bellitinfo
489 subscribers
1.61K photos
5 videos
1 file
1.46K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Алеся Дудара 🔊

У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара.

Дзе паслухаць 👈
Выдавецтва Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы 📘📗

Выдавецтва Gutenberg абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.

Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі.

Якія кнігі выйдуць першыя ⬅️
Навэла Альгерда Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску 🔥

У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”.

Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі — Стэфан Эрыксан.

Падрабязней ⬅️
25 траўня: дзень памяці Максіма Багдановіча 🖤

25 траўня 1917 года ў Ялце абарвалася жыццё самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці гэты дзень разам:

✔️12:00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Вялікага тэатра.
✔️18:00 — канцэрт ансамбля салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязанцыя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў.

📍25 траўня (нядзеля), Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)
Уваход на канцэрт — 20 рублёў.
29 траўня: прэзентацыя кнігі "Перамена месцаў" Югасі Каляды ў Вільні 📗

На сустрэчы з аўтаркай можна будзе абмеркаваць кнігу "Перамена месцаў", якая выйшла ў выдавецтве "Пфляўмбаўм", пра тое, чаму Югася Каляда не пісала дваццаць гадоў; чаму піша ад рукі; і пра ўсё астатняе.

Сустрэчу правядзе пісьменнік і перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі. На імпрэзе можна будзе набыць кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм".

🖇 29 траўня (чацвер), 18:30, Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g. 20).
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай, адзінаццатай па ліку, кнігі — “Грибные места” Дар’і Трайдэн, якая расказвае пра тое, як гэта — заставацца, калі ўсе з’язджаюць.

Раман можна замовіць праз сайт выдавецтва — ён павінен з’явіцца ў канцы чэрвеня.

Падрабязней 👈
27 траўня: сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Хайку. Пункціры” ў Мінску 📚

Цягам занятку будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✔️асноўныя характарыстыкі хайку;
✔️класікі японскай паэзіі і складанасці перакладу;
✔️беларускія хайдзіны;
✔️пункціры, як літаратурны жанр.

Да сустрэч школы можна далучыцца на любым этапе. Для таго, каб атрымліваць рассылку трэба запоўніць гугл-форму.

📖 Мадэратар — Міхал Бараноўскі. Уваходны квіток — 10 рублёў.

🖇 27 траўня (аўторак), 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка 📓

Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk.

Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка.

Падрабязней ⬅️
Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў паэт Сяргей Прылуцкі 🩵

Сёння, 24 траўня ў Варшаве адбывалася цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай.

Пераможцам сёлета стаў паэт Сяргей Прылуцкі з кнігай "Нічога нястрашнага". Віншуем лаўрэата!🎉

Кніга "Нічога нестрашнага" выйшла ў серыі hochrot minsk у 2024 годзе.

📓Купіць яе можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў новы выпуск альманаха “Апостраф” 📖

Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”.

У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае.

Падрабязней ⬅️
30 траўня: прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова "Нетутэйшая далечыня" ў Варшаве 📓

На сустрэчы прагучаць не толькі ўласныя вершы Ігара, але і некалькі перакладаў з санскрыту і ангельскай: ад знакамітага хвалебна з Рыгведы, пра які напісаны дзясяткі артыкулаў, да паэмы, якую ў свой час заспявалі ангельскія металісты Iron Maiden.

🗓 30 траўня (пятніца), 18:00, кнігарня "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego 4). Уваход вольны.
🩵 Сяргей Дубавец расказвае ў падкасце пра Прэмію Арсенневай.

Сяргей Дубавец у новым выпуску "Літаратурных зацемак", падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную беларускамоўную кнігу.

Сяргей расказвае пра кнігі Сяргея Прылуцкага, Вольгі Гапеевай, Уладзіміра Някляева, Анатоля Івашчанкі, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля і іншых удзельнікаў прэміі.

✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 👈
💙 Раман Зараславы Камінскай пра мастачку Алену Кіш стаў аўдыякнігай.

Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай “Русалкі клічуць”, які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks.by у фармаце аўдыякнігі.

Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе і атрымала прэмію “Дэбют” (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 года 🧜‍♀️

Слухаць ⬅️
Тры аповесці Васіля Быкава выдалі пад адной вокладкай 📓

Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці пісьменніка Васіля Быкава — “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Міждысцыплінарная летняя рэзідэнцыя A Herba que Canta ў Іспаніі прымае заяўкі.

Тэма рэзідэнцыі: паэзія як форма супраціву, батаніка праз мастацтва з дапамогай мясцовых ведаў пра лекавыя расліны Courel Mountains.

У праграме плануюцца паэтычныя варкшопы, чытанні, экспедыцыі і палявыя маршруты, лабараторыя кнігі-аб’екта.

Калі: 21-31 ліпеня 2025
Прапануецца: пражыванне, харчаванне, майстэрні, 300 EUR на дарогу.

✔️Дэдлайн: 31 траўня.

Падрабязнасці ⬅️