЛІЧБАВІЗАЦЫЯ 2.0

💾💿🖥💻📱📡

Чалавеку патрэбны камп’ютар. А камп’ютару патрэбны чалавек?

✅Ставім плюс у каментах.
✅Атрымліваем спасылку.
✅Далучаемся у чацвер у Zoom а 19:00.

P.S. 001110101110101000111001
💬Пагуляем у «Антонімы»?

Вы пішаце антонім (супрацьлеглае значэнне) да слова ў папярэднім каментарыі і прапаноўваеце наступнаму чалавеку сваё слова.

Пагналі!!

— Халодны.
— Гарачы. Прыгожы...
Мы ўжо раней пісалі пра слова СТАСАВАЦЦА і яго значэнне.

Але многім так хочацца сказаць «стасавацца» ў значэнні рускага «общаться».

❕Так рабіць непажадана.

—
Крытыкуеш? Прапануй!
— Прапануем.


✏️Выбірайце ў адпаведных сітуацыях словы якія падыходзяць і не ламаюць сэнс існуючых слоў. Не набліжайце адну мову да другой.
У беларускай можа не быць нейкага адпаведніка рускаму слову, якое абазначае пэўнае разуменне чаго-небудзь, як і наадварот. І гэта нармальна, гэта своеасаблівасці моў.

Вось вам беларускія адпаведнікі, і гэта не самы поўны спіс.

⬇️⬇️⬇️

мець зносіны
таварышаваць
братацца
кантактаваць
вадзіцца з кім
знацца
калегаваць
сябраваць
дружыць
весці гутарку

💬
А паспрабаваць свае сілы ў перакладзе з рускай на беларускую можаце ніжэй у каментах.👇🏻

#памятка
Коцікі ў стужцы.
ВЫПАДАК.
Нашы пастаянныя студэнты ўжо добра ведаюць дзе тут націск ставіцца.
Праўда ж? 😁
Закрыць тэму «Лічбавізацыя»?
❌Скасаваць ✅Добра

👉🏻✅Добра
📅26 СТУДЗЕНЯ АЎТОРАК 19:00

🔞Лаемся па-беларуску з
Уладзіславам Гарбацкім

Не! З ім мы лаяцца не будзем, з ім мы будзем гаварыць. 😄

Уладзіслаў Гарбацкі — палітолаг, сацыялінгвіст, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Вось ужо сем гадоў даследуе беларускую лаянку. Аўтар шматлікіх семінараў «Брэшамся па-беларуску».
© Onliner.by

💬Стаўце плюс у каментах і ў панядзелак атрымаеце запрашальную спасылку.👇🏻
Сябры!
Мова Нанова рыхтуе выпуск вінілавых магнітаў для аўто.

◻️ Нам патрэбны вашы ідэі.

❔ Што можна намаляваць, напісаць на такім магніце? Прапаноўвайце нейкі слоган, слова, нейкую серыю слоў або фраз, аб’яднаных адной тэмай.

💬Свае прапановы пішыце адразу ў каментах.

Магчыма ваша ідэя будзе ездзіць на чыім-небудзь аўтамабілі. 😉
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😮 Новае дамашняе заданне тут.
✏️ Практыкуемся ў пісьменнасці!

Чакаем вашы выдуманыя і сапраўдныя гісторыі на 100 слоў мінімум. 😉
🟢 ІКОЛ
(2, 3, 4 іклы; 5, 6, 7, 8, 9 іклоў)

✅ 1. Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі ў чалавека і млекакормячых.
✅ 2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота ў некаторых жывёлін і служыць для нападу і абароны.

Ікол тыгра. Іклаты воўк.

#слоўнік
🔥 Было весела, цікава і пазнавальна.
👇🏻 Праўда? 💬
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Хто такія шабаны. Хто такі кекс? Што значыць прасушка? А качалка хто такая?
Шэсць ступеняў абразы ў слова б***зь.

👇🏻👇🏻👇🏻

🔥 Заняткі «Лаемся па-беларуску» з Уладзіславам Гарбацкім.

Калі прапусцілі, то можаце паглядзець. Многае можна проста слухаць у фоне.

Трошкі тайм-кодаў:

00:00:00 Традыцыйная граматычная частка з Юрасём.
00:29:50 Выступае Уладзіслаў
Адказы на пытанні:
01:56:00 «Чаму менавіта гэтай тэмай зацікавіліся і гэта стала вашым навуковым даследаваннем?»
01:59:15 «Дзе ж вы ў Віцебску беларускую лаянку чулі? Тамака і звычайнай гамонкі нашай не пачуць нідзе».
02:03:15 Як у вашых экспедыцыях для збору лаянкавай лексікі, вы правакуеце мясцовых жыхароў на такія словы і выразы? Якая ваша тактыка?
02:09:15 Ці ёсць нешта агульнае між беларускім словам «шмоня» і турэмным «шманаць»?
02:15:34 Вашы топ 3 слоў з лаянкі.
Вы прасілі прэзентацыі спадара Уладзіслава Гарбацкага.
Ён падзяліўся з намі сваімі файламі. Два PDF прымацаваныя ў каментах. Забірайце. 😉

Таксама, для зручнага прагляду адразу з Тэлеграма і для прасцейшага абагульвання, гэтыя прэзентацыі зробленыя ў фармаце артыкулаў.
Спасылкі ніжэй.

⬇️⬇️⬇️

📌 Брэшамся па-беларуску

📌 Аб некаторых вульгарызмах і сэксуалізмах у беларускай мове другой паловы 19‐га ст. (на аснове Слоўніка Язэпа Ціхінскага)

Таксама ён пакінуў свой адрас эл. пошты.

vitsba@yahoo.fr

Калі вы захочаце расказаць яму пра нейкія лаянкавыя словы і выразы, кантэкст і мясцовасць іх ужывання, то смела пішыце яму.
А якая ў вас цяпер тэмпература на вуліцы? ❄️🌧🌤

Мінусавая або плюсавая?

Пішыце ў каменты.👇🏻

#націск #памятка
Вось такія штукі робіць наша студэнтка Валянціна Крачкоўская.

Гэта мяшэчкі «Гаючыя зёлкі» з духмяным напаўняльнікам.

👍🏻 Прыродныя водары, цудоўны падарунак і добрае ўпрыгажэнне.
Таксама ў Instagram.

👌🏻 Акурат гэтыя тры мы традыцыйна і разыграем сярод тых, хто піша дамашнія заданні.