bellitinfo
486 subscribers
1.6K photos
5 videos
1 file
1.45K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25 траўня: анлайн-лекцыя Ганны Янкуты пра жаночую літаратуру 📺

Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы запрашае на анлайн-лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову — беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг.".

📖 Імёны беларускіх пісьменніц — Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя — добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі?

У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

🗓 25 траўня, 20.00 (па Мінску), Zoom.
Выйшаў травеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” 📃

Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, частка якога прысвечана ўшанаванню памяці пра Другую сусветную вайну.

У выпуску чытачы таксама знойдуць прозу Сцяпана Крываля, вершы Ігара Сідарука, абразкі Аксаны Спрынчан і многае іншае.

Падрабязней 🖇
📚 24 траўня: чытацкі клуб у Мінску па эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”.

Мастацкі і адначасова публіцыстычны твор Стральцова выклікаў у сваю пару вялікі чытацкі рэзананс. Многія крытычна паставіліся да гэтай працы. Дзе выдумка і фантазія Міхася Лявонавіча, а дзе рэальныя факты з жыцця Багдановіча? Як адзін творца здолеў захапляльна напісаць пра іншага? І ў чым жа палягала загадка Багдановіча?

Мадэратарка сустрэчы — Валянціна Кароткіна.

✍️ Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму.

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротную форму з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

📍24 траўня (субота), 16.00, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
Блог Усяслава Чарадзея выйшаў аўдыякнігай 🎶

Выдавецтва Audiobooks.by выпусціла аўдыяверсію рамана-анекдота Паўла Касцюкевіча “Блог Усяслава Чарадзея”. Упершыню кніга выйшла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, цяпер жа рыхтуецца перавыданне на паперы ў Gutenberg.

Дзе паслухаць
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" два акаўнты, звязаныя з літаратурай 🤬

1️⃣ Суд Маладзечанскага раёну Мінскай вобласці прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" Instagram-акаўнт беларускага выдавецтва "Скарына" ў Лондане (@skarynapress).

2️⃣ У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама трапіў
Instagram-акаўнт беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі (@sashafil), які нядаўна выдаў кнігу "Слон" пра расійска-украінскую вайну.

⭕️ Калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.
Выйшаў пяты выпуск альманаха “Мінская школа” 📘

Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі “Мінская школа”, у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Алеся Дудара 🔊

У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара.

Дзе паслухаць 👈
Выдавецтва Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы 📘📗

Выдавецтва Gutenberg абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.

Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі.

Якія кнігі выйдуць першыя ⬅️
Навэла Альгерда Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску 🔥

У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”.

Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі — Стэфан Эрыксан.

Падрабязней ⬅️
25 траўня: дзень памяці Максіма Багдановіча 🖤

25 траўня 1917 года ў Ялце абарвалася жыццё самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці гэты дзень разам:

✔️12:00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Вялікага тэатра.
✔️18:00 — канцэрт ансамбля салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязанцыя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў.

📍25 траўня (нядзеля), Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)
Уваход на канцэрт — 20 рублёў.
29 траўня: прэзентацыя кнігі "Перамена месцаў" Югасі Каляды ў Вільні 📗

На сустрэчы з аўтаркай можна будзе абмеркаваць кнігу "Перамена месцаў", якая выйшла ў выдавецтве "Пфляўмбаўм", пра тое, чаму Югася Каляда не пісала дваццаць гадоў; чаму піша ад рукі; і пра ўсё астатняе.

Сустрэчу правядзе пісьменнік і перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі. На імпрэзе можна будзе набыць кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм".

🖇 29 траўня (чацвер), 18:30, Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g. 20).
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай, адзінаццатай па ліку, кнігі — “Грибные места” Дар’і Трайдэн, якая расказвае пра тое, як гэта — заставацца, калі ўсе з’язджаюць.

Раман можна замовіць праз сайт выдавецтва — ён павінен з’явіцца ў канцы чэрвеня.

Падрабязней 👈
27 траўня: сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Хайку. Пункціры” ў Мінску 📚

Цягам занятку будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
✔️асноўныя характарыстыкі хайку;
✔️класікі японскай паэзіі і складанасці перакладу;
✔️беларускія хайдзіны;
✔️пункціры, як літаратурны жанр.

Да сустрэч школы можна далучыцца на любым этапе. Для таго, каб атрымліваць рассылку трэба запоўніць гугл-форму.

📖 Мадэратар — Міхал Бараноўскі. Уваходны квіток — 10 рублёў.

🖇 27 траўня (аўторак), 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка 📓

Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk.

Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка.

Падрабязней ⬅️
Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў паэт Сяргей Прылуцкі 🩵

Сёння, 24 траўня ў Варшаве адбывалася цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай.

Пераможцам сёлета стаў паэт Сяргей Прылуцкі з кнігай "Нічога нястрашнага". Віншуем лаўрэата!🎉

Кніга "Нічога нестрашнага" выйшла ў серыі hochrot minsk у 2024 годзе.

📓Купіць яе можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM