bellitinfo
651 subscribers
2.78K photos
7 videos
1 file
2.43K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
📖 Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку.

У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар.

Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і палітычнай думкі мысляркі.

📝 Кнігі ўжо можна замовіць на сайце выдавецтва, дастаўка будзе адбывацца пасля 9 верасня.

Падрабязней 👈
10🔥31
📖 Працягваецца прыём заявак на фестываль PRADMOVA.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве.

Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”.

📕 Дэдлайн прыёму заявак: 17 жніўня.

Падрабязней 👈
👍4
🔊 "Занзібар" Сяргея Дубаўца цяпер у аўдыя!

Кнігу, якая летась заняла першае месца Прэміі Гедройця, цяпер можна паслухаць, дзякуючы праекту audiobooks.by.

Аўтар кажа пра кнігу: "Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці".


🎧 Агучыў кнігу сам аўтар — Сяргей Дубавец.

Набыць і паслухаць цалкам можна на сайце audiobooks.by ⬅️

🔗 Першую частку кнігі можна паслухаць бясплатна на YouTube.
👍6
📕 Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”.

Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ.

Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання?


Падрабязней 👈
9
🔥 Спектакль “Радзіва Прудок” едзе ў тур па Польшчы.

Спектакль “Радзіва Прудок”, які ішоў на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы.

Спекталь створаны паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата.

Падрабязней ⬅️
🔥101
📚 Сёння: экскурсійны чацвер у музеі Петруся Броўкі.
 
Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску запрашае на “Экскурсійны чацвер”.

“Экскурсійны чацвер” – добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час", — напісана ў анонсе да імпрэзы.


🎟 Кошт квітка — 10 рублёў.
 
📍 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).
Пачатак а 15.00 і а 17.00.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
👍52
🖤 Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня смерці Якуба Коласа.

13 жніўня 1956 года пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Якуб Колас.

***
Год за годам уцякае,
Часам смутна стане мне,
Што вясенька маладая
Мігатнулась, як у сне;

Толькі дзесь у сэрцы жывы
Думкі, вобразы яе,
І не раз мне ў час тужлівы
Штось чароўнае пяе

І так моцна сэрца кліча
Ў родны край мой адпачыць,
Сілак свежых там пазычыць
І па-новаму зажыць.

1919
💔11
💔 Памерла перакладчыца Алена Таболіч.

На 87-м годзе жыцця памерла беларуская перакладчыца, выкладчыца, кандыдат філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Таболіч.

Алена Таболіч перакладала творы англійскіх і амерыканскіх аўтараў, з'яўлялася аўтаркай-складальніцай англійска-беларускіх слоўнікаў, а як выкладчыца працавала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.


Шчырыя спачуванні 🥀
😢21
💛 Выйшаў новы выпуск падкаста "Кніжныя размовы".

У новым 19-м выпуску аўтарка падкасту Кацярына расказвае пра два фестывалі, у якіх яна паўдзельнічала ў першай палове лета: у Вільні "Пад чароўным дрэве", дзе блогерка арганізоўвала літаратурную сцэну, і ў Кракаве, дзе была выступоўцай.

🔊 А яшчэ размова пойдзе пра брытанскі падкаст, прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры і дзіцяча-падлеткаваму (не)чытанню.

Слухаць 👈

🌼 Падтрымаць падкаст можна тут.
9
🖤 У Вільні адбудзецца вечар памяці Святланы Курс.

19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс.

А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы.

📍Užupio g. 17а
💔143
📘 У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры.

У Нарвегіі ў выдавецтве H//O//F пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider”(“Адмыслоўцы шалёнага часу”).

Большую частку твораў пераклала Марына Хобель (Marina Hobbel), якая таксама была рэдактаркай і кіраўніцай гэтага грунтоўнага праекту.

Падрабязней 👈
👍7🥰4🔥2
📚Яшчэ шэсць кніг былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі.

Гэта наступныя выданні:
✔️Пётра Рудкоўскі, «Паўстаньне Беларусі»
✔️Павал Севярынец, «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг.»
✔️Уладзімір Роўда, «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь»
✔️Сяргей Скрабец, «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка»
✔️«Быкаў на Свабодзе»
✔️«Ненасілле і Беларусь»

Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла 375, паведамляе Беларускі ПЭН, а колькасць аўтараў і аўтарак пад забаронай – 311.

