Вітаем. На пару хвілінак затрымайцеся.
Як ужо сказалі пра века, то давайце разбяромся і з падобнымі прадметамі. Чым і што мы можам яшчэ накрываць або закрываць?
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️
🟢 НАКРЫЎКА
Тое, чым накрываюць што-небудзь зверху.
Накрыўка каструлі.
🟢 КОРАК
Закупорка для бутэлек.
Выцягнуць штопарам корак.
⬆️⬆️⬆️⬆️⬆️
Пра адрозненне між накрыўкай і векам пачытайце тут.
Паводле гэтага разбору, калі караценька, века — неад'емная частка прадмета, які яно накрывае, а накрыўка — здымаецца і поўнасцю прыбіраецца.
У многіх узнікае пытанне з назвай накручанай на бутэльку штучкі, якая яе закрывае. Смела называйце яе накрыўкай.
Корак жа, як бачым з прыкладу, не накрывае, не накручваецца, а затыкае, закупорвае рыльца бутэлькі або іншай падобнай пасудзіны.
Дзе-нідзе даводзілася сустракаць слова «корак» у якасці апісання вялікай колькасці машын, якія перашкаджаюць руху. Гэтая з'ява па-беларуску называецца пробкай або заторам.
Усё, дружа, дзякуй за ўвагу.
#слоўнік #памятка

🟢 БЛЯХА
✅ 1. Тонкае ліставое жалеза або асобны ліст такога жалеза.
Накрыць хату бляхай.
✅ 2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць.
Бляха на грудзях.
✅ 3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-небудзь.
|| памянш. бляшка
|| прым. бляшаны (да 1 значэння)
#слоўнік

🟢 БРАКАРОБ
Той хто дапускае брак у рабоце, нядобрасумленны работнік.
🟢 БРАКАЎШЧЫК, БРАКАЎШЧЫЦА
Той, хто правярае што-небудзь на якасць, устанаўлівае брак.
❗️Во як! Трэба не блытаць.
А таксама...
🟢 БРАКЁР
Тое што і бракаўшчык.
А, напрыклад, няякасныя тавары —
БРАКОЎНЫЯ або БРАКАВАНЫЯ.
Таксама ў беларускай мове слова брак мае значэнне адсутнасці, недахопу чаго-небудзь.
Брак паперы. Бракуе ведаў для правільнага адказу на пытанне віктарыны.
💕А рускае БРАК (сямейны саюз)— па-беларуску ШЛЮБ, вядома.

Не будзе лішнім паўтарэнне.
❕Вы зараз можаце здзівіцца, але вы толькі гляньце куды тут ставіцца націск.
▫️ Сумна, бо вы маўчыце.
Прызнавайцеся. Вы гаворыце не так?
А як тады зразумець
і як жа ставіць націск у такіх выпадках?
Зрабілі для гэтага вам простую інструкцыю (глядзіце відарыс👆🏻).
А цяпер давайце патрэніруемся і праверым як вы яе разумееце.
💬Пішыце ў каменты наступныя словы ў форме другой асобы множнага ліку
(вы «што робіце?»).
Прыклад: слухаць — вы слухаеце.
пісаць
наладзіць
пачаць
аддаваць
паляцець
захоўваць
#памятка
❕Вы зараз можаце здзівіцца, але вы толькі гляньце куды тут ставіцца націск.
▫️ Чаго вы крычыце?▫️ Сумна, бо вы маўчыце.
Прызнавайцеся. Вы гаворыце не так?
А як тады зразумець
і як жа ставіць націск у такіх выпадках?
Зрабілі для гэтага вам простую інструкцыю (глядзіце відарыс👆🏻).
А цяпер давайце патрэніруемся і праверым як вы яе разумееце.
💬Пішыце ў каменты наступныя словы ў форме другой асобы множнага ліку
(вы «што робіце?»).
Прыклад: слухаць — вы слухаеце.
пісаць
наладзіць
пачаць
аддаваць
паляцець
захоўваць
#памятка
Мы ўжо раней пісалі пра слова СТАСАВАЦЦА і яго значэнне.
Але многім так хочацца сказаць «стасавацца» ў значэнні рускага «общаться».
❕Так рабіць непажадана.
— Крытыкуеш? Прапануй!
— Прапануем.
✏️Выбірайце ў адпаведных сітуацыях словы якія падыходзяць і не ламаюць сэнс існуючых слоў. Не набліжайце адну мову да другой.
У беларускай можа не быць нейкага адпаведніка рускаму слову, якое абазначае пэўнае разуменне чаго-небудзь, як і наадварот. І гэта нармальна, гэта своеасаблівасці моў.
Вось вам беларускія адпаведнікі, і гэта не самы поўны спіс.
⬇️⬇️⬇️
мець зносіны
таварышаваць
братацца
кантактаваць
вадзіцца з кім
знацца
калегаваць
сябраваць
дружыць
весці гутарку
💬А паспрабаваць свае сілы ў перакладзе з рускай на беларускую можаце ніжэй у каментах.👇🏻

📅26 СТУДЗЕНЯ АЎТОРАК 19:00
🔞Лаемся па-беларуску з
Уладзіславам Гарбацкім
Не! З ім мы лаяцца не будзем, з ім мы будзем гаварыць. 😄
Уладзіслаў Гарбацкі — палітолаг, сацыялінгвіст, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Вось ужо сем гадоў даследуе беларускую лаянку. Аўтар шматлікіх семінараў «Брэшамся па-беларуску».
© Onliner.by
💬Стаўце плюс у каментах і ў панядзелак атрымаеце запрашальную спасылку.👇🏻

Сябры!
Мова Нанова рыхтуе выпуск вінілавых магнітаў для аўто.
◻️ Нам патрэбны вашы ідэі.
❔ Што можна намаляваць, напісаць на такім магніце? Прапаноўвайце нейкі слоган, слова, нейкую серыю слоў або фраз, аб’яднаных адной тэмай.
💬Свае прапановы пішыце адразу ў каментах.
Магчыма ваша ідэя будзе ездзіць на чыім-небудзь аўтамабілі. 😉

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😮 Новае дамашняе заданне тут.
✏️ Практыкуемся ў пісьменнасці!
Чакаем вашы выдуманыя і сапраўдныя гісторыі на 100 слоў мінімум. 😉

Добры артыкул з нашым заўтрашнім госцем.
❕ Парадаксальна, але не чытайце яго, а лепш заходзьце заўтра і пачуйце гэта ўсё ўжывую.
Таксама зможаце задаць нейкія пытанні.

Onliner
Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны
Калі вы думаеце, што акрамя рускага мату беларусы не ўмелі ніяк лаяцца, то вы неверагодна памыляецеся. Рускі мат ва ўжытак прыйшоў адносна нядаўна і лічыўся далёка не такім крыўдным, як стагоддзямі адточаныя абразы, што і зараз дзе-нідзе можна пачуць у запале…