📒 Падрабязней пра забароненыя кнігі можна пачытаць на сайце bannedbooks.penbelarus.org.
😢4👎2😁1
📕📘📓 Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні.

Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2).

Гэта кнігі Змітра Дзядзенкі, Анэты Прымакі-Онішк і Віктара Шадурскага.

Падрабязней ⬅️
9👍3
📖 Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў свой сайт.

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг.

Таксама больш за дзясятак яго кніг і перакладаў выкладзеныя ў вольны доступ для чытання.

Падрабязней ⬅️
🔥13👍3
📗 “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча выходзяць па-польску.

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie.

Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу.

Падрабязней 👈
9🔥4
📘26 жніўня: анлайн-прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай.

У наступную сераду паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева на сваім Youtube-канале раскажа пра кнігу “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы/ Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen”, якая выйшла летась у берлінскім выдавецтве Edition Frölich.

✍️ Кніга з'явілася адразу на дзвюх мовах, на нямецкую вершы пераклала Tina Wünschmann.

"Буду радая вашым пытанням пад гэтым пастом пра кнігу, калі вы яе чыталі, гарталі ці нават у руках не трымалі, пра калажы, абсурд і навошта мне (нам) усё гэта трэба. Калі не ведаеце, дзе браць матэрыялы для папяровых калажаў і што за інструменты вам трэба для пачатку, таксама раскажу, але толькі калі запытаецеся загадзя", — піша аўтарка ў сваім Facebook.


Пачатак а 18.30 (па Варшаве), 19.30 (па Мінску і Вільні).

Трансляцыя будзе тут
⬅️
7
💿 Пісьменнік Макс Шчур выдаў музычны альбом.

На стрымінгавых платформах з'явіўся альбом сольнага праекта паэта і барда Макса Шчура «Паддашша» пад назвай «20+ запісаў, якім 20+ гадоў».

У альбом увайшлі акустычныя версіі песень аўтара, запісаныя ў 2005 годзе ў хатніх умовах і рэканструяваныя з дапамогай ШІ.


Жанр песень сам аўтар азначае як «кухонна-інтэрнацкі андэграўнд», часам як акустычны панк-фолк. Альбом спалучае DIY-эстэтыку з эмацыйнасцю і гумарам.

Падрабязней
👈
👍7
📗10 верасня: сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Празе.

На пачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі.

Падчас імпрэзы гаворка пойдзе:
✔️пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй
✔️пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу
✔️пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні
✔️пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе

Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.

📚 На сустрэчы можна будзе набыць кнігі Фонду Kamunikat.org.

🕖 Пачатак а 19:00.
📍 Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Падзея ў Facebook.
5🔥1
📚23 жніўня: пісьменніцкі воркшоп Кацярыны Ааро ў Варшаве.

Майстар-клас ад пісьменніцы і выкладчыцы Кацярыны Ааро для тых, хто ўжо ўпэўнена піша, і для пачаткоўцаў.

Пра што будзе сустрэча:
▪️пісьменніцкая дысцыпліна,
▪️вялікая і малая форма,
▪️лёгкасць стылю,
▪️першая кніга,
▪️фішкі, якія робяць тэкст жывым.

Кацярына Ааро — выкладчыца пісьменніцкага майстэрства з больш чым 15-гадовым стажам.

👉 Каб паўдзельнічаць, трэба пакінуць любы каментар пад відэа ці напісаць у дырэкт "Букіністкі" ў Інстаграм.

Пачатак а 14.00.
📍 Кнігарня "Букіністка", Smulikowskiego 4C (lokal B1)

Кошт удзелу: 200 zł.
12
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" — і што з гэтага выйшла.

"Нязвыклай была сама тая гісторыя, але зусім незвычайнай была назва. Мы так Беларусь ніколі, здаецца, і не называлі і ў сур’ёзнага пісьменьніка гэты брэнд гучаў настолькі ж нечакана, наколькі прывабна. Словам, апавяданьне стала важнай публікацыяй для ангажаванай беларускай публікі".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️
